Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава

(Пасля перасылкі з МДУ)

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучы[2][5][6], старэйшы[2][7] і адзін з найбуйнейшых[2][8] класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай навукі  (руск.) і культуры  (руск.). З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
(МДУ)
Галоўны будынак МДУ
Галоўны будынак МДУ
Міжнародная назва Lomonosov Moscow State University
Дэвіз руск.: Наука есть ясное познание истины, просвещение разума[1][2]
Заснаваны 1755
Тып Дзяржаўны
Рэктар В. А. Садоўнічы  (руск.)
Рэктар Віктар Антонавіч Садоўнічы[d]
Студэнты 40113[3]
Бакалаўрыят 5768[3]
Выкладчыкаў 11760[3]
Размяшчэнне Масква: Вараб'ёвы горы  (руск.) і Махавая  (руск.)
Кампус Гарадскі, 205.7 га
Юрыдычны адрас 119991, Расійская Федэрацыя, Масква, ГСП-1, Ленінскія горы, МДУ імя М. В. Ламаносава[4]
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт msu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Структура правіць

МДУ ўключае 9 навукова-даследчых інстытутаў, 29 факультэтаў і больш за 300 кафедр. Ва Універсітэце навучаецца больш за 31 тыс. студэнтаў і каля 7 тыс. аспірантаў. На факультэтах і ў навукова-даследчых цэнтрах працуюць 4 тыс. прафесараў і выкладчыкаў, каля 5 тыс. навуковых супрацоўнікаў. Дапаможны і абслуговы персанал налічвае прыкладна 15 тыс. чалавек. Універсітэт мае ў сваім распараджэнні звыш 600 будынкаў, уключаючы Галоўны корпус на Вараб'ёвых горах. Іх агульная плошча каля 1 млн м². Толькі ў Маскве тэрыторыя, занятая МДУ, складае 205,7 га. Плануецца далейшае пашырэнне тэрыторыі ўніверсітэта.

Працуюць філіялы ў Севастопалі (Украіна), Пушчына, Чарнагалоўцы, Астане (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан).

Рэктар — В. А. Садоўнічы.

Маскоўскі ўніверсітэт — адзін з першых у Расіі. Ён заснаваны ў 1755 годзе. Утварэнне ўніверсітэта ў Маскве стала магчымым дзякуючы дзейнасці выдатнага вучонага-энцыклапедыста, першага рускага акадэміка — Міхаіла Васілевіча Ламаносава, імя якога Маскоўскі ўніверсітэт носіць з 7 мая 1940 года.

Выкладчыкі і выпускнікі правіць

Зноскі

  1. «Афоризмы. Золотой фонд мудрости.» Еремишин О. — М.: Просвещение; 2006.
  2. а б в г Академик В. Садовничий, ректор МГУ имени М. В. Ломоносова Первому университету страны — 250! // Наука и жизнь  (руск.). — № 1. — 2005.
  3. а б в Агульная статыстыка ўніверсітэта (2010 год). Праверана 21 кастрычніка 2011.
  4. Адрасы падраздзяленняў МДУ імя М. В. Ламаносава
  5. Федеральный закон О Московском государственном университете имени М. В. Ломоносова и Санкт-Петербургском Государственном Университете № 259-ФЗ от 10.11.2009
  6. Мария Агранович Два диплома в одни руки//«Российская газета  (руск.)» — Федеральный выпуск № 4973 (149) от 13 августа 2009 г.
  7. Фармальна ў момант утварэння Маскоўскага ўніверсітэта на тэрыторыі Расійскай імперыі мелася тры ўніверсітэта: Акадэмічны ўніверсітэт  (руск.), а таксама Дэрпцкі і Віленскі ўніверсітэты (Боголюбов А. Н. Точные науки как предмет преподавания в университетах // Физика на рубеже XVII-XVIII вв.. — М.: Наука  (руск.), 1974. — С. 75-119.). Адзначаючы гэты факт, А. М. Багалюбаў  (руск.) піша, аднак, што «Акадэмічны ўніверсітэт не быў у сутнасці ўніверсітэтам. У нейкай ступені мадэрнізуючы абставіны і сувязі XVIII ст., можна сказаць, што ён уяўляў сабой аспіранцкую групу, пазбаўленую пастаянных кіраўнікоў і матэрыяльнага ўтрымання і наогул прадстаўленую вятрам з усіх бакоў! Маскоўскі ўніверсітэт стаў універсітэтам з першага ж дня свайго заснавання, бо М. В. Ламаносаў, як Пётр I, які з'яўляўся для яго ўзорам, быў чалавекам справы». Характарызуючы ролю Дэрпцкага і Віленскага ўніверсітэтаў, ён жа адзначае, што «першы з іх тады быў чыста нямецкім, а другі — польскім, так што наўрад ці можна аднесці гэтыя ўніверсітэты да сістэмы, якая рыхтавала кадры для імперыі».
  8. Московский университет // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: Советская энциклопедия  (руск.). 1969—1978.

Спасылкі правіць