Сюзерэн
Сюзерэ́н (фр.: suzerain от старафр.: suserain) — тып буйнага феадальнага кіраўніка, улада якога заснавана на васальным падпарадкаванні яму драбнейшых феадалаў, якія атрымалі ад сюзерэна права на частку зямлі (феод) у яго ўладаннях.
Сістэма сюзерэнітэту — васалітэту, так званая «феадальная лесвіца» (прынцып «васал майго васала — не мой васал»), існавала на тэрыторыі Францыі і ў Старажытнарускай дзяржаве.
Статус сюзерэна таксама выкарыстоўваўся і ў міждзяржаўных адносінах (васальная дзяржава).
Прыклады правіць
гістарычныя правіць
- Аўстра-Венгрыя была сюзерэнам княства Ліхтэнштэйн да канца Першай сусветнай вайны.
- Асманская імперыя была сюзерэнам шэрагу тэрыторый (гл. Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі).
- Вялікабрытанія была сюзерэнам Трансвааля з 1881 па 1884 год.