ФК Гомель

беларускі футбольны клуб

«Гомель»беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

Гомель
ФК Гомель.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Гомель“»
Заснаваны 1959
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 14307
Дырэктар Васіль Драздоў
Галоўны трэнер Андрэй Гараўцоў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.

Гісторыя клуба правіць

Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).

Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.

З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.

Ранейшыя назвы правіць

  • «Лакаматыў» (1959—1963)
  • «Спартак» (1964—1968)
  • «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
  • «Машынабудаўнік» (1976—1977)
  • «Гомель» (з 1995)

Дасягненні правіць

Чэмпіянаты СССР правіць

1959—1991: Другая ліга (клас "Б", клас "А").
Найлепшае дасягненне:

  • 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа "А" (38-я каманда СССР),
  • 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа "А" (38—40-я каманда СССР).

Кубкі СССР правіць

  • Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.

Чэмпіянаты Беларусі правіць

Кубкі Беларусі правіць

Суперкубкі Беларусі правіць

Неафіцыйныя турніры правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на жнівень 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алег Кавалёў 1987
23   Бр Уладзіслаў Ігнацьеў (у арэндзе з БАТЭ) 2003
71   Бр Аляксандр Наўмовіч 2001
2   Аб Эндру Анамеравані 2001
3   Аб Сяргей Мацвейчык (капітан) 1988
4   Аб Арцём Шкурдзюк 1998
5   Аб Данііл Мірошнікаў 2000
19   Аб Канстанцін Кучынскі 1998
22   Аб Кірыл Шаўчэнка 2002
24   Аб Джонатан Джон 2001
25   Аб Ігар Кузьмянок 1990
30   Аб Ягор Траякоў 1995
44   Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
Паз. Імя Нар.
72   Аб Ілья Рашчэня 1997
9   ПА Аляксандр Ануфрыеў 1995
10   ПА Аляксандр Савіцкі 2004
11   ПА Данііл Сілінскі 2000
13   ПА Ілья Алексіевіч 1991
14   ПА Рэйманд Адэола (у арэндзе з «Родзіны») 2001
17   ПА Андрэй Патапенка 2000
27   ПА Кірыл Ермаковіч 1999
54   ПА Фуркан Акын 2000
97   ПА Мікіта Маёраў 2006
7   Нап Арцём Кійко 1996
18   Нап Джуніяр Эфагэ 2004
20   Нап Дзяніс Казлоўскі 1993

Ігракі ў арэндзе правіць

Паз. Імя Нар.
  Аб Ягор Бондар (у «Лакаматыве» да снежня 2023 года) 2004
  Аб Мікіта Тарбякоў (у «Баранавічах» да снежня 2023 года) 2002
21   ПА Уладзіслаў Драпеза (у «Лакаматыве» да снежня 2023 года) 2001
  ПА Мікіта Царэнка (у «Лакаматыве» да снежня 2023 года) 2002

Рэзервовы склад правіць

Паз. Імя Нар.
16   Бр Аляксандр Рыжчанка 2005
  Бр Артур Дзмітрыеў 2005
  Бр Мікіта Іваноў 2006
  Аб Аляксандр Анісковіч 2001
  Аб Іван Ваяводаў 2003
  Аб Аляксандр Рахматаў 2005
  Аб Сяргей Сотнікаў 2001
  Аб Ягор Юдзенка 2006
98   ПА Максім Драздоў 2005
  ПА Максім Бабіч 2004
  ПА Аляксей Дашкевіч 2005
  ПА Арцём Дрык 2004
Паз. Імя Нар.
  ПА Даніла Калацэй 2005
  ПА Станіслаў Крыварот 2005
  ПА Канстанцін Ліпніцкі 2005
  ПА Данііл Махнач 2003
  ПА Іван Паўлаў 2005
  ПА Павел Сергутко 2006
  ПА Данііл Сядляраў 2002
  Нап Аляксандр Барэль 2002
  Нап Уладзімір Дуброўскі 2003
  Нап Дзмітрый Емяльянаў 2004
  Нап Міхаіл Савасцееў 2006

Трэнерскі штаб правіць

Трэнеры правіць

Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:

Клубныя рэкорды правіць

  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме "гол+пас" — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме "гол+пас" — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме "гол+пас" — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме "гол+пас" — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).

Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі правіць

  • Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
    • 21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[2]
    • 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
  • 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
  • 27 перамог (90%) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 16 15 1 3 11 5–32 5 1/8 фіналу
1992/1993 Першая (Д1) 10 32 9 8 15 23–40 26 1/8 фіналу
1993/1994 Першая (Д1) 15 30 7 5 18 36–47 19 1/8 фіналу
1994/1995 Першая (Д1) 15 30 6 6 18 26–59 18 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
1995 Другая (Д2) 9 14 5 2 7 19–17 12 Чвэрцьфінал
1996 Другая (Д2) 4 24 11 9 4 42–19 42 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 1 30 27 1 2 83–9 82 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Вышэйшая (Д1) 5 28 12 9 7 36–30 45 Чвэрцьфінал Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 3 30 19 6 5 57–28 63 Паўфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 6 30 17 2 11 50–41 53 Чвэрцьфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 5 8 36–24 44 Пераможца
2002 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 4 9 46–33 43 Паўфінал
2003 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 56–12 74 Фіналіст
2004 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 7 10 42–41 46 Чвэрцьфінал
2005 Вышэйшая (Д1) 7 26 12 3 11 34–32 39 Паўфінал
2006 Вышэйшая (Д1) 5 26 12 6 8 33–32 42 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 2 26 12 8 6 49–28 44 Чвэрцьфінал
2008 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 35–47 33 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 12 26 8 5 13 31–48 29 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2010 Першая (Д2) 1 30 27 1 2 80–16 82 Пераможца   Выхад у Вышэйшую лігу
2011 Вышэйшая (Д1) 3 33 13 15 5 36–24 54 Паўфінал
2012 Вышэйшая (Д1) 4 30 14 8 8 39–24 50 Чвэрцьфінал
2013 Вышэйшая (Д1) 6 32 11 7 14 34–40 40 Чвэрцьфінал
2014 Вышэйшая (Д1) 6 32 10 8 14 29–41 38 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 14 26 5 3 18 22–41 18 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2016 Першая (Д2) 1 26 19 6 1 48–11 63 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2017 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 24–25 35 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 7 16 16–36 28 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 15 30 7 8 15 44–50 29 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 2 26 18 5 3 60–20 54[A] 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2021 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 8 5 57–23 59 Пераможца
2022 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 7 11 36–37 43 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 1/16 фіналу
  1. З каманды зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Міжнародныя кубкі правіць

Кубак І В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 2 1 0 1 1—2
Ліга Еўропы 16 5 1 10 21—25
Ліга канферэнцый 2 0 0 2 2—7
Кубак Інтэртота 4 1 1 2 3—7
Усяго 24 7 2 15 27—41
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Хатні У гасцях Вынік
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Градзец-Кралавэ 1:0 0:1 1:1 (3:1)  
2 раўнд   Хамарбю (Стакгольм) 2:2 0:4 2:6  
2000/01 Кубак УЕФА Квал. раўнд   АІК (Стакгольм) 0:2 0:1 0:3  
2002/03 Кубак УЕФА Квал. раўнд   ХІК (Хельсінкі) 1:0 4:0 5:0  
1 раўнд   Шальке 04 1:4 0:4 1:8  
2004/05 Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1 кв. раўнд   Тырана 0:2 1:0 1:2  
2008/09 Кубак УЕФА 1 кв. раўнд   Легія (Варшава) 0:0 1:4 1:4  
2011/12 Ліга Еўропы 3 кв. раўнд   Бурсаспор 1:3 1:2 2:5  
2012/13 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд   Вікінгур 4:0 6:0 10:0  
2 кв. раўнд   Рэнова 0:1 2:0 2:1  
3 кв. раўнд   Ліверпул 0:1 0:3 0:4  
2022/23 Ліга канферэнцый 2 кв. раўнд   Арыс (Салонікі) 1:2 1:5 2:7  

Неафіцыйныя турніры правіць

Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Вынік
2004 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А   ЦСКА (Масква) 2:2  
  Рэгаз-ТадАЗ 2:1
  Пахтакор 2:2
1/4 фіналу   Дынама (Тбілісі) 1:4  

Вядомыя ігракі правіць

Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».

Крыніцы правіць

  1. Основной состав
  2. Цифры на память. Рекорды чемпионатов Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 27 лістапада 2022.

Спасылкі правіць