Аюбіды
Айюбі́ды (араб. الأيوبيون) — сярэднявечная мусульманская дынастыя блізкаўсходніх кіраўнікоў курдскага паходжання (1169—1525)[1][2][3]. Прадстаўнікі галоўнай лініі дынастыі Аюбідаў кіравалі Егіптам (1169—1252, з 1174 года з тытулам Султан), з'яўляючыся пры гэтым сюзерэнам для бакавых галін дынастыі, якія кіравалі ў розных рэгіёнах Блізкага Усходу (у Палесціне, Сірыі, Іраку, Аравіі, Малой Азіі).
Першапачаткова васалы дынастыі Зенгідаў у Халебе. Пасланыя ў 1169 годзе атабекам Нур ад-Дзінам Махмудам на дапамогу фацімідскаму халіфу для арганізацыі супраціўлення крыжакам, атрымалі ад яго пасаду вялікага везіра Егіпта. Пасля смерці ў 1171 годзе апошняга халіфа аль-Адзід лі-Дзіні-Лаха, ліквідавалі Фацімідскі халіфат, фармальна абвясцілі Егіпет часткай дзяржавы султаната Зенгідаў і прызналі духоўную ўладу Абасідаў.
У 1174 годзе абвясцілі незалежнасць ад дынастыі Зенгідаў і пачалі свае заваяванні.
Яе заснавальнік Салах-ад-Дзін зрынуў шыіцкую дынастыю Фацімідаў, абапіраючыся на цюркска-сельджукскія войскі, якія знаходзіліся ў Егіпце. Улада Аюбідаў распаўсюдзілася на Кірэнаіку і Трыпалітанію (1173), Емен (1173), Сірыю (1174), верхнюю Месапатамію (1180-86). Яны нанеслі шэраг паражэнняў крыжакам, пераследвалі шыітаў. У рэлігійным жыцці ўмацоўвалася панаванне сунізму. Усе выхадцы з роду Аюба мелі ў самастойным кіраванні асобныя правінцыі. У 1238 годзе дзяржава распалася на ўдзелы. У 1250 годзе мамлюкі забілі апошняга султана з Аюбідаў і захапілі ўладу.
Дзяржава Аюбідаў падзялялася на шматлікія ўдзелы. Глава дынастыі насіў тытул султана, іншыя члены дынастыі — малікаў і аміраў.
У часы Аюбідаў усеагульнае распаўсюджанне атрымалі сацыяльныя інстытуты позняга Сярэднявечча, а менавіта (у выніку рэформы 1181 года) ваенна-ленная сістэма ікта. Пры захаванні рэгламентацыі і дзяржаўнай манаполіі на вытворчасць і збыт некаторых відаў прадукцыі павялічвалася значэнне прыватна- гаспадарчых адносін, свабоднага рамяства і прыватнага гандлю. У рэлігійным жыцці зацвердзілася перавага сунізму, распаўсюдзіліся суфізм і дэрвішскія ордэны. Сацыяльнае і палітычнае жыццё зведала ўплыў ірана-цюркскіх традыцый Сельджукідаў.
Найважнейшыя прадстаўнікі:
Зноскі
- ↑ Исторический словарь 2000.
- ↑ К. А. Панченко 2000.
- ↑ Лазарев, Михаил. Курды и курдский вопрос . Кругосвет. Праверана 31 студзеня 2014.
Літаратура
правіць- Крымский А. Е.,. Эйюбиды // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Айюбиды // Исторический словарь. — 2000.
- К. А. Панченко. Айюбиды // Православная энциклопедия. — М., 2000. — Т. 1. — С. 345-347.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аюбіды