Густаў II Адольф
Густаў II Адольф (шведск.: Gustav II Adolf, лац.: Gustavus Adolphus, 9 снежня 1594, Стакгольм, Швецыя — 6 лістапада 1632, Лютцэн, каля Лейпцыга) — кароль Швецыі (1611—1632), сын Карла IX і Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. Насіў мянушкі «Снежны кароль» і «Леў Поўначы»[1].
Густаў ll Адольф Gustav II Adolf | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
30 кастрычніка 1611 — 6 лістапада 1632 | |||
Каранацыя: | 12 кастрычніка 1617 | ||
Папярэднік: | Карл IX | ||
Пераемнік: | Крысціна | ||
Дзейнасць: | палкаводзец | ||
Веравызнанне: | Лютэранін | ||
Нараджэнне: | 9 снежня 1594 Стакгольм, Швецыя | ||
Смерць: | 6 лістапада 1632 (37 гадоў) Лютцэн, Саксонія-Анхальт | ||
Пахаванне: | Рыдархольмская царква, Стакгольм | ||
Род: | ![]() | ||
Бацька: | Карл IX | ||
Маці: | Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская | ||
Жонка: | Марыя Элеанора Брандэнбургская | ||
Дзеці: | Крысціна | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Манаграма: | ![]() | ||
Яго дваццацігадовае валадаранне з'яўляецца адной з найбольш бліскучых старонак у гісторыі Швецыі; немалаважным было яго значэнне і ў сусветнай гісторыі. Карл IX шмат клапаціўся і працаваў над найлепшым выхаваннем Густава і дасягнуў таго, чаго жадаў. Густаў быў адным з найбольш адукаваных кіраўнікоў свайго часу; свабодна размаўляў на нямецкай, галандскай, французскай, італьянскай і лацінскай; меў пэўныя веды і ў рускай, у польскай мовах. З навук Густаў ахвотней за ўсё займаўся матэматыкай і гісторыяй. Густаў таксама захапляўся фехтаваннем і верхавой яздой. З 11-гадовага ўзросту Густаў ужо прысутнічаў на соймах і ў саветах свайго бацькі, пры прыёмах замежных паслоў. Два чалавека мелі вялікі ўплыў на маладога Густава — Юхан Шутэ і Аксель Оксеншэрна. Апошняга Густаў у пачатку свайго валадарання прызначыў канцлерам і захаваў з ім шчырае сяброўства і сімпатыю да самай смерці.
КіраваннеПравіць
Узыйшоўшы на прастол, Густаў Адольф атрымаў у спадчыну ад бацькі варожае стаўленне да арыстакратыі і тры вайны — з Даніяй, Расіяй і Польшчай. Арыстакратыю Густаў схіліў на свой бок, дараваўшы ёй шматлікія прывілеі і пабяцаўшы ўсё ўзгадняць з сойма. Дацкую вайну, інакш празваную Кальмарскай, кароль скончыў у 1613 годзе мірам у Кнерэдзе. Датчане хацелі захаваць за сабой крэпасць Эльфсбарг; Густаў выкупіў яе для Швецыі за мільён рыксдалераў.
Непаразуменні паміж Швецыяй і Расіяй узніклі яшчэ пры Карле IX. Вайна з Масквой, якая ставіла мэтай адціснуць рускіх ад Балтыйскага мора і Фінскага заліва, скончылася ў 1617 годзе Сталбоўскім мірам, па якім шведы атрымалі Ям, Івангарад, Капор'е, Нотэбург і Кексгольм. Густаў Адольф цешыўся дасягнутым вынікам і сказаў прад соймам: «цяпер рускія аддзелены ад нас азёрамі, рэкамі і балотамі, праз якія ім не так лёгка будзе пракрасціся да нас».
Па заканчэнні рускай вайны ўся ўвага Густава была звернута на Рэч Паспалітую; пачалася працяглая дынастычная барацьба, якая мела і агульнаеўрапейскае значэнне (як барацьба каталіцтва з пратэстанцтвам). Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй была «прэлюдыяй да вайны з Габсбургскім домам». Да 1618 года вайна вялася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай . У 1621 годзе, пасля двухгадовага перамір'я, шведы ўзялі Рыгу (пасля чаго, 25 верасня 1621 года, горад атрымаў Прывілеі Густава II Адольфа) і перанеслі вайну ў Курляндыю. Новае перамір'е, да 1625 года, Густаў прысвяціў унутранай дзейнасці, рэфармаваў войска і флот. Польскі вайскавод Станіслаў Канецпольскі двойчы разбіў Густава Адольфа, пад Гомерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). У 1626 годзе пачалася так званая пруская вайна. Англія, Францыя і Нідэрланды, жадаючы прыцягнуць Густава да ўдзелу ў нямецкай вайне, прапанавалі сваё пасродніцтва да прымірэння яго з Рэччу Паспалітай. Апошняй дапамагала Аўстрыя.
Тым часам Густаў пачаў актыўна будаваць флот. 10 жніўня 1628 года быў спушчаны на ваду галеон «Ваза» — адзін з самых вялікіх і дарагіх караблёў таго часу, які, зрэшты, затануў у гавані Стакгольма пры першым жа плаванні. У 1629 года ў горадзе Альтмарк каля Данцыга было заключана 6-гадовае перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй: Густаў утрымаў за сабой Лівонію, а ў Прусіі — гарады Элбінг, Браўнсберг, Пілау і Мемель. Пры гэтым Швецыя страціла ўсе свае набыцці ў Памераніі, прайграўшы польска-літоўскай дзяржаве.
Трыццацігадовая вайнаПравіць
У 1630 годзе Густаў Адольф прыняў удзел у Трыццацігадовай вайне. Прычыны, якія прымусілі яго ўмяшацца ў агульнаеўрапейскую зваду, былі палітычнымі і рэлігійнымі. Заўважыўшы імкненне Фердынанда II зацвердзіцца на Балтыйскім моры і асцерагаючыся, як бы Фердынанд, дасягнуўшы гэтага, не дапамог Жыгімонту III авалодаць шведскім прастолам, Густаў Адольф аказаў садзейнічанне Штральзунду. Перамога каталікоў над пратэстантамі несумнеўна пагражала і пратэстанцкай Швецыі. Да другарадных прычын варта аднесці перахопліванне імператарам лістоў Густава Адольфа, прымяншэнне яго тытула, недапушчэнне шведаў на Любекскі кангрэс, дапамога Польшчы. І палітычныя, і рэлігійныя прычыны былі так цесна звязаны, што адлучыць адну ад другой немагчыма. Тым часам, адны вучоныя, як Дройзен, высоўваюць выключна палітычныя матывы, іншыя (Гельбіг, Гардзінер і інш.) — рэлігійныя. У Германіі Густаў ваяваў супраць лепшых вайскаводаў таго часу — з Тылі пры Брэйтэнфельдзе (7—17 верасня 1631) і з Валенштэйнам у Лютцэна.
Густаў Адольф быў забіты ў бітве пры Лютцэне 16 лістапада 1632 года з-за няўдалага нападу кавалерыі і правалу ў страі.
ВынікіПравіць
Нягледзячы на сваё нядоўгае жыццё, Густаў Адольф пакінуў глыбокі след у гісторыі ваеннага мастацтва як арганізатар арміі і вайскавод. Ён праявіў сябе як добры тактык, змяніўшы метады вядзення вайны. Яго валадаранне стала важнай старонкай у гісторыі Швецыі. Падчас Трыццацігадовай вайны кароль умацаваў уплыў Швецыі на астатнюю Еўропу, даў краіне новы імпульс да прагрэсу. Ён падняў народны дух шведаў і паставіў Швецыю ў адзін шэраг з вядучымі дзяржавамі. Сойм пры Густаве Адольфе стаў пастаяннай установай. Кароль спрасціў падатковую сістэму, завязаў гандлёвыя адносіны з Расіяй, Нідэрландамі, Іспаніяй і Францыяй, аднавіў Упсальскі ўніверсітэт, засноўваў школы. У апошні год жыцця Густаў заснаваў Дэрпцкі ўніверсітэт.
Кароль таксама пакінуў шэраг прац гістарычнага зместу і шматлікія лісты (выд. Стуфэ ў 1861 годзе).
Сям'яПравіць
Кароль быў у шлюбе з Марыяй Элеанорай Брандэнбургскай і меў ад яе дзвюх дочак:
- Крысціна Аўгуста (1623—1624), прынцэса
- Крысціна (1626—1689), якая пасля смерці бацькі ў шасцігадовым узросце заняла шведскі прастол.
Акрамя таго, у Густава быў пазашлюбны сын ад галандкі Маргарэты Слотс, Густаў Густаўсан Вазаборгскі, граф Нюстадскі (1616—1653). Мужчынская лінія Вазаборгаў згасла ў 1754 годзе на яго ўнуку, а нямецкі род графаў Штраленгеймаў, які ўзяў пасля іх па жаночай лініі прозвішча «Вазабург» — у 1872 годзе.
Цікавыя фактыПравіць
- Мянушку «Снежны кароль» атрымаў ад імператара Фердынанда II, які самаздаволена заявіў, што «снежны кароль, які пагражае яго краіне, растане пад прамянямі імператарскага сонца»[1].
- Любімымі аўтарамі Густава былі Ксенафонт і Сенека.
- Напалеон ставіў Густава Адольфа ў адзін шэраг з вялікімі вайскаводамі старажытнасці.
БібліяграфіяПравіць
- Hollenberg. Svea Rikes Historia under K. Gustav-Adolf den stores regering. — 1790—1796 [доведено до 1628 года].
- Cronholm. Sveriges Historia under Gustav II Adolf regering. — 1857.
- Droysen. Gustav-Adolf. — 1869—1870.
- Форстен Г. В. Политика Швеции в смутное время («Ж. М. Н. Пр.», 1889—1890).
- Gohdes, C. B. (Conrad Bruno), Under the banners of the snow king; a story of the Lutheran hero, Gustavus Adolphus. Imprint 1915.
- Ивонин Ю. Е., Ходин А. А. Густав II Адольф // Вопросы истории. 2010. № 9. — С. 52—69.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Jackob A. Riis. Hero tales of the Far North. — Richmond-hill, 1910. — ISBN 978-1-4510-1653-6.