ФК Шахцёр Петрыкаў
«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з Петрыкава, заснаваны ў 2020 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Шахцёр Петрыкаў | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Заснаваны | 2020 | ||
Горад | Петрыкаў, Беларусь | ||
Стадыён |
«Прыпяць» Умяшчальнасць: 800 |
||
Галоўны трэнер | Сяргей Лушчан | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2022 | 3 месца | ||
|
Гісторыя Правіць
У снежні 2019 года стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плануе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 года галоўным трэнерам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клуба[2]. Склад фарм-клуба ўтварылі ў асноўным былыя рэзервісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаны і іншыя вопытныя ігракі. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сезона ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 года быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.
«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку Другой лігі 2020 на другім месцы пасля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена прайшоў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2021 у Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клубам салігорскага, аднак камплектаваўся не толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі ігракамі. Каманда нестабільна правяла сезон, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7-м месцы з 12.
У сезоне 2022 «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідараў турніру, значны час ішоў на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдарамі, дзе нярэдка перамагала з разгромным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасні 2022 года АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права падняцца ў Вышэйшую лігу[4], пасля чаго петрыкаўская каманда прапусціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.
Цяперашні склад Правіць
Станам на верасень 2023 года[5].
|
|
Трэнерскі штаб Правіць
- Сяргей Лушчан (нар. 1973) — галоўны трэнер
- Дзмітрый Данілевіч (нар. 1992) — трэнер
- Уладзімір Каваленя (нар. 1961) — трэнер
- Мухіддзін Орцікаў (нар. 1980) — трэнер
- Радзівон Жук (нар. 1983) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў Правіць
Чэмпіянат і Кубак Беларусі Правіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2020 | Другая — Б (Д3) | 2 | 20 | 16 | 1 | 3 | 80–16 | 49 | Выхад у фінальны этап | |
Фінальны этап (Д3) | 2 | 10[A] | 6 | 1 | 3 | 24–10 | 19 | Выхад у Першую лігу | ||
2021 | Першая (Д2) | 7 | 33 | 13 | 7 | 13 | 50–56 | 46 | ||
2022 | Першая (Д2) | 3 | 24 | 13 | 6 | 5 | 69–20 | 45 |
- ↑ Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 18—4.
Галоўныя трэнеры Правіць
- Сяргей Нікіфарэнка (студзень 2020 — студзень 2022)
- Станіслаў Сувораў (студзень — снежань 2022)
- Сяргей Лушчан (са студзеня 2023)
Зноскі
- ↑ "Шахтер" делегирует во вторую лигу дочернюю команду из Петрикова
- ↑ Никифоренко возглавил петриковский "Шахтер"
- ↑ В Петрикове открыли стадион для "Шахтера-2" (ФОТО)
- ↑ Ротация между высшей и первой лигами пройдет без "Шахтера" из Петрикова
- ↑ От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.