Тартускі ўніверсітэт
Та́ртускі ўніверсітэ́т[3] (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); эст.: Tartu Ülikool (з 1918), ням.: Universität Dorpat (1802—1893)) — універсітэт у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) — Universitas Gustaviana.
Тартускі ўніверсітэт | |
---|---|
Tartu Ülikool | |
Арыгінальная назва | Tartu Ülikool |
Заснаваны | 1632 |
Тып | нацыянальны ўніверсітэт |
Рэктар | Toomas Asser[d] |
Студэнты | 12970 |
Бакалаўрыят | 7866 |
Магістратура | 5104 |
Дактарантура | 1258 |
Прафесары | 190 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эстонія: Тарту |
Кампус | Гарадскі |
Юрыдычны адрас | Ülikooli 18, 50090 Tartu, Eesti |
Узнагароды | |
Сайт | ut.ee/ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У XVIII стагоддзі, пасля далучэння Эстляндыі да Расійскай імперыі, не дзейнічаў. Быў зноў адкрыты імператарам Аляксандрам I у 1802 годзе.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка. Архітэктурнаму ансамблю ўніверсітэта нададзены Знак Еўрапейскай спадчыны.
Кафедры і факультэты
правіцьВа ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў — 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).
Рэктары
правіцьПрафесарска-выкладчыцкі склад
правіцьВядомыя выпускнікі
правіць- Аўгуст Але (1937) — эстонскі пісьменнік.
- Сямён Майсеевіч Алукер (1916) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі.
- Юрыс Алунан (1861) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.
- Бэці Альвер — эстонская пісьменніца.
- Бенедыкт Дыбоўскі — заолаг, прыродазнаўца, урач.
- Уладзіслаў Дыбоўскі (1862) — беларускі заолаг.
- Усевалад Ігнатоўскі (1911) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык.
- Кая Калас (1999) — эстонскі палітык, юрыст.
- Вячаслаў Касмачэўскі — беларускі прафесар медыцыны.
- Габрыэль Корбут (1890) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.
- Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1868) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права.
- Яан Крос (1945) — эстонскі пісьменнік.
- Уладзімір Марзон (1911) — беларускі хірург.
- Станіслаў Нарбут (1891) — беларускі ўрач, вучоны-медык, мецэнат.
- Юган Партс — прэм’ер-міністр Эстоніі.
- Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў ў Беларусі.
- Вільгельм Оствальд (1875) — латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года.
- Лазар Якаўлевіч Сітэрман (1916) — беларускі ўрач.
- Карл Чапскі (1882) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, мінскі гарадскі галава (1890—1901), прадпрымальнік, філантроп.
- Маісей Абрамавіч Поляк (1894) — беларускі акушэр-гінеколаг
- Эдвард Жалігоўскі (1816—1864) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.
Зноскі
правіць- ↑ Open Funder Registry — doi:10.13039/501100007821 Праверана 7 снежня 2017.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Та́ртускі ўніверсітэ́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́ртуский университе́т // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 282. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тартускі ўніверсітэт