Сцяг Андоры
Сцяг Андоры уяўляе сабой прастакутнае палатно якое складаецца з трох вертыкальных няроўных сіняй, жоўтай і чырвонай палос. У цэнтры сярэдняй жоўтай паласы — герб Андоры. Гэты трыкалор з’яўляецца сцягам Андоры з XIX ст. Сіні і чырвоны — колеры Францыі, а жоўты і чырвоны — Іспаніі: разам яны адлюстроўваюць франка-іспанскае заступніцтва над Андорай. У цэнтры сцяга — шчыт з выявай мітры і кія Урхельскага біскупа і двух быкоў, сімвалізуючых сумеснае кіраванне Францыі і Іспаніі; чырвоныя палосы на жоўтым фоне — колеры Каталоніі. Дэвіз на шчыце: «Адзінства робіць моцным» (лац.: Virtvs Vnita Fortior). Сцяг быў прыняты ў 1866 г.
Сцяг Андоры | |
---|---|
Зацверджаны | 27 жніўня 1971 |
Прапорцыя | 7:10 |
Падобныя сцягі
правіцьГістарычныя сцягі
правіць-
Скосыраўскі сцяг (1934)