ФК Шахцёр Салігорск

беларускі футбольны клуб

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).

Шахцёр Салігорск
ФК Шахцёр Салігорск.gif
Поўная назва ЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“»
Заснаваны 1961
Горад Салігорск, Беларусь
Стадыён «Будаўнік»
Умяшчальнасць: 4200
В. а. дырэктара Аляксандр Новік
Галоўны трэнер Аляксей Бага
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 1 месца[заўв 1]
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5].

Дасягненні правіць

БССР правіць

Рэспубліка Беларусь правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на снежань 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
32   Бр Сяргей Чэрнік 1988
35   Бр Ігар Малашчыцкі 2002
2   Аб Андрэй Макаранка 2002
4   Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
12   Аб Дзяніс Гружэўскі 2000
14   Аб Ілья Лукашэвіч 1998
22   Аб Мікіта Баранок 2004
80   Аб Кірыл Янкоўскі 1999
97   Аб Ілья Свірыдзенка 2002
10   ПА Валон Ахмедзі 1994
Паз. Імя Нар.
13   ПА Мікіта Нікалаевіч 1997
17   ПА Уладзіслаў Кабышаў 2001
18   ПА Мікіта Корзун (капітан) 1995
23   ПА Максім Кавалевіч 2002
29   ПА Андрэй Кабышаў 2003
55   ПА Мікіта Капленка 1995
88   ПА Дзяніс Кавалевіч 2003
96   ПА Іван Зянькоў 2003
9   Нап Максім Скавыш 1989
11   Нап Фесу Плака 1994

Ігракі ў арэндзе правіць

Паз. Імя Нар.
  Аб Дзмітрый Шуляк (у «Хвалі» да снежня 2023 года) 2002
  ПА Багдан Куцій (у «Астраўцы» да снежня 2023 года) 2003
Паз. Імя Нар.
  ПА Арцём Перапечка (у «Асіповічах» да снежня 2023 года) 2005
  Нап Андрэй Салавей (у «Аксу» да снежня 2023 года) 1994

Рэзервовы склад правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Іван Стош 2005
  Бр Іван Фралоў 2005
  Аб Юрый Басалыга 2004
  Аб Артур Іваноў 2006
  Аб Данііл Падбярозны 2003
  Аб Данііл Пратасеня 2005
  Аб Ягор Радкевіч 2003
  Аб Дзмітрый Селіванаў 2004
20   ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
21   ПА Максім Зыль 2003
  ПА Веніямін Калацкі 2004
Паз. Імя Нар.
  ПА Аляксей Куроўскі 2006
  ПА Глеб Пратасеня 2005
  ПА Мацвей Сыцько 2006
  ПА Анатоль Ярмоліч 2005
6   Нап Ціхан Плакса 2004
8   Нап Аляксей Гарост 2004
  Нап Марк Буланаў 2005
  Нап Глеб Варкулевіч 2005
  Нап Максім Кунскі 2003
  Нап Арцём Холюсеў 2005

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Галоўныя трэнеры правіць

Каментарыі правіць

  1. а б в Клуб пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года па выніках справы аб дагаварных матчах[3].
  2. Вынік матча 30-га тура з бабруйскай «Белшынай» (4:1) быў ануляваны, абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3].

Заўвагі правіць

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  3. а б в Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  4. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  5. Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  6. Основной состав

Спасылкі правіць