Саладзін
Саладзін, Салах ад-Дзін (араб.: صلاح الدين يوسف ابن ايوب, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سهلاحهدین ئهیوبی, Selah'edînê Eyubî; 1138, Тыкрыт, сучасны Ірак — 4 сакавіка 1193, Дамаск, Імперыя Аюбідаў, цяпер Сірыя) — султан Сірыі і Егіпту, правадыр мусульманскага супраціўлення Трэцяму крыжоваму паходу, заснавальнік дынастыі Айюбідаў, якая ў перыяд свайго росквіту правіла, апроч Сірыі і Егіпта, Іракам, Хіджазам і Еменам.
Салах а-Дзін Юсуф ібн Аюб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
صلاح الدين يوسف ابن ايوب | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Аль-Азіз Усман ібн Юсуф | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Асад ад-Дзін Шыркух I ібн Шадзі | ||||||
Нараджэнне |
1138[1] |
||||||
Смерць |
4 сакавіка 1193[4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Аюбіды | ||||||
Імя пры нараджэнні | араб. يُوسُف بن نجم الدين أيُّوب | ||||||
Бацька | Наджм ад-Дзін Аюб ібн Шадзі[d] | ||||||
Маці | Sitt al-Mulk Khatun[d] | ||||||
Жонка | Ісмат ад-дзін Хатун[d] | ||||||
Дзеці | Аль-Афдаль Алі ібн Юсуф[d], Аль-Азіз Усман ібн Юсуф[d] і Ал-Захір Газі[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам, суніцкага толку | ||||||
Бітвы |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Еўропе вядомы менавіта як Саладзін, хоць гэта нават не імя. Салах ад-Дзін — гэта лакаб — ганаровае празванне, якое азначае «набожнасць веры»[6]. Уласнае імя гэтага кіраўніка — Юсуф ібн Аюб (Юсуф, сын Аюба).
Крыніцы
правіцьІснуе шмат крыніц, напісаных сучаснікамі Салаха ад-Дзіна. З іх варта вылучыць працы асабістых біёграфаў і гісторыкаў: Баха ад-Дзіна бен Рафі — настаўніка і дарадчыка Салаха ад-Дзіна, Ібн аль-Асіра — гісторыка з Масула, аль-Кадзі аль-Фадзіля — асабістага сакратара Салаха ад-Дзіна.
Раннія гады жыцця
правіцьСалах ад-Дзін нарадзіўся ў 1137 годзе ў Тыкрыце, у Іраку Арабскім[7][8]. Дзед Салаха ад-Дзіна Шазі пражываў у вёсцы недалёка ад Тавіна (сучасная Арменія), дзе, паводле падання, нарадзіўся Аюб — бацька Салаха ад-Дзіна. Пасля нараджэння дваіх сыноў, Аюба і Шыркуха, ён пакінуў Армянскае нагор'е і перабраўся спачатку ў Багдад, а затым — у Тыкрыт, у якім стаў жыць і пражыў да самай смерці.
У 1132 годзе армія кіраўніка Масула атабека Імада ад-Дзін Зангі пры адступленні была заблакіравана Тыграм насупраць крэпасці Тыкрыта. У той час начальнікам крэпасці быў Наджм ад-Дзін Айюб ібн Шадзі — бацька Салаха ад-Дзіна. Аюб прадаставіў пераправу цераз Тыгр і даў прытулак арміі Зангі ў крэпасці Тыкрыта. У 1137 годзе губернатарам паўночнай Месапатаміі за заслугі перад Сельджукідамі быў прызначаны Муштасід ал-Дзін Біхруз. Ён пакараў Аюба за тое, што той дапамагаў Зангі, і выгнаў яго з крэпасці Тыкрыта пасля забойства па матывах гонару яго братам Асада ад-Дзіна Шыркухам знатнага сельджука, сябра Біхруза. Паводле слоў Баха ад-Дзіна ібн Шадата, Салах ад-Дзін нарадзіўся ў тую ж ноч, калі яго сям'я пакінула Тыкрыт. У 1139 годзе Аюб пераехаў у Масул, дзе Імада ад-Дзін Зангі прызнаў свой доўг і прызначыў Аюба камандзірам сваёй крэпасці ў Баальбеку[9]. Пасля забойства Зангі ўласным рабом ў 1146 годзе, Аюб пераязджае ў Дамаск і ўваходзіць у лік прыдворных спадчынніка Зангі — Нур ад-Дзіна. У 1154 годзе пасля смерці кіраўніка Дамаска Муіна ад-Дзіна Анара, дзякуючы ўплыву Аюба і яго брата Шыркуха, горад застаўся ва ўладзе Нур ад-Дзіна, а сам Аюб стаў кіраваць горадам.
Аб ранніх гадах Салаха ад-Дзіна ў Дамаску вядома мала. Яго паходжанне — наёмніка ў трох пакаленнях — прарочыла яму вайсковую кар'еру, але Салах ад-Дзін ў юнацтве не выяўляе схільнасці да воінскага мастацтва. Паводле слоў аднаго з яго біёграфаў аль-Вахрамі, Салах ад-Дзін быў у стане адказаць на пытанні Еўкліда і Альмагеста, ведаў арыфметыку і ісламскае права. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ён быў больш зацікаўлены ў рэлігіі, чым ва ўступленні ва ўзброеныя сілы. Іншым фактарам, які магчыма паўплываў на яго цікавасць да рэлігіі было тое, што ў час Першага Крыжовага паходу Іерусалім быў захоплены хрысціянамі. У дадатак да ісламу, Салах ад-Дзін разбіраўся ў генеалогіі, біяграфіі і гісторыі арабаў аж да радаводных арабскіх скакуноў, і што немалаважна, ведаў Хамаса (дзесяцітомнік арабскай паэзіі) Абу Тамама на памяць.
Першыя заваяванні
правіцьУ тыя часы імперыя Абасідаў была раздроблена на некалькі дзяржаў. Фаціміды кіравалі Егіптам, не прызнаючы халіфа Багдада. Крыжакі займалі ўсходні бераг міжземнага мора ад Малой Азіі да Сінайскага паўвострава. Нур ад-Дзін Зангі кантраляваў Сірыю і Месапатамію.
Па патрабаванні сям'і Салах ад-Дзін пачынае ваенную кар'еру пад патранажам свайго дзядзькі Асада ад-Дзін Шыркуха, важнага военачальніка Нур ад-Дзіна. Шыркух, у той час эмір Дамаска і Алепа, член цюркскай дынастыі Зангідаў, стаў самым уплывовым настаўнікам Салаха ад-Дзіна.
Мой дзядзька Шыркух павярнуўся да мяне і сказаў: «Юсуф, пакінь усе справы і адпраўляйся туды!» Гэты загад прагучаў для мяне як удар кінжала ў сэрца, і я адказаў: "Клянуся Алахам, нават калі б мне аддалі ўсё егіпецкае царства, я б не паехаў туды!
— Салах ад-Дзін [10]
У 1163 годзе, выгнаны з Егіпта па загадзе фацімідскага халіфа аль-Адзідзі візір Шэвар ібн Муджыр папрасіў ваеннай падтрымкі ў Нур ад-Дзіна. Гэта стала добрай нагодай для заваявання, і ў 1164 годзе Шыркух з войскам выступіў у Егіпет. Салах ад-Дзін ва ўзросце 26 гадоў адпраўляецца разам з ім на пасадзе малодшага афіцэра. Шэвар, адноўлены на пасадзе візіра, запатрабаваў вываду войскаў Шыркуха з Егіпта за 30000 дынараў, але той адмовіўся, спасылаючыся на загад Нур ад-Дзіна. Выявіўшы тое, што Шыркух плануе захапіць Егіпет, Шэвар ібн Муджыр звяртаецца па дапамогу да караля Іерусаліма Амары I. Роля Салаха ад-Дзіна ў гэтай экспедыцыі была нязначная. Вядома толькі, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы да абароны Більбейса, асаджанага аб'яднанымі сіламі Шэвара і Амары I Іерусалімскага[11][12].
Пасля трохмесячнай аблогі Бильбейса праціўнікі ўступілі ў бой на мяжы пустыні і Ніла, на захад ад Гізы. У гэтай бітве Салах ад-Дзін сыграў важную ролю, камандуючы правым крылом арміі Зангідаў. У цэнтры знаходзіўся Шыркух. Пасля падманнага адступлення Салаха ад-Дзіна крыжакі трапілі на мясцовасць, якая была занадта крутой і пясчанай для іх коней. Бой завяршыўся перамогай Зангідаў і Салах ад-Дзін дапамог Шыркуху атрымаць, паводле слоў Ібн аль-Асіра, адну з «самых выдатных перамог у гісторыі чалавецтва», але на думку большасці крыніц Шыркух страціў у гэтай бітве большасць свайго войска, і гэта складана было назваць поўнай перамогай.
Крыжакі заселі ў Каіры, а Салах ад-Дзін і Шыркух рушылі да Александрыі, якая дала ім грошы і зброю, і стала іх базай. Пасля перагавораў абодва бакі пагадзіліся сысці з Егіпта.
Егіпет
правіць«Я пачаў з таго, што суправаджаў майго дзядзьку. Ён заваяваў Егіпет і потым памёр. І тады Алах даў мне ў рукі ўладу, якую я зусім не чакаў»— Салах ад-Дзін[10]
Эмір Егіпта
правіцьСпроба Асада ад-Дзіна Шыркуха захапіць Александрыю ў 1167 годзе скончылася паражэннем ад аб'яднаных войскаў Фацімідаў і Амары I. Але ў наступным годзе крыжакі ўзяліся рабаваць свайго багатага саюзніка, і халіф аль-Адзідзі папрасіў у пісьме ў Нур ад-Дзіна абараніць мусульман Егіпта. У 1169 годзе Асад ад-Дзін Шыркух узяў Егіпет, пакараў смерцю Шэвара і прыняў тытул вялікага візіра. У тым жа годзе Шыркух памёр і, нягледзячы на тое, што Нур ад-Дзін абраў новага пераемніка, аль-Адзідзі прызначыў Саладзіна новым візірам.
Прычына, па якой шыіцкі халіф аль-Адзідзі абраў суніта Салаха ад-Дзіна, да гэтага часу няясная. Ібн аль-Асір сцвярджае, што халіф абраў яго пасля расказу дарадцаў, што «няма больш слабага і маладога» чым Салах ад-Дзін, і «ніхто з эміраў не падпарадкуецца і не служыць яму». Тым не менш, згодна з гэтай версіяй, пасля некаторых перагавораў, Салах ад-Дзін быў прыняты большасцю эміраў. Дарадцы аль-Адзідзі меркавалі такім чынам разбіць рады Зангідаў. У той жа час Аль-Вахрані пісаў, што Салах ад-Дзін быў абраны з-за рэпутацыі яго сям'і, за іх «велікадушнасць і вайсковы гонар». Імада ад-Дзін пісаў, што пасля жалобы па Шыркуху «меркаванні падзяліліся» і халіфы Зангідаз паставілі на Салаха ад-Дзіна і прымусілі халіфа «інвесціраваць у візіра». І хоць пазіцыі былі ўскладненыя канкурэнцыяй ісламскіх лідараў, асноўная частка сірыйскіх кіраўнікоў падтрымлівала Салаха ад-Дзіна за яго дасягненні ў егіпецкай экспедыцыі, у якой ён атрымаў вялікі ваенны вопыт.
Уступіўшы ў пасаду эміра 26 сакавіка 1169 года, Салах ад-Дзін «раскаяўся ў піцці віна і адвярнуўся ад легкадумнасці, звярнуўшыся да рэлігіі». Атрымаўшы самую вялікую ўладу і незалежнасць, чым калі-небудзь раней у сваёй кар'еры, ён сутыкаецца з праблемай адданасці паміж аль-Адзідзі і Нур ад-Дзінам. Апошні быў варожа настроены да прызначэння Салаха ад-Дзіна і, паводле чутак, казаў: «Як ён смее [Салах ад-Дзін] рабіць нешта без майго загаду?» Ён напісаў некалькі пісем Салаху ад-Дзіну, які апусціў іх, не адмаўляючыся ад сваёй вернасці да Нур ад-Дзіна.
У тым жа годзе група егіпецкіх салдат і эміраў паспрабавала забіць Салаха ад-Дзіна, але дзякуючы кіраўніку яго разведкі Алі бін Саф'яну быў арыштаваны і забіты галоўны змоўшчык — суданскі еўнух, кіраўнік палаца фацімідаў — Наджы Мутамін аль-Кхілафа. На наступны дзень 50000 суданцаў, для якіх Наджы быў прадстаўніком іх інтарэсаў у двары, паднялі бунт супраць Салаха ад-Дзіна. Да 23 жніўня паўстанне было задушана, пасля гэтага Салах ад-Дзін больш ніколі не сутыкаўся з пагрозай бунту ў Каіры.
Да канца 1169 года Салах ад-Дзін з падтрымкай Нур ад-Дзіна перамагае сілы крыжакоў і візантыйцаў паблізу Дум'ята. Пазней, вясной 1170 года, Нур ад-Дзін, па просьбе Салаха ад-Дзіна, адпраўляе яго бацьку ў Каір з заахвочваннямі ад Багдадскага халіфа аль-Мустадзі з роду Абасідаў, які спрабуе аказаць ціск на Салаха ад-Дзіна для хутчэйшага звяржэння свайго саперніка аль-Адзіда.
Пасля гэтага Салах ад-Дзін умацаваў сваю ўладу і суніцкі ўплыў у Егіпце, раздаўшы высокія пасады членам сваёй сям'і. Ён адкрыў у Каіры філіял Малікійскага мазхаба, што прывяло да памяншэння ўплыву Шафііцкага мазхаба з аль-Фустат.
Пасля ўстанаўлення сябе ў Егіпце, Салах ад-Дзін пачаў кампанію супраць крыжакоў, аблажыўшы Дарума (сучасны сектар Газа) у 1170 годзе. Амары I зняў гарнізон тампліераў з Газы для абароны Дарума, але Салах ад-Дзін адступіў ад Дарума і ўзяў Газу. Ён разбурыў горад за межамі крэпасці і забіў большасць яго жыхароў, пасля таго як яны адмовіліся здаць яму горад. Невядома калі менавіта, але ў тым-жа годзе, ён напаў і захапіў замак Эйлат, які прадстаўляў пагрозу для праходу мусульманскіх караблёў.
Султан Егіпта
правіцьСа слоў Імада ад-Дзіна аль-Ісфахані, у чэрвені 1171 года Нур ад-Дзін напісаў мноства лістоў Салаху ад-Дзіну, у якіх патрабаваў усталявання халіфата Абасідаў у Егіпце. Апошні стараўся адмоўчвацца, баючыся адштурхнуць ад сябе шыіцкае насельніцтва і знаць. Праз два месяцы Салах ад-Дзін каардынуецца з Наждмам аль-Адзіна аль-Кабушані, шафіцкім факіхам, які быў у апазіцыі да шыіцкага праўлення ў краіне.
Калі к верасню 1171 года Аль-Адзідзі захварэў (і магчыма быў атручаны), ён папрасіў Салаха ад-Дзіна наведаць яго, з разлікам папрасіць яго паклапаціцца пра сваіх дзяцей. Салах ад-Дзін адмовіўся, баючыся страціць прыхільнасць Абасідаў, і, як кажуць, пазней вельмі шкадаваў, даведаўшыся аб яго намеры.
Аль-Адзідзі памёр 13 верасня і праз пяць дзён Салах ад-Дзін загадаў улему абвясціць перад пятнічнай малітвай імя аль-Мустадзі. Гэта азначала адхіленне шыіцкага халіфата ад улады. З гэтага часу Салах ад-Дзін правілаў Егіптам, хоць афіцыйна ён прадстаўляў на гэтай тэрыторыі эміра Нур ад-Дзіна, які прызнаваўся Багдадскім халіфам.
25 верасня 1171 года Салах ад-Дзін пакідае Каір, для таго, каб прыняць удзел у нападзе на Керак і Манрэаль (тэрыторыя сучаснай Іарданіі), замак Іерусалімскага каралеўства. Калі здавалася, што крэпасць ўжо гатовая здацца, Салах ад-Дзін даведваецца, што з боку Сірыі выступіў Нур ад-Дзін для ўдзелу ў аперацыі. Разумеючы, што калі ён сустрэнецца з ім асабіста, то больш не будзе кіраваць Егіптам, Салах ад-Дзін здымае свой лагер і вяртаецца ў Каір пад падставай распачатых хваляванняў у Егіпце. Гэты ўчынак павялічвае напружанасць у яго няпростых адносінах з Нур ад-Дзінам да такой ступені, што апошні збіраецца выступіць з войскам на Каір. Паслухаўшы свайго бацьку, Салах ад-Дзін піша ліст з выбачэннямі, але Нур ад-Дзін не прымае яго апраўданняў.
Летам 1172 года Нубійская армія абложвае Асуан. На дапамогу губернатару Асуан прыходзіць брат Салаха ад-Дзіна — Туран-Шах. Нягледзячы на тое, што нубійцы былі разбітыя, яны зноў вяртаюцца ў 1173 годзе. На гэты раз егіпецкая армія выходзіць з Асуана і захоплівае нубійскі горад Ібрым. Нур ад-Дзін не робіць ніякіх крокаў супраць Егіпта, але просіць вярнуць 200000 дынараў, якія ён выдзяліў на войска Шыркуха. Салах ад-Дзін плаціць гэты доўг 60000 дынар, каштоўнасцямі і таварамі.
9 жніўня 1173 года пасля падзення з каня памірае бацька Салах ад-Дзіна Аюб, і Нур ад-Дзін, разумеючы, што ў яго не засталося ўплыву ў Каіры, рыхтуецца да захопу Егіпта. У пачатку 1174 года Салах ад-Дзін адпраўляе Туран-Шаха ў кампанію па захопу порта Адэна і Емена, запаснога плацдарма на выпадак ўварвання ў Егіпет.
Анексія Сірыі
правіцьУзяцце Дамаска
правіцьДа пачатку лета 1174 года Нур ад-Дзін рыхтуе войска для нападу на Егіпет, збіраючы войскі ў Масуле, Дзіярбакыры і Джэзіры. Аюбіды адпраўляюць пасла да Салах ад-Дзіна з гэтай весткай, і ён збірае свае войскі пад Каірам. Раптам, 15 мая Нур ад-Дзін памірае (некаторыя крыніцы кажуць аб атручэнні), пакідаючы адзінаццацігадовага спадчынніка, ас-Салеха. Яго смерць дае палітычную незалежнасць Салаху ад-Дзіну, а Сірыя становіцца аб'ектам барацьбы паміж васаламі Нур ад-Дзіна.
Смерць Нур ад-Дзіна ставіць Салаха ад-Дзіна ў цяжкую сітуацыю, ён можа накіраваць свае войскі супраць крыжакоў з Егіпта або чакаць запрашэння ад ас-Салеха прыйсці яму на дапамогу, і пачаць вайну з Сірыі. У яго ёсць магчымасць анексіраваць Сірыю перш, чым яна патрапіць у рукі ворагаў, але напад на зямлю свайго гаспадара супярэчыць ісламскім прынцыпам, якімі ён кіраваўся. Гэты ўчынак можа зрабіць яго нявартым лідарства ў вайне з крыжакамі. Для таго, каб не выглядаць захопнікам Сірыі і ўзначаліць барацьбу з крыжакамі, Салах ад-Дзін выбірае пазіцыю абаронцы ас-Салеха. У лісце апошняму, ён абяцае «быць у якасці мяча» і спасылаецца на смерць яго бацькі як на «землетрасенне».
У той жа час, Алепа захоплівае Шамс ад-Дзін Алі ібн ад-Даяна разам са сваім братам, і к пачатку жніўня 1174 года ас-Салех выходзіць з войскам да сцен Алепа для таго, каб задушыць мяцеж. Захапіўшы горад і адправіўшы сыноў Дайі ў турму, ас-Салех застаецца ў Алепа. Салах ад-Дзін рассылае пасланні Эміра прыхільнікам ас-Салеха, чым ўзмацняе ўнутраную міжусобіцу ў Сірыі. Ужо 23 лістапада 1174 года Салах ад-Дзін адпраўляе к Дамаску атрад з сямісот коннікаў, дзе людзі, адданыя сям'і Салах ад-Дзіна, упускаюць войска апошняга ў горад.
Далейшае заваяванне
правіцьПакінуўшы Дамаск пад кіраўніцтвам аднаго са сваіх братоў, Салах ад-Дзін прыступае да захопу гарадоў, якія раней належалі Нур ад-Дзіну. Яго армія захоплівае Хаму, але адступае перад добра ўмацаваным Хомсам. У снежні 1174 года ён абсякае Алепа. Сейф ад-Дзін, кіраўнік Масула, адпраўляе свайго брата Ізз ад-Дзіна выгнаць Салах ад-Дзіна з Сірыі, але 13 красавіка 1175 года той церпіць паражэнне ад войскаў Салах-ад-Дзіна недалёка ад Хамы. Сейф ад-Дзін заключае саюз з ас-Салехам, але таксама церпіць паражэнне 22 красавіка 1175 года.
Дарадцы ас-Салеха просяць дапамогі ў Рашыд ад-Дзіна Сінана. Лідар ісмаілітаў і сам жадае адпомсціць чалавеку, які адхіліў Фацімідаў ад улады ў Егіпце. 11 мая 1175 года, у час аблогі замка Ізаз, група з трынаццаці асасінаў пранікае ў лагер Салах ад-Дзіна, але іх своечасова заўважае ахова і прадухіляе замах. 26 чэрвеня 1175 года Салах-ад-Дзін зноў прыбывае да сцен Алепа, і, прабыўшы там некаторы час, вяртаецца ў Егіпет, дзе яму трэба рыхтавацца да кампаніі супраць крыжакоў.
Кампанія супраць асасінаў
правіцьНягледзячы на тое, што ў Салах ад-Дзіна было часовае перамір'е з Зангідамі, звязанае з вайной супраць крыжакоў, ён увесь час адчувае пагрозу з боку секты ісмаілітаў і яе лідара Рашыда ад-Дзіна Сінана. Апошні кантралюе дзевяць крэпасцей у гарах Нусарыя. Адаслаўшы большую частку свайго войска ў Каір, Салах ад-Дзін адпраўляецца ў кампанію супраць асасінаў у жніўні 1176 года. У тым жа месяцы, пасля некалькіх няўдалых спроб авалодаць крэпасцямі, ён пакідае Нусарыю. У той жа час мноства крыніц кажуць пра тое, што губернатар Хамы, дзядзька Салах ад-Дзіна, дапамагае заключыць мірнае пагадненне з Сінанам.
Знешняя палітыка
правіцьБарацьба з крыжакамі
правіцьСамым вядомым фактам біяграфіі Саладзіна стала яго барацьба з крыжакамі. Гэтыя войны знайшлі сваё адлюстраванне ў шматлікіх творах літаратуры і мастацтва (найбольш вядомы раман Вальтэра Скота «Талісман»).
4 ліпеня 1187 года Салах ад-Дын разбіў крыжакоў у бітве пры Хаціне, кароль Іерусалімскага каралеўства Гі дэ Лузіньян, вялікі магістр ордэна тампліераў Жэрар дэ Рыдфор і многія іншыя кіраўнікі крыжакоў трапілі ў палон. За гэты год Салаху ад-Дзіну ўдалося авалодаць большай часткай Палесціны, Акрай і, пасля нядоўгай аблогі, Іерусалімам. Усе цэрквы горада, акрамя храма Уваскрэсення, былі ператвораны ў мячэці. Але жыхарам былі пакінута жыццё і магчымасць выкупіць сваю свабоду, акрамя таго, Саладзін гарантаваў прывілеі і недатыкальнасць хрысціянскіх паломнікаў, якія наведваюць Ерусалім.
Галоўны праціўнік крыжакоў карыстаўся павагай у хрысціянскай Еўропе за рыцарскія доблесці: адвагу і велікадушнасць да праціўнікаў. Англійскі кароль Рычард I Ільвінае Сэрца, адзін з галоўных правадыроў крыжакоў, стаў амаль другам Салаха ад-Дзіна: яны адклікаліся адзін пра аднаго выключна захоплена, давалі розныя льготы падданым адзін аднаго, хоць бачыліся толькі адзін раз, у час перамір'я ў крыжовым паходзе (прыкладна ў той жа час ад Рычарда і сышлі саюзнікі). Была справа, калі пад Рычардам падстрэлілі каня, Саладзін падарыў яму двух жвавых арабскіх скакуноў. Памёр Салах ад-Дзін 4 сакавіка 1193 года ад жоўтай ліхаманкі.
Смерць
правіцьСаладзін сканаў у час падрыхтовак да паходу на Багдад, каб аднавіць ранейшы арабскі халіфат. Палкаводзец захварэў ліхаманкай і памёр у Дамаску 4 сакавіка 1193 года. Ён быў пахаваны там жа і аплаканы на ўсім Усходзе як абаронца веры. У гісторыі Усходу Саладзін застаўся заваёўнікам, які спыніў уварванне Захаду і павярнуў сілы Іслама на Захад, героем, які раптоўна аб'яднаў гэтыя неўтаймаваныя сілы і ўвасобіў у сваёй асобе найвышэйшыя ідэалы і дабрачыннасці Іслама. Пасля смерці султана яго імперыю падзялілі нашчадкі: Аль-Азізу дастаўся Егіпет, аль-Афзалю — Дамаск, аз-Захіру — Алепа.
Сям'я
правіцьЗгодна з Імадам ад-Дзінам, перш чым Салах ад-Дзін пакінуў Егіпет ў 1174 годзе, ён стаў бацькам пяцярых сыноў. Аль-Афдал, яго старэйшы сын, які нарадзіўся у 1170 годзе і Усман, які нарадзіўся ў 1172 годзе, суправаджалі Салаха ад-Дзіна ў Сірыю. Трэці сын, Аль-Захір Газі, стаў пасля кіраўніком Алепа. Маці Аль-Афдала нарадзіла яшчэ адно дзіця ў 1177 годзе. Згодна з Калгашандзі, дванаццаты сын нарадзіўся ў 1178 годзе, і ў той жа час у спісе Імада ад-Дзіна ён выступае ў якасці сёмага дзіцяці.
Памяць у сучасным свеце
правіцьСалах ад-Дзін, галоўны праціўнік крыжакоў, карыстаўся ўсё ж вялікай павагай у хрысціянскай Еўропе за свае рыцарскія якасці: адвагу ў баі і велікадушнасць да пераможанага праціўніка. Адзін з галоўных правадыроў крыжакоў, Рычард Ільвінае Сэрца, нават лічыў Саладзіна амаль сябрам.
Адным з першых аўтараў, хто апісаў перыяд праўлення Салах ад-Дзіна у працы «Кніга двух садоў у паведамленнях двух дынастый», быў Абу шаман аль-Макдысі.
Салах ад-Дзін быў кумірам Садама Хусэйна, які, як і ён, нарадзіўся ў Тыкрыце, на рацэ Тыгр; пры Садаме ў Іраку быў культ Салаха ад-Дзіна.
Не забывае Салаха ад-Дзіна і сучасная масавая культура (фільмы і камп'ютарныя гульні). У масавай культуры часцей за ўсё менавіта Салах ад-Дзін паказваецца як палкаводзец і кіраўнік сарацынаў часоў Трэцяга Крыжовага паходу — хоць было і мноства іншых, Салах ад-Дзін набыў найбольшую вядомасць. Персанаж Салаха ад-Дзіна фігуруе ў фільме «Царства нябеснае» (2005, рэж. Рыдлі Скот, у ролі Саладзіна — Гасан Масуд).
Саладзін неаднаразова з’яўляўся ў камп'ютарных гульнях: у такіх гульнях, як Age of Empires II і Stronghold Crusader, прысутнічае кампанія за яго войскі (таксама ў гульні Stronghold Crusader ён з’яўляецца адным з камп'ютарных сапернікаў). У нашумелай камп'ютарнай гульні «Assassin's Creed» вулічныя вяшчальнікі таксама згадваюць імя Салаха ад-Дзіна. Таксама Саладзін прысутнічае ў якасці аднаго з лідараў (больш канкрэтна — арабаў) у гульнях Civilization IV, Stronghold Crusader і Medieval II: Total War: Kingdoms.
У кіно
правіць- Рычард Ільвінае Сэрца (Richard the Lion-Hearted) — рэж. Чэстэр Уітей (ЗША, 1923). У ролі Саладзіна — Чарлз Джэрард.
- Крыжовыя паходы (The Crusades) — рэж. Сесіль Блаунт дэ Міл (ЗША, 1935). У ролі Саладзіна — Ян Кейт.
- Рычард Ільвінае Сэрца (King Richard and the Crusaders) — рэж. Дэвід Батлер (ЗША, 1954). У ролі Саладзіна — Рэкс Харысан.
- Салахудзін — вызваліцель Іерусаліма — рэж. Юсуф Шахін (Егіпет (Аб’яднаная Арабская Рэспубліка), 1963). У ролі Саладзіна — Ахмед Мазхар.
- Рычард Ільвінае Сэрца — рэж. Яўген Герасімаў (Расія-Сірыя, 1992). У ролі Саладзіна — Армен Джыгарханян.
- Царства Нябеснае (Kingdom of Heaven) — рэж. Рыдлі Скот (ЗША-Іспанія-Марока, 2005). У ролі Саладзіна — Гасан Масуд.
- Арн: Рыцар-тампліер / Arn: Tempelriddaren (2007; Швецыя, Вялікабрытанія, Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Германія, Марока) рэжысёр Петэр Флінт, у ролі Саладзіна Мілінд Соман.
- Арн: Аб'яднанае каралеўства / Arn: Riket vid vägens slut (2008; Данія, Швецыя, Фінляндыя, Вялікабрытанія, Нарвегія, Германія) рэжысёр Петэр Флінт, у ролі Саладзіна Мілінд Соман.
- Пекла Дантэ (мультфільм) — рэж. Віктар Кук (Японія-ЗША, 2010)
Зноскі
правіць- ↑ Saladin // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.theguardian.com/world/2003/mar/20/iraq.rorymccarthy
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/595715/Tikrit
- ↑ Walker P. E. Saladin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118604988 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ H. A. R. Gibb, «The Rise of Saladin», in A History of the Crusades, vol. 1: The First Hundred Years, ed. Kenneth M. Setton (University of Wisconsin Press, 1969). p. 563.
- ↑ В. Ф. Минорский, The Prehistory of Saladin, Studies in Caucasian History, Изд. Кембриджского университета, 1957, стр. 124—132.
- ↑ Bahā' al-Dīn «Жизнь Саладина» (2002), стр. 17.
- ↑ Баха ад-Дин Абу-л-Махасин Йусуф ибн Рафии ибн Тамйм. Часть 1. Предисловие // Саладин: Победитель крестоносцев / Пер. с араб.. — СПб: Диля, 2009. — 432 с. — ISBN 978-5-88503-890-4.
- ↑ а б Маалуф Амин. Крестовые походы глазами арабов. 2006. Перевод Лащука И.Л. по изданию: Amin Maalouf. Les Croisades vues par les arabes. Paris, 1983.
- ↑ Баха ад-Дин Абу-л-Махасин Йусуф ибн Рафии ибн Тамйм. Часть 2. Глава 1. // Саладин: Победитель крестоносцев / Пер. с араб.. — СПб: Диля, 2009. — 432 с. — ISBN 978-5-88503-890-4.
- ↑ Lyons, M. C.; Jackson, D.E.P. (1982). Saladin: the Politics of the Holy War. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-31739-9.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Баха ад-Дин Абу-л-Махасин Йусуф ибн Рафии ибн Тамим. Саладин: Победитель крестоносцев / Пер. с араб. = النوادر السلطانية و المحاسن اليوسوفية. — СПб: Диля, 2009. — 432 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-88503-890-4.
- Усама ибн Мункыз. Книга назидания. Пг., 1922 (переизд.: Москва, 1958).
- Альбер Шамдор. Саладин: благородный герой ислама / Перевод с французского Е. В. Кулешовой. — СПб.: Евразия, 2004. — 346 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8071-0158-8.
- Александр Владимирский. Великий Саладин. Царство небесное. — М.: Яуза, Эксмо, 2013. — 544 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-5-699-66993-6.
Спасылкі
правіць- Вальтер Скотт «Талисман или Ричард Львиное Сердце в Палестине»
- Рыцарь Востока — Султан Саллах-Ад-Дин. Программа «Эха Москвы» из цикла «Всё так»
- ROSEBAULT, CHARLES J. «Saladin. Prince of Chivalry»
- Меч Аллаха http://middleages.at.ua 23.01.2012
- Фатима Манзур. Салах ад-Дин . Ислам.ру (12 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 6 мая 2013.