Агнастыцы́зм (ад стар.-грэч.: ἄγνωστος, скарочана — «непазнавальны», «непазнаны») — пазіцыя ў філасофіі, тэорыі пазнання і тэалогіі, якая лічыць прынцыпова магчымым пазнанне толькі праз досвед (пазнанне аб'ектыўнай рэчаіснасці), і немагчымым пазнанне любых гранічных і абсалютных асноў рэальнасці. Таксама адмаўляецца магчымасць доказу або аспрэчання ідэй і сцверджанняў, заснаваных цалкам на суб'ектыўных пасылках. Часам агнастыцызм вызначаецца як філасофскае вучэнне, якое сцвярджае прынцыповую непазнавальнасць свету.

Гісторыя

правіць
 
Томас Генры Хакслі

Тэрмін быў уведзены ва ўжыванне англійскай біёлагам, прафесарам Томасам Генры Хакслі ў 1869 годзе[1], калі «Метафізічнае таварыства» прапанавала Хакслі стаць удзельнікам яго паседжанняў[2]. «Калі я дасягнуў інтэлектуальнай сталасці, — піша Хакслі, — і пачаў задавацца пытаннем, хто ж я — атэіст, тэіст ці пантэіст, матэрыяліст ці ідэаліст, хрысціянін ці свабодна думаючы чалавек — я прыйшоў да высновы, што мне не падыходзіць ніводнае з гэтых найменняў, акрамя апошняга»[3]. Па яго вызначэнні, агностык — гэта чалавек, які адмовіўся ад звязанай з багамі веры і перакананы ў тым, што першасны пачатак рэчаў невядомы, бо не можа быць спазнаны. Тэрмін ужываецца да вучэння Герберта Спенсера, Гамільтана, Джорджа Берклі, Давіда Юма і інш.

Свой варыянт паходжання гэтага тэрміна прыводзіць П. А. Крапоткін[4]: «Слова „агностыкі“ ўпершыню было ўведзена ва ўжыванне невялікай групай няверуючых пісьменнікаў, якія збіраліся ў выдаўца часопіса „Дзевятнаццатае стагоддзе“ („Nineteenth Century“) Джэймса Ноўльса (James Knowles) і аддалі перавагу назве „агностыкі“, гэта значыць тыя, хто адмаўляюць гнозу, назве атэісты».

Агнастыцызм можна выявіць ужо ў антычнай філасофіі, у прыватнасці ў сафіста Пратагора, а таксама ў антычным скептыцызме.

Віды агнастыцызму

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Философия: Энциклопедический словарь / Под редакцией А. А. Ивина. — М.: Гардарики, 2004.
  2. Вышегородцева Ольга. Бертран Рассел: предисловие к переводам (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2011. Праверана 1 жніўня 2011.
  3. Huxley T. Agnosticism // Science and Christian Tradition. — L.: Macmillan & Co, 1909.
  4. Этика. Т. 1. М.: 1921

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.77