Палкаводзец
Палкаводзец — ваенны дзеяч, военачальнік, які ўмела кіруе ўзброенымі сіламі або буйнымі вайсковымі фарміраваннямі (як правіла, аператыўна-стратэгічнымі аб’яднаннямі) падчас вайны або ўзброенага канфлікта; які валодае мастацтвам падрыхтоўкі і вядзення ваенных дзеянняў.
Да палкаводцаў адносяць ваенных лідараў, якія валодаюць талентам, творчым мысленнем, здольнасцю прадбачыць развіццё падзей падчас вайны, воляй і рашучасцю, багатым баявым вопытам, высокімі арганізатарскімі здольнасцямі, інтуіцыяй і іншымі якасцямі, якія дазваляюць з найбольшай эфектыўнасцю выкарыстоўваць наяўныя сілы і сродкі для дасягнення перамогі, або з меншымі ці роўнымі сіламі наносіць паражэнне пераўзыходзячым сілам праціўніка. Гэтыя якасці палкаводца абумоўліваюць высокі аўтарытэт, дазваляюць яму своечасова і правільна прадбачыць і ацэньваць становішча, якое складваецца, прымаць і рэалізоўваць найбольш аптымальныя рашэнні.
Кожная гістарычная эпоха, вялікая вайна высоўвае на пярэдні план сваіх палкаводцаў. Выбітнымі вайскаводамі старажытнасці лічацца:
Сярэднявечча можа быць асоба адзначана імёнамі Цімура, Карла Вялікага, Чынгісхана, Субедэя і Тамерлана.
З часам засеялі імёны такіх выдатных военачальнікаў, якіх можна паўнапраўна лічыць геніямі ваеннага мастацтва. Сярод іх Морыц Аранскі, Анры дэ Цюрэн, Ян III Сабескі, Джон Чэрчыль, Фрыдрых II Вялікі , А. В. Сувораў, М. І. Кутузаў, Напалеон I і г.д.. Усе яны адыгралі каласальную ролю ў дасягненні перамогі ў войнах свайго часу, узбагацілі ваеннае мастацтва.
Актыўная творчая дзейнасць палкаводцаў у значнай ступені спрыяе прагрэсу ваеннай навукі і ваеннага мастацтва.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Советская военная энциклопедия / Маршал Советского Союза Н. В. ОГАРКОВ — председатель. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 6. — С. 427-428. — 655 с. — ISBN 00101-223. (руск.)