Андора
Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высокагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior (Латынь: Адзінства дае сілу)» | |||||
Гімн: «El Gran Carlemany» | |||||
Заснавана | 1278 | ||||
Афіцыйная мова | каталонская[1][2][3] | ||||
Сталіца | Горад Андора-ла-Велья[2][3] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Горад Андора-ла-Велья | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа | ||||
Сукнязі Кіраўнік урада |
Нікаля Сарказі Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа Антані Марці Пеціт | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
178-я ў свеце 468 км² 0,26 (121,4 га)[4] | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
91 023[5] чал. (194-я) 180 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$4,90 млрд (177-ы) $44 623 | ||||
Валюта | Еўра (€)[6] (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ad | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AND | ||||
Код МАК | AND | ||||
Тэлефонны код | +376 | ||||
Часавыя паясы | +1 |

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).
Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падаткавай гавані» і (у значнай ступені выкліканага гэтым) турызму (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.
Гісторыя Правіць
Старажытная гісторыя і сярэднявечча Правіць
Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з'явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібія ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Ургельскага, існавала з 1278.
Новы час Правіць
20-е стагоддзе Правіць
Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.
У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.
Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14.3.1993 выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.
Палітычная структура Правіць
Андора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з'яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.
Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.
Адміністрацыйны падзел Правіць
Андора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):
- Андора-ла-Велья (Andorra la Vella),
- Канільё (Canillo),
- Ла-Масана (La Massana),
- Ардына (Ordino),
- Сант-Жулія-дэ-Лорыя (Sant Julia de Loria),
- Энкамп (Encamp),
- Эскальдэс-Энгардань (Escaldes-Engordany).
Эканоміка Правіць
80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.
Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.
Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.
Насельніцтва Правіць
Насельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек.
Культура Правіць
Дачыненні з Беларуссю Правіць
Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.[7]
Зноскі
- ↑ Канстытуцыя Андоры (англ.)
- ↑ а б ЦРУ. Андора на старонцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (англ.)(недаступная спасылка). — Інфармацыя аб краіне ў Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 8 студзеня 2012.}}
- ↑ а б Апісанне Андоры-ла-Велья на сайце турыстычнай сістэмы Туры.ру(недаступная спасылка). — Падрабязная інфармацыя пра сталіцу Андоры. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2011. Праверана 12 студзеня 2012.
- ↑ Girard P & Gomez P (2009), Lacs des Pyrénées: Andorre. (фр.)
- ↑ World Gazetteer(недаступная спасылка)
- ↑ Валюта Андоры Архівавана 27 мая 2009.
- ↑ Беларусь установила дипломатические отношения с Андоррой Архівавана 30 верасня 2011. (руск.)