14 лютага
14 лютага — сорак пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28
|
2021 |
ПадзеіПравіць
- 1014: Генрых II са сваёй жонкай Кунігундай былі каранаваны ў Саборы Святога Пятра як імператар і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1912: Арызона стала 48-м штатам ЗША
- 1918: Увядзенне ў Савецкай Расіі грыгарыянскага календара
- 1943: Ад нямецка-фашысцкай акупацыі вызвалены Растоў-на-Доне
- 1949: Упершыню сабраўся Кнесет, парламент Ізраілю
- 1950: Падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе
- 1956: Пачаўся XX з’езд КПСС, дзе Мікіта Хрушчоў асудзіў культ асобы Сталіна
- 1961: Адкрыты 103-і элемент перыядычнай сістэмы — лаўрэнсій
- 1992: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй
- 2003: Ва ўзросце 6,5 гадоў памерла кланіраваная авечка Долі
НарадзілісяПравіць
- 1800: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак (пам. 12.5.1842)
- 1912: Цібар Сэкель, падарожнік, пісьменнік, эсперантыст
- 1813: Аляксандр Даргамыжскі, рускі кампазітар
- 1828: Эдмон Абу, французскі белетрыст
- 1895: Макс Хоркхаймер, нямецкі філосаф і сацыёлаг
- 1904: Барыс Варанцоў-Вельямінаў, расійскі астраном
- 1906: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф (пам. 26.8.1994)
- 1907: Алесь Звонак, беларускі паэт
- 1913: Віталь Канстанцінавіч Цвірка, беларускі жывапісец, народны мастак БССР
- 1945: Ганс-Адам II, князь Ліхтэнштэйна.
ПамерліПравіць
- 1400: Рычард II, кароль англійскі (нар. 6.1.1367)
- 1538: Альбрэхт Альтдорфер, нямецкі мастак
- 1779: Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік і навігатар (нар. 27.10.1728)
- 1891: Уільям Тэкумсэ Шэрман, амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- 1943: Давід Гільберт, нямецкі матэматык (нар. 23.1.1862)
- 1984: Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец (нар. 12.5.1909)
- 1987: Ларыса Пашкова, руская актрыса
- 1989: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971—1982 старшыня Рады БНР (нар. 10.02.1903).
- 2014: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак (нар. 20.6.1928)