ФК Вялес-2020 Віцебск

беларускі футбольны клуб

«Вялес-2020»беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Віцебск. У 2022 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Вялес-2020 Віцебск
Заснаваны 2020
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Гарадскі стадыён, Гарадок
2022 9-16 месцы ў Другой лізе

ГісторыяПравіць

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці ў 2019 годзе пад назвай «Славянскі Вялес»[1].

У 2021 годзе клуб, са слоў галоўнага трэнера Вячаслава Акшаева, не падаваў заяўку ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, бо змяніўся рэгламент чэмпіянату, які перашкаджаў развіццю і папулярызацыі футбола ў Беларусі.

У 2022 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У ліпені 2022 года клуб пакінуў галоўны трэнер Вячаслаў Акшаеў[2]. Па выніках сезона 2022 клуб перамог у дывізіёне Віцебскай вобласці, аднак у плэй-оф саступіў ужо ў 1/8 фіналу.

У пачатку 2023 года разглядалася магчымасць запрашэння «Вялеса-2020» у лік удзельнікаў Першай лігі, аднак віцебская каманда не трапіла ў канчатковы склад. У сакавіку 2023 года «Вялес-2020» быў у папярэднім спісе ўдзельнікаў Другой лігі новага сезона[3], аднак у красавіку зняўся з розыгрышу[4].

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 3 14 10 0 4 26–23
2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 1 18 16 0 2 94–15 48 1/64 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 2 0 4–4

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі