Шэньсі
Шэньсі́ — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ.
Плошча 205 тыс. км². Насельніцтва 36,59 млн чал. (2001).
Адміністрацыйны цэнтр — горад Сіянь.
ГеаграфіяПравіць
Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плато, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.
Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.
Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).
Расліннасць на плато стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.
ЭканомікаПравіць
Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.
Прамысловасць: чорная металургія, машынабудаванне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.
Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.
ЛітаратураПравіць
- Шэньсі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 31.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэньсі