Мікіта Андрэевіч Баранок

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Баранок)

Мікіта Баранок (нар. 31 сакавіка 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Мікіта Баранок
Поўнае імя Мікіта Андрэевіч Баранок
Нарадзіўся 31 сакавіка 2004(2004-03-31)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
0000—2021 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2022 Беларусь Віцебск 20 (2)
2023— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024

Сын беларускага футбаліста і трэнера Андрэя Баранка.

Клубная кар’ера правіць

Займаўся футболам у Акадэміі АБФФ, а летам 2021 года далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. 13 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілін у матчы з «Гомелем» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[3][4].

Міжнародная кар’ера правіць

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме; у гэтым матчы адзначыўся голам.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 (2) дубль Віцебск   16 1
2022 Д1 Віцебск   20 2
2023 Д1 Шахцёр   13 0

Крыніцы правіць

  1. https://fc.vitebsk.by/player/baranok-nikita/
  2. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Nikita-Baranok-430&season=2022MEN
  3. Футбол. Никита Баранок стал игроком солигорского "Шахтера" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 5 студзеня 2023.
  4. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Баранком (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.