Аляксандр Іванавіч Карніцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Карніцкі)

Аляксандр Карніцкі (нар. 14 лютага 1989, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Дыёшдзьёр II» з Мішкальца і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Аляксандр Карніцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Карніцкі
Нарадзіўся 14 лютага 1989(1989-02-14)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см[3]
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Венгрыя Дыёшдзьёр II
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Беларусь Баранавічы 35 (2)
2011 Беларусь Полацк 26 (2)
2012 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (4)
2013 Беларусь Гомель 31 (4)
2014—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 66 (11)
2016—2017 Ізраіль Хапаэль (Раанана) 14 (0)
2017 Беларусь Гомель 11 (4)
2017—2018 Расія Тосна 23 (0)
2018—2019 Румынія Сепсі (Сфынту-Георгэ) 24 (1)
2019—2024 Венгрыя Мезёкёвешд 116 (7)
2024— Венгрыя Дыёшдзьёр II (Мішкальц)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018 Беларусь Беларусь 6 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Прафесійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасля гуляў за іншыя клубы Першай лігі — «Полацк» і «Граніт».

«Гомель»

правіць

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым іграком чэмпіянату 2013 адразу ў некалькіх намінацыях (колькасць выйграных адзінаборстваў, колькасць паспяховых перахватаў, колькасць парушэнняў на іграку)[5]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 года вызначыўся голам, забітым са сваёй паловы поля ў браму «Тарпеда-БелАЗ».

У лістападзе 2013 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Карніцкага ў БАТЭ[6], да якога ён далучыўся па заканчэнні сезона ў снежні.

У першай палове сезона 2014 з’яўляўся на полі нерэгулярна. Увосені, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 года аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада 2014 года аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы з «Гомелем». У выніку стаў самым карысным іграком другой паловы чэмпіянату (агулам пасля падзелу лігі на шасцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач).

«Хапаэль»

правіць

1 верасня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Раананы[7]. Спачатку рэгулярна гуляў у аснове, але ў пачатку 2017 года страціў месца ў складзе, і ў лютым пагадненне «Хапаэля» з паўабаронцам было разарвана[8].

Вяртанне ў «Гомель»

правіць

Неўзабаве пасля зыходу з «Хапаэля» вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з «Гомелем», шукаючы варыянты працягу кар’еры за мяжой. У выніку, аднак, вырашыў застацца ў гомельскім клубе, падпісаўшы ў сакавіку кантракт да канца сезона 2017[9]. У «Гомелі» зноў стаў іграком асновы, да лета правёў за клуб 11 матчаў і забіў 4 галы.

«Тосна»

правіць

У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тосна», з якім у выніку падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Тосна» і дапамог камандзе выйграць Кубак Расіі, аднак па выніках сезона 2017/18 клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе і спыніў існаванне.

«Сепсі»

правіць

У ліпені 2018 года стаў іграком румынскага клуба «Сепсі»[11].

«Мезёкёвешд»

правіць

У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з венгерскім клубам «Мезёкёвешд»[12]. Па выніках сезона 2023/24 клуб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, і паўабаронца пакінуў каманду.

«Дыёшдзьёр»

правіць

У жніўні 2024 года далучыўся да «Дыёшдзьёра II» з трэцяга венгерскага дывізіёна[13].

Міжнародная кар’ера

правіць

7 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Нідэрландаў (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Aleksandr Karnitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Karnitsky // FBref
  3. а б https://www.teams.by/-/player-111/
  4. Жуковский и Карницкий стали игроками "Гомеля" (руск.). football.by (8 снежня 2012). Праверана 26 жніўня 2024.
  5. Футбольное измерение (руск.). by.tribuna.com.
  6. Карницкий переходит в "БАТЭ" (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (16 лістапада 2013). Праверана 26 жніўня 2024.
  7. Александр Карницкий подписал 3-летний контракт с "Хапоэлем" Раанана (руск.). football.by (1 верасня 2016). Праверана 26 жніўня 2024.
  8. Раананский "Хапоэль" расторг контракт с Александром Карницким (руск.). football.by (12 лютага 2017). Праверана 26 жніўня 2024.
  9. "Гомель" объявил о подписании контракта с Александром Карницким (руск.). football.by (9 сакавіка 2017). Праверана 26 жніўня 2024.
  10. Александр Карницкий стал игроком "Тосно" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2017). Праверана 26 жніўня 2024.
  11. Александр Карницкий перешел в румынский "Сепси" (руск.). football.by (31 ліпеня 2018). Праверана 26 жніўня 2024.
  12. Карницкий перешел в венгерский "Мезёкёвешд" (руск.). football.by (19 чэрвеня 2019). Праверана 26 жніўня 2024.
  13. Александр Карницкий будет выступать за команду из Д3 Венгрии (руск.). football.by (22 жніўня 2024). Праверана 26 жніўня 2024.