Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 1 красавіка25 лістапада
Колькасць удзельнікаў 17
      Гарады 15
      Стадыёны 17
Прызавыя месцы
Чэмпіён Арсенал (Дзяржынск) (2-і раз)
Другое месца Дняпро (Магілёў)
Трэцяе месца Віцебск
Статыстыка чэмпіянату
Бамбардзір(ы) Юрый Клачкоў (Дняпро)  (22 мячы)
← 2022
2024 →

Лідарства ў табліцы хутка захапіў дзяржынскі «Арсенал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лакаматыў», аднак у верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клуб не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[1]. Пасля гэтага чыгуначнікаў у табліцы перагналі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат ачкоў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасць ачкоў, аднак па дадатковых паказчыках (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам выйшаў у Вышэйшую лігу. «Віцебск» пасля перамогі ў пераходных матчах над «Энергетыкам-БДУ» (0:0, 1:0) таксама здабыў павышэнне.

Склад удзельнікаў

правіць

Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2022 у Вышэйшую лігу выйшлі наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь» і рагачоўскі «Макслайн», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі дзяржынскі «Арсенал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне трох каманд (з першых васьмі месцаў), каб павялічыць склад лігі з 13 каманд да 16.

28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[4]. 10 студзеня 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў «Макслайна» было вырашана, што клуб у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5]. 2 сакавіка 2023 года «Макслайн» афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[6].

Сярод першых васьмі клубаў Другой лігі па выніках сезона 2022 у лістападзе 2022 года было праведзена апытанне, згодна з якім павысіцца былі гатовыя чатыры: «Ніва» з Доўбізна (1-е месца), мінскія «Крумкачы» (2-е месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4-е месца) і «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца)[7]. 6 студзеня 2023 года па выніках нарады клубаў Першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзавання будуць дапушчаны 18 клубаў[8]. Клубы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы з 16 удзельнікамі, таксама ў якасці запасных варыянтаў разглядалася запрашэнне ахвочых клубаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу Другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».

13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання і ўдзелу ў Першай лізе[9], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[10]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання замест клубаў, якія адмовіліся[11]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у Першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка па выніках паседжання камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у Першай лізе ў сезоне 2023[12].

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: з Першай лігі ў Вышэйшую наўпрост выходзяць дзве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда Першай лігі гуляе пераходныя матчы з 14-й камандай Вышэйшай лігі; з Вышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае з Першай лігі апошняя каманда, а з Другой лігі ў Першую павышаюцца тры клубы[13]. Такім чынам, у сезоне 2024 планаваўся ўдзел 18 каманд у Першай лізе.

16 сакавіка 2023 года адбылася жараб’ёўка Першай лігі[14].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

правіць
  •   «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
  •   «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
  •   «Дняпро» (Магілёў) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
  •   «Ніва» (Доўбізна) (1-е месца ў Другой лізе 2022)
  •   «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца ў Другой лізе 2022)
  •   «Паперпрам» (Гомель) (удзельнік 1/8 фіналу Другой лігі 2022, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

правіць
  •   «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу)
  •   «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу)

Іншыя змены

правіць

Клубы-ўдзельнікі

правіць
Клуб Горад Месца ў сезоне 2022 Стадыён Умяшчальнасць
Арсенал Дзяржынск -14 у Вышэйшай лізе «Гарадзея», Гарадзея 1625
Астравец Астравец 05 «Гарадскі 1006
Асіповічы Асіповічы 12 «Юнацтва» 1300
Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750
Віцебск Віцебск -15 у Вышэйшай лізе «Віцебскі»ЦСК «Віцебскі» 8144
Дняпро Магілёў -16 у Вышэйшай лізе «Спартак» 7350
Жодзіна-Паўднёвае Жодзіна 25 у Другой лізе «Тарпеда» (штучнае поле)
Лакаматыў Гомель 06 «СДЮШАР-8 1500
Ліда Ліда 10 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Макслайн Віцебск 04 «Віцебскі»ЦСК «Віцебскі» (штучнае поле)
Маладзечна Маладзечна 08 «Гарадскі 4800
Ніва Доўбізна 21 у Другой лізе «Агра-Ніва» 1000
Орша Орша 09 «Гарадскі 2582
Паперпрам Гомель 29-16 у Другой лізе «Лакаматыў» 1500
Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220
Хваля Пінск 07 «Хваля» 3136
Шахцёр Петрыкаў 03 «Прыпяць» 800

Турнірная табліца

правіць
М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Арсенал (Дзяржынск) 32 26 3 3 86  30 +56 81   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Дняпро (Магілёў) 32 22 7 3 75  24 +51 73
3 Віцебск 32 23 4 5 68  22 +46 73 Пераходныя матчы
4 Лакаматыў (Гомель) 32 19 5 8 55  40 +15 62
5 Макслайн (Віцебск) 32 19 4 9 84  52 +32 61
6 Баранавічы 32 14 6 12 46  49 −3 48
7 Жодзіна-Паўднёвае 32 13 7 12 62  52 +10 46
8 Хваля (Пінск) 32 12 7 13 41  49 −8 43
9 Ніва (Доўбізна) 32 12 5 15 53  66 −13 41
10 Ліда 32 12 5 15 44  48 −4 41
11 Маладзечна 32 11 8 13 51  56 −5 41
12 Астравец 32 10 9 13 54  62 −8 39
13 Паперпрам (Гомель) 32 10 8 14 45  62 −17 38
14 Орша 32 8 7 17 50  62 −12 31
15 Слонім-2017 32 5 7 20 26  63 −37 22
16 Шахцёр (Петрыкаў) 32 6 4 22 33  72 −39 22
17 Асіповічы 32 1 2 29 21  85 −64 5   Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

правіць
Дома / На выездзе1 АРС АСІ АСТ БАР ВІЦ ДМГ ЖПД ЛГМ ЛІД МАК МАЛ НДБ ОРШ ПАП СЛО ХВА ШАП
Арсенал 4:0 4:0 3:0 4:0 2:0 3:2 0:1 7:2 1:4 6:0 4:1 4:3 1:0 1:1 1:0 5:1
Асіповічы 0:2 1:3 1:3 0:4 2:8 2:3 0:2 0:3 1:2 0:1 1:4 1:3 0:1 0:0 0:2 0:1
Астравец 2:4 2:4 0:1 1:2 0:0 0:3 0:2 1:0 2:5 1:1 1:1 4:4 2:1 1:0 1:4 3:1
Баранавічы 2:2 2:0 1:1 0:4 0:4 1:1 1:1 4:2 2:3 2:0 0:2 3:2 2:1 2:1 3:1 2:0
Віцебск 0:1 5:1 3:0 0:1 0:1 0:0 2:0 0:0 1:0 3:0 3:0 3:2 2:1 4:1 3:0 2:1
Дняпро Магілёў 2:0 1:0 2:2 1:0 0:0 0:1 1:1 2:1 2:1 3:0 2:1 3:1 5:0 3:1 3:0 6:1
Жодзіна-Паўднёвае 0:2 2:0 3:3 2:2 1:2 0:4 2:3 1:2 4:1 5:1 4:1 1:1 2:3 1:0 0:0 3:0
Лакаматыў 1:3 2:0 2:1 3:1 2:0 0:3 2:1 3:0 4:1 2:2 3:4 1:2 4:0 1:0 1:0 2:0
Ліда 1:2 4:1 4:0 0:1 1:2 0:3 1:2 0:0 3:2 0:3 0:1 0:0 4:1 2:2 1:1 3:1
Макслайн 2:2 2:1 3:1 5:0 0:4 5:2 2:2 4:0 1:0 4:2 6:3 0:2 2:0 5:1 1:1 0:2
Маладзечна 1:3 3:0 1:2 2:1 0:0 0:0 5:1 5:0 2:3 2:3 1:2 1:3 4:0 1:0 2:1 2:1
Ніва 0:3 3:1 1:1 4:3 1:2 3:4 1:2 1:1 1:2 0:5 1:1 3:1 0:4 1:0 5:2 1:3
Орша 1:2 3:0 0:1 1:0 2:3 1:1 2:5 0:3 0:3 2:1 1:2 1:1 2:2 1:2 0:1 3:2
Паперпрам 1:2 3:1 0:7 0:2 0:1 1:1 3:2 0:2 2:0 2:2 2:0 3:2 2:2 3:3 0:0 2:1
Слонім-2017 1:5 4:1 0:5 0:3 0:3 0:5 2:0 1:2 0:1 0:5 1:1 0:1 2:1 2:2 0:0 0:1
Хваля Пінск 1:2 2:1 2:2 1:0 0:4 0:2 2:1 4:2 2:0 2:4 2:2 1:0 3:2 1:4 1:0 3:0
Шахцёр 0:1 1:1 2:4 1:1 1:6 0:1 1:5 1:2 0:1 1:3 3:3 1:3 2:1 1:1 0:1 2:1

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 25 лістапада 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Пераходныя матчы

правіць

Па выніках сезона «Віцебск» атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мінскага «Энергетыка-БДУ» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Віцебск» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

правіць
6 снежня 2023
14:00
Энергетык-БДУ (Мінск) 0:0 Віцебск Стадыён: РЦАР-БДУ, Мінск
Гледачоў: 243
Суддзя: Дзмітрый Дзмітрыеў (Фаніпаль)
football.by

Матч у адказ

правіць
9 снежня 2023
15:00
Віцебск 1:0 Энергетык-БДУ (Мінск) Стадыён: Футбольны манеж, Віцебск
Гледачоў: 300
Суддзя: Сяргей Сцяцурын (Брэст)
Р. Цевераў   7' (пен.) football.by

Статыстыка ігракоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
Ігрок Клуб Галы
1   Юрый Клачкоў Дняпро 22
2   Іван Грудзько Макслайн 20
3   Карэн Варданян Віцебск 16
4   Уладзіслаў Фядосаў Орша 15
5   Марат Калінчанка Жодзіна-Паўднёвае 14
6   Мацвей Герасімаў Арсенал 13
6   Андрэй Леўкавец Арсенал 13
6   Дзмітрый Федарцоў Ніва 13
9   Аляксандр Буцько Лакаматыў 12
9   Дзмітрый Галуза Баранавічы 12
9   Станіслаў Стэфановіч Шахцёр 12

Крыніца: [15]

Крыніцы

правіць
  1. Гомельский "Локомотив" точно не выступит в следующем сезоне высшей лиги (руск.). football.by (11 верасня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  2. "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  3. АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  4. "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  5. "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 27 лютага 2023.
  6. Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  7. "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (руск.). football.by (18 лістапада 2022). Праверана 13 студзеня 2023.
  8. В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов (руск.). football.by (6 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  9. "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  10. Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
  11. "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  12. Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  13. БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  14. Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь) (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  15. 33-й чемпионат Беларуси. Первая лига 2023. Бомбардиры и ассистенты (руск.). football.by. Праверана 1 снежня 2023.

Спасылкі

правіць