Юган Партс
Юган Партс (па-эстонску: Juhan Parts) (нарадзіўся 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.
Юган Партс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Juhan Parts | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сійм Калас | ||||||
Пераемнік | Андрус Ансіп | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдгар Савісаар | ||||||
Нараджэнне |
27 жніўня 1966 (58 гадоў) Талін, Эстонская ССР, СССР |
||||||
Жонка | Мерле Партс (разведзены) | ||||||
Дзеці | Тоамас-Хендрык Партс (сын), Піле-Рыйн Партс (дачка) | ||||||
Партыя | Саюз айчыны і Res Publica | ||||||
Адукацыя | Тартускі ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Густава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім універсітэце.
Пасля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэнні дзеля павышэння празрыстасці, паскарэння рэформ і лібералізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія структуры.
Генеральны аўдытар
правіцьЗ 1998 па 2002 год Партс быў генеральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.
Res Publica
правіцьПартс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Еўрапейскай Народнай Партыі.
Прэм'ер-міністр
правіцьПасля ашаламляльнага поспеху маладой партыі (большая частка членаў была маладзей за 30 год) на парламенцкіх выбарах 2003 года, Партс быў прызначаны прэм'ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на еўрапейскую інтэграцыю і поспехі Эстоніі ў сферы інавацый.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка прэм'ер-міністра Эстоніі Архівавана 2 жніўня 2005.
- Афіцыйны сайт партыі Саюз айчыны і Res Publica (эст.) (англ.)