Каралеўства вандалаў і аланаў
Каралеўства вандалаў і аланаў (439—534 гады) — адно з першых германскіх каралеўстваў V—VI стагоддзяў у паўночнай Афрыцы на тэрыторыі сучасных Туніса, Алжыра, Лівіі, астравоў Сардзінія і Корсіка.
Каралеўства | |
Каралеўства вандалаў і аланаў | |
---|---|
|
|
Сталіца | Карфаген (100 000) |
Найбуйнейшыя гарады | Карфаген, Сіракузы, Цэзарыя, Трыпаліс, Тынгіс |
Мова(ы) | аланская, кайнэ, латынь |
Насельніцтва | 4 000 000 |
Форма кіравання | Абсалютная манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана ў 439 годзе правадыром вандалаў Гейзерыхам пасля перасялення племя з Іспаніі ў паўночную Афрыку ў 429 годзе. Акрамя этнічных вандалаў у перасяленні ўдзельнічалі аланы і іншыя этнасы, якія падчас дзесяцігадовай вайны скарылі раманізаванае насельніцтва рымскіх правінцый і падпарадкавалі частку туземных плямёнаў. Каралі афіцыйна называлі сябе каралямі вандалаў і аланаў (rex Wandalorum et Alanorum), хоць паводле сведчання Пракопія апошнія да VI стагоддзя ўжо зліліся з вандаламі і ў дакументах асобна не згадваліся.
У наступныя гады вандалы сталі здзяйсняць марскія набегі на Заходнюю Рымскую і Візантыйскую імперыі, найбольш вядомай экспедыцыяй стаў 2-тыднёвы захоп Рыма ў 455 годзе.
У 534 годзе каралеўства было знішчана візантыйскім імператарам Юстыніянам I, а рэшткі вандалаў растварыліся сярод туземнага насельніцтва Паўночнай Афрыкі.