Эльблёнг
Э́льблёнг[2] (польск.: Elbląg; ням.: Elbing) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы з насельніцтвам 122 717[3] чалавек на 2014 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблёнгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводстве (1945—1975). Горад з’яўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьУ горадзе развіты цяжкае і транспартнае машынабудаванне (вытворчасць турбін, кавальска-прэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць[6].
Славутасці
правіць- Помнікі гатычнай архітэктуры (XIII—XIV стст.)[6].
- Сабор Святога Мікалая (XIII стагоддзе)
- Замак крыжаносцаў (XIII стагоддзе)[6]
Гарады-пабрацімы
правіцьЭльблёнг з’яўляецца пасябраным з:[7]
- Лер, Ніжняя Саксонія, Германія (з 23 ліпеня, 2001)[7]
- Калінінград, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994)[7]
- Балтыйск, Калінінградская вобласць, Расія (з 1994)[7]
- Ронебі, Швецыя (з 1991)[7]
- Друскінінкай, Літва (з 1996)[7]
- Ліепая, Латвія (з 1991)[7]
- Навагрудак, Беларусь (з 1995)[7]
- Цярнопаль, Украіна (з 1992)[7]
- Камп’ень, Францыя (з 2002)[7]
- Заходні Уілтшыр, Англія, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000)[7]
- Какімба, Чылі (з 1995)[7]
- Баацзі, Шэньсі, Кітай (since 1997)[7]
- Тайнань у Тайвані (з 29 красавіка 2004)[7]
- Новы Сонч, Польшча [8]
- Нарва, Эстонія
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20141207232011/http://stat.gov.pl/download/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5468/6/12/1/ludnosc.pdf
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815461011-0932703?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в Эльбланг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н «Elbląg Official Website — Partner Towns» Архівавана 22 жніўня 2009.. (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
- ↑ «Nowy Sącz — Partner Cities». © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.
Літаратура
правіць- Эльбланг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльблёнг
- Афіцыйная старонка муніцыпалітэта Архівавана 19 верасня 2008.