Велізарый
Велізарый, Велісарый грэч. Βελισάριος (каля 505, Фракія — 13 сакавіка 565), вядомы візантыйскі палкаводзец армянскага паходжання, паплечнік імператара Юстыніяна I.
Велізарый | |
---|---|
грэч. Φλάβιος Βελισάριος лац.: Flavius Belisarius | |
![]() | |
Нараджэнне |
каля 505[1] |
Смерць |
каля сакавік 565 |
Жонка | Антаніна[d][1][2] |
Дзейнасць | палітык, афіцэр, ваенны |
Род войскаў | армія Візантыйскай імперыі[d] |
Званне | magister militum[d] |
Бітвы | |
![]() |

Біяграфія Правіць
Вызначыўся падчас вайны з Персіяй (527—532), у 25 гадоў заняў высокую ваенную пасаду магістра. У 529 атрымаў пасаду стратылата Усходу. У 530 разбіў персідскае войска пры Дары, але пацярпеў паразу пры Калініке. У 532 задушыў паўстанне «Ніка» у Канстанцінопалі. У 533 прызначаны галоўнакамандуючым у вайне з вандаламі ў Паўночнай Афрыцы, і да 534 разграміў дзяржаву вандалаў. У 535 адваяваў для Візантыі Сіцылію, затым авалодаў Неапалем і Рымам (536). Па багацці Велізарый мог раўнацца з імператарскім дваром. Падчас вайны з готамі рымляне казалі, што Велізарый уласнай моцай можа перамагчы Тэадорыха: толькі на прыбыткі ад сваіх маёнткаў Велізарый выстаўляў да 7 тыс. вершнікаў дружыны. У 562 Велізарый быў несправядліва абвінавачаны ў змове супраць імператара і падвергнуўся няміласці. Асноўным прынцыпам тактыкі Велізарыя было «...пазбегнуць рукапашнага бою і ўзяць праціўніка зморам» з дапамогай манеўравання, галоўным чын конніцай. Конныя лучнікі складалі аснову яго дружыны. Падрабязныя звесткі пра Велізарыя змяшчаюць працы прыдворнага гісторыка Пракопія Кесарыйскага, які быў яго дарадцам і ўдзельнічаў у яго паходах. Мазаічны малюнак Велізарыя, які стаіць побач з Юстыніянам, захаваўся да нашых дзён у храме св. Віталіса ў Равене (Італія).
Зноскі
- ↑ а б J. B. B. Belisarius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 682.
- ↑ Антонина // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 853.
Літаратура Правіць
- Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.