Мільтыяд (грэч. Μιλτιάδης; ~550489 да н.э.) — афінскі палкаводзец, сын Кімона Старэйшага (які быў зводным братам Мільтыяд Старэйшага) бацька Кімона Малодшага (ад фракійкі).

Мільтыяд
стар.-грэч.: Μιλτιάδης
Дата нараджэння каля 554 да н.э.[1]
Месца нараджэння Афіны
Дата смерці 489 да н.э.[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Кімон Старэйшы[d]
Жонка Гегесіпіла[d]
Дзеці Кімон[d] і Эльпініка[d]
Грамадзянства Афіны, Персія
Званне стратэг
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы перамогай над войскам Персіі ў Марафонскай бітве (490 да н.э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Параса правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талантаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Яго сын Кімон выплаціў штраф і пасмяротна рэабілітаваў бацьку.

Займаўся палітыкай яшчэ пры Пісістратыдах; паміж 521 і 513 да н.э. быў высланы ў Херсанес Фракійскі. Там ажаніўся з дачкой цара Апора Гегесіпіле, і вярнуўся ў Афіны (493 да н.э.) як правіцель, на ўласных караблях.

Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзве гермы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, з’яўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н.э. — статуі Фідыя[3]

Зноскі

  1. а б https://www.britannica.com/biography/Miltiades-the-Younger
  2. Παυσανίας 1.32.4 // Апісанне Элады
  3. Аўтарства статуі — паводле паведамлення Паўсанія. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)