Бацька Каі Калас — былы эстонскі прэм’ер і былы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Сійм Калас. Менавіта ён і заснаваў Партыю рэформаў, да якой належыць дачка. Маці ў шасцімесячным узросце была дэпартаваная ў Сібір і жыла там да дзесяці гадоў. Прадзед Калас быў першым кіраўніком эстонскай паліцыі і стваральнікам добраахвотнай парамілітарнай арганізацыі Кайтсэлійт.
Каі Калас мае дзве адукацыі — юрыдычную і эканамічную. Пэўны час працавала памочніцай рэжысёра тэатру. Была дэпутаткаю Еўрапарламенту і парламенту Эстоніі — Рыйгікогу.
Эканамічная і ідэалагічная лібералка. Лічыць, што «дзяржава не павінна займацца прадпрымальніцтвам там, дзе гэтым могуць займацца прадпрымальнікі»[3].
Замужам. Мае траіх дзяцей.