Мікіта Уладзіміравіч Красноў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Красноў)

Мікіта Красноў (нар. 9 ліпеня 2004, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Мікіта Красноў
Поўнае імя Мікіта Уладзіміравіч Красноў
Нарадзіўся 9 ліпеня 2004(2004-07-09)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 63 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 64 (9)
2021   Сцяг Беларусі Дняпро-Юні (Магілёў) 21 (14)
Нацыянальная зборная[* 2]
2024— Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024

Старэйшы брат Мікіты, Яўген Красноў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Па выніках сезона 2020, дзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У 2021 годзе выступаў за фарм-клуб «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2022 года ў матчы супраць «Слуцка» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У ліпені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да 2025 года[3].

Міжнародная кар’ера правіць

22 сакавіка 2024 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д3 Дняпро   9 1
2021 Д3 Дняпро-Юні   21 14
2022 Д1 Дняпро   22 1
2023 Д2 Дняпро   32 7

Крыніцы правіць

  1. а б https://fc-dnepr.by/player/23
  2. Никита Краснов - футболист "Днепра"! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра». Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2022.
  3. Михаил Чернявский покинул "Днепр", Никита Краснов продлил контракт (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.