Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд
Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд (нар. 14 лютага 1954 года, Харкаў, СССР) — савецкі, украінскі і амерыканскі матэматык. Заслужаны прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (2016), член-карэспандэнт НАН Украіны (1992), замежны член Французскай АН. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1990) і прэміі Вольфа па матэматыцы (2018, з А. А. Бейлінсонам).
Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд | |
---|---|
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 14 лютага 1954[1] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд нарадзіўся ў Харкаве ў сям’і матэматыка, прафесара Харкаўскага універсітэта Гершана Іхялевіча Дрынфельда (1908—2000) і філолага-класіка Фрыды Іосіфаўны Луцкай-Літвак (1921—2011). У 15 гадоў стаў абсалютным пераможцам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды (1969). Скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ, у 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ю. І. Маніна. Пасля заканчэння МДУ ён не змог знайсці працу ў Маскве з-за свайго яўрэйскага паходжання, а таксама з-за праблем з прапіскай, і вымушаны быў з’ехаць ва Уфу, дзе выкладаў матэматыку ў Башкірскім дзяржаўным універсітэце. У 1981 годзе вярнуўся ў Харкаў і ўладкаваўся на працу ў Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. І. Веркіна НАН Украіны (аддзел матэматычнай фізікі), дзе працаваў да 1999 года. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Матэматычным інстытуце імя В. А. Сцяклова. У 1990 годзе ўзнагароджаны Філдсаўскай прэміяй. У 1998 годзе эміграваў у ЗША, са снежня таго ж года прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008).
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.amacad.org/person/vladimir-drinfeld