Янцзы
Янцзы — рака ў Азіі. Самая доўгая рака Кітая і Еўразіі.
Янцзы | |
---|---|
кіт. 长江 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 6300 км |
Басейн | 1 808 500 км² |
Расход вады | 31 900 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тыбецкае нагор'е[1] і Yangtze River source[d] |
• Вышыня | 5600 м |
• Каардынаты | 33°26′39″ пн. ш. 90°56′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усходне-Кітайскае мора |
• Каардынаты | 31°23′37″ пн. ш. 121°58′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усходне-Кітайскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 6300 км. Вадазбор 1808 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 34 тыс. м³/сек.
Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор’я, дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор’я, пераразае Сіна-Тыбецкія горы (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку Сычуаньскай катлавіны, ніжэй якой утварае 3 цясніны са стромкім сценамі. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і Вялікай Кітайскай раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва Усходне-Кітайскае мора, утварае дэльту (плошча каля 80 тыс. км²).
Асноўныя прытокі: Ялунцзян, Міньцзян, Цзялінцзян, Ханьшуй (злева). На правым беразе — буйныя азёры Дунтынху, Паянху, Тайху, якія рэгулююць сцёк ракі.
Асноўнае жыўленне ад мусонных дажджоў, у верхнім цячэнні — ад раставання горных снягоў і ледавікоў. Летнія паводкі з пад’ёмамі ўзроўню вады на раўнінах да 10—15 м, у цяснінах да 30—40 м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³/с, найбольшы — да 70—100 тыс. м³/с. У мінулым на Янцзы былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны дамбы (даўжыня 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх прыліваў на 700 км ад вусця. Цвёрды сцёк 280—300 млн т за год. На большай частцы рэчышча воды ракі маюць жоўтае адценне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці).
Значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Гэчжоўбаскі гідравузел, ГЭС Тры цясніны. Суднаходная на 2850 км (ад падножжа Сіна-Тыбецкіх гор), для марскіх суднаў — ад горада Ухань. Агульная даўжыня водных шляхоў у яе басейне каля 70 тыс. км. Рыбалоўства: прамысловае значэнне маюць карп, лешч, кітайскі акунь, таўсталобік і інш.
У басейне Янцзы жыве болыш за 1/3 насельніцтва Кітая. Буйныя гарады: Ібінь, Чунцын, Ухань, Нанкін, у дэльце — горад Шанхай.
Назва
правіцьУ Кітаі Янцзы называюць ракою Чан — «Доўгай ракой». Янцзы — назва ніжняга басейну Чану, а не ўсёй ракі. У еўрапейскіх мовах назва «Янцзы» замацавалася за Чанам праз памылку першых еўрапейскіх адкрывальнікаў Кітаю.
Назва Янцзы паходзіць ад Янцзы Цзян, мясцовай назвы часткі ніжняга цячэння Янцзы ля Янчжоў. «Янцзы» была назвай селішча і месца старажытнай пераправы. «Цзян» — адно з кітайскіх слоў, што абазначаюць рэчку. У 13 стагоддзі выдатны афіцер дынастыі Сун Вэнь Цяньсянь напісаў паэму пад назвай «Янцзы Цзян». Пазней заходнія місіянеры пачулі гэтую назву і ўжылі яе да ўсёй ракі.
Кітайскія назвы
правіцьПерад імперскімі часамі кітайская назва ракі была проста Цзян (кіт.: 江) — хутчэй за ўсё, запазычанне з аўстразіяцкіх моў. За часамі дынастіыі Хань слова Цзян ужо ўжывалася ў адносінах да іншых вялікіх водных шляхоў. Сучасная назва Чан Цзян (англ.: Chang Jiang, кіт.: 长/長江), дзе слова Чан (кіт.: 长/長) азначае «доўгі», выкарыстоўваецца пачынаючы з перыяду Шасці дынастый. Увесь Чан Цзян суднаходны і таксама вядомы як «Залаты водны шлях».
Кітайцы таксама выкарыстоўваюць розныя назвы для розных частак ракі.
- Часткі Чан Цзян маюць мясцовыя назвы, такія як Чуаньцзян (англ.: Chuanjiang, кіт.: 川江) для часткі ракі ў правінцыі Сычуань ад горада Ібінь да горада Ічан), Цзіньцзян (англ.: Jingjiang, кіт.: 荆江) ля Цзінчжоў і Янцзы Цзян паблізу Янчжоў.
- Цзіньша, або «Рака Залатых Пяскоў» (англ.: Gold Sands River, кіт.: 金沙江) — назва ўжываеца да часткі Янцзы 2308 км вышэй за цячэнне ад горада Ібінь да зліцця з ракою Батан, непадалёк ад Юйшу.
- Тунцянь (па-англійску: , кіт.: 通天河, літ. «Рака, што праходзіць праз неба») — назва адносіцца да часткі Янцзы, якая цягнецца на 813 км ад Юйшу да зліцця рэчак Тото (англ.: Tuotuo) і Данцюй (англ.: Dangqu), якія разам фарміруюць Тунцянь.
- Тото (англ.: Tuotuo, кіт.: 沱沱河) — назва адносіцца да аднаго з верхніх цячэнняў Янцзы. Рака Тото пачынаецца ў ледавіках на поўдзень ад гары Геладаньдун (англ.: Geladandong) у правінцыі Цынхай і працякае на захад 343 км, дзе сустракаецца з Данцюй (англ.: Dangqu) і фарміруе Тунцянь.
Тыбецкія назвы
правіцьВытокі і верхняе цячэнне Янцзы размешчаны ў раёнах пражывання этнічных тыбетцаў у правінцыі Цынхай[2]. У тыбецкай мове выток Тото называецца Начынчу (англ.: Naqinqu). Сама ж Тото вядомая ў тыбецкай мове як Мачу (англ.: Maqu, «Чырвоная рэчка»). Тунцянь вядомая в тыбецкай мове як Дрычу (англ.: Drichu, тыб.: འབྲི་ཆུ་[3]). Данцюй (англ.: Dangqu, кіт.: 当 曲), яшчэ адна вялікая плынь вярхоўяў Янцзы, у тыбецкай мове мае значэнне «балотная рэчка».
Геаграфія
правіцьВыток Янцзы размешчаны на захад ад гары Геладандун Тангла, ва ўсходняй частцы Тыбецкага нагор’я на вышыні прыкладна 5600 м над узроўнем мора. Рака працякае праз усходнія акругі правінцыі Цынхай, а потым павяртає на пощдзень, і па глыбокай даліне, што служыць мяжой паміж Сычуанем і Тыбетам, дасягае правінцыі Юньнань. У гэтай даліне, размешчанай у Сіна-Тыбецкіх гарах, адбываецца асноўнае скіданне вышыні — з 5 тыс. да 1 тыс. м. Тут рака некалькі разоў мяняе напрамак і ўтварае глыбокія цясніны.
Навігацыя рачных суднаў пачынаецца ад павета Шуйфу правінцыі Юньнань[4]. Бліжэй да горада Ібінь, які размешчаны на ўваходзе ракі ў Сычуаньскую катлавіну, рака апускаецца да вышыні 305 м, а ля горада Чунцын вышыня ракі над узроўнем мора становіцца роўнай 192 м. Працякаючы праз Сычуаньскую катлавін, Янцзы зліваецца з вялікімі прытокамі Міньцзян і Цзялінцзян, якія значна напаўняюць яе. На 320-кіламетровым участку ад Чунцына да Ічана Янцзы скідае вышыню дп 40 м, працякаючы глыбокімі цяснінамі, якія вядомыя сваёй прыгажосцю і складанасцю навігацыі. Прабіваючыся далей праз горы Ушань, рака служыць прыроднай мяжой паміж між правінцыямі Чунцын і Хубэй і утварае знакамітыя «Тры цясніны» («Санься»). Іменна тут пабудавана і дзейнічае найбуйнейшая ў свеце ГЭС Тры цясніны.
На тэрыторыі правінцыі Хубэй Янцзы папаўняецца водамі шматлікіх азер, найбольшае з якіх, Дунцінху, размяшчаецца на мяжы правінцый Хунань і Хубэй. У горадзе Ухань Янцзы зліваецца са сваім найбольшым прытокам — ракою Ханьшуй.
У паўночнай частцы правінцыі Цзянсі Янцзы прымае воды найбольшага ў Кітаі праснаводнага возера Паянху. Потым рака працякае праз прпвінцыі Аньхой і Цзянсу і, нарэшцк, ўпадае ва Усходне-Кітайскае мора ля Шанхаю. Ніжняе цячэнне Янцзы праходзіць праз Цзянханскую раўніну і паўднёвую частку Вялікай Катайскай раўніны, дзе рака часта падзяляецца на рукавы, прычым шырыня асноўнага рэчышча дасягане 2 і больш км. У раёне ўпадзення ва Усходне-Кітайскае мора Янцзы вялізную дэльту плошчай больш за 80 тыс. км².
Чатыры з пяці асноўных праснаводных азёр Кітая сцякаюць у Янцзы.
Галерэя
правіць-
Ледавікі на гарах Тангла, вытоку Янцзы
-
Рака Тото
-
Першы паварот ракі ля Шыгу (石鼓), Юньнань-Гуйчжоўскае нагор’е, дзе рака паварочвае на 180 градусаў з поўдня на поўнач
-
Рака Цзіньша, Юньнань
-
Цясніна Цюйтанся, адна з Трох цяснін (Санься)
-
Цясніна Уся, адна з Трох цяснін (Санься)
-
Цясніна Сілінся, адна з Трох цяснін (Санься)
-
Дэльта Янцзы на спадарожнікавым здымку
Гідралагічны рэжым
правіцьСярэдні расход вады ў вусці складае 34 000 м³/с, а гадавы сцёк ацэньваецца ў 1070 км³ (4-е месца ў свеце). Цвёрды сцёк ракі Янцзы перавышае 280 млн тон у год, што прыводзіць да хуткага росту дэльты — у сярэднім на 1 км за 35-40 гадоў. Жоўты колер рачных вод таксама тлумачыцца вялікай колькасцю прымешак.
Рэжым ракі мусонны, раней летам узровень вады ў Сычуанскай катлавіне падымаўся на 20 м, а на раўнінах — да 10-15 м. Марскія прылівы распаўсюджваюцца ракой за 700 км ад вусця (да горада Цзюцзян). Для абароны ад пастаянных разбуральных паводак у мінулым была створана сістэма дамб агульнай працягласцю больш за 2,7 тыс. км. У некаторай ступені сілу паводкі зніжаюць азёры Паянху і Дунцінху, куды паступаюць велізарныя колькасці паводкавых вод Янцзы. Моцныя паводкі былі ў 1870, 1896, 1931, 1931, 1949, 1954 і 1998 гадоў.
Рэжым Янцзы складаны. Рака разліваецца не толькі з-за мусонных дажджоў і тайфунаў (канец лета — пачатак восені), але і ў канцы вясны — пачатку лета, калі ў горах растаюць ледавікі і снег.
У ніжнім цячэнні сцёк рэгулюецца шматлікімі азёрамі. Рака ўпадае ў Ціхі акіян.
Сярэднія штомесячныя расходы вады (у м³/с), вызначаныя на гідрапосце Датун за перыяд 1923—1986 гг.[5]. |
---|
Жывёльны свет
правіцьРака Янцзы мае вялікую біяразнастайнасць, уключаючы мноства эндэмічных відаў. Многія з іх знаходзяцца ў сур’ёзнай небяспецы з-за дзейнасці чалавека.[6]
Рыба
правіцьПа стане на 2011 год у басейне ракі Янцзы вядома 416 відаў рыб, з іх 362 віды, якія з’яўляюцца строга прэснаводнымі. Астатнія могуць жыць у салёнай вадзе ў вусці ракі або ва Усходне-Кітайскім моры. Гэта робіць раку адной з самых багатых відаў у Азіі і самай багатай у Кітаі (для параўнання, Жамчужная рака налічвае амаль 300 відаў, а Жоўтая рака — 160 відаў).[6] 178 відаў рыб, якія жывуць у басейне ракі, з’яўляюцца эндэмічнымі.[6] Многія з іх сустракаюцца толькі ў некаторых частках ракі, асабліва ў вярхоўях. У гэтай мясцовасці налічваецца 97 эндэмікаў, у той час як у самым верхнім участку ракі (вышэй 4500 м над узроўнем мора) сустракаецца толькі 8 эндэмікаў. Найбольш буйныя класы рыб, якія сустракаюцца ў рацэ — карпападобныя (280 відаў, з іх 150 эндэмікі), сомападобныя (40 відаў, 20 эндэмікаў), акунепадобныя (50 відаў, 4 эндэмікі), скалазубападобныя (12 відаў, 1 эндэмік) і корушкападобныя (8 відаў, 1 эндэмік). У рацэ няма іншых парадкаў з больш чым чатырма відамі і адным эндэмікам.[6]
Многія віды рыбы ў рацэ Янцзы рэзка змяншаюцца, прычым 65 відаў рыб абвешчаны ў Кітаі чырвонакніжнымі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.[9] Да іх адносяцца два віды, якія цяпер лічацца цалкам вымерлымі (Anabarilius liui liui і [[[Atrilinea macrolepis]]), два з якіх ўразлівыя (Anabarilius polylepis і Schizothorax parvus) і пяць, якія з’яўляюцца крытычна ўразлівымі відамі (Psephurus gladius, Euchiloglanis kishinouyei, Megalobrama elongata, Schizothorax longibarbus і Leiocassis longibarbus. Акрамя таго, два віды асятровых — Acipenser dabryanus і Acipenser sinensis — лічацца крытычна ўразлівымі. Выжыванне гэтых двух відаў можа залежаць ад пастаяннага выпуску ў прыроду штучна выведзеных асобнікаў. Гэта самая буйная рыба ў рацэ і адна з самых буйных прэснаводных рыб у свеце, якія дасягаюць у даўжыню 5 — 7 м.[10] Апошні асобнік Psephurus gladius быў злоўлены браканьерамі ў 2007 годзе і мае даўжыню 3,6 м. Нягледзячы на намаганні, каб захаваць яго ў жывых, ён памёр неўзабаве пасля гэтага.[11]
Найбольшай пагрозай для мясцовай рыбы ў Янцзы з’яўляюцца празмерны вылоў і страта асяроддзя пражывання (напрыклад, пры будаўніцтве плацін), але таксама забруджванне вады, разбуральныя метады лоўлі (такія як дынамітны промысел) і інтрадукцыя новых відаў.[6] Прыкладна дзве траціны з усіх прэснаводных рыбных сажалак у Кітаі з’яўляюцца басейнам ракі Янцзы,[12] але назіраецца рэзкае зніжэнне памераў некалькіх важных відаў. < ref name = FishDiversity /> Некаторыя эксперты прапануюць увесці 10-гадовы мараторый на рыбалоўства, каб дазволіць іншым папуляцыям аднавіцца.[13]
Сцены плацін з’яўляюцца сур’ёзнай праблемай, паколькі многія віды ў рацэ мігруюць падчас размнажэння, і большая частка з іх не можа скакаць, а гэта азначае, што стандартныя рыбапраходныя збудаванні, прызначаныя для ласося, неэфектыўныя. Спрабуючы паменшыць уздзеянне сцен плаціны, на ГЭС Тры цясніны спрабуюць адвесці ваду такім чынам, каб імітаваць натуральнае затапленне, і гэта спрыяла таму, што карпы ў ніжнім цячэнні пачалі размнажацца.[14] Тым не менш, плаціны працягваюцца будавацца на рацэ, што можа прывесці да дадатковых праблем для мясцовай фаўны.[14]
26 мясцовых відаў рыб маюць камерцыйнае значэнне,[13] найбольш важныя з якіх: белы амур, чорны амур, белы таўсталобік і пярэсты таўсталобік.[6]
Іншыя жывёлы
правіцьЗ-за камерцыйнага выкарыстання ракі, турызму і забруджвання навакольнага асяроддзя Янцзы, акрамя рыбы, з’яўляецца домам для некалькіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення: кітайскі рачны дэльфін, кітайскі алігатар, усходнеазіяцкая марская свіння, шанхайская мягкапалая чарапаха і кітайская вялізная саламандра. Гэта адзінае месца за межамі ЗША, дзе сустракаюцца алігатары. Кітайскі рачны дэльфін быў абвешчаны вымерлым у снежні 2006 года пасля таго, як працяглыя пошукі ў рацэ не знайшлі слядоў дэльфіна.[15]
Таксама існуе шмат відаў наземных жывёл, але большасць з іх не мае непасрэднага дачынення да ракі. Выключэнне складаюць выдра, вадзяны алень і алень айца Давіда.[16]
У дадатак да вялікай і надзвычай рэдкай шанхайскай чарапахі з мяккім панцырам, у басейне ракі, вусці і далінах сустракаюцца некалькі відаў дробных чарапах: кітайская трыоніка, чарапаха Рыўза, Cuora flavomarginata, Cuora aurocapitata, Cuora yunnanensis, Mauremys mutica i Ocadia sinensis. Усе лічацца відамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.[17]
У басейне ракі Янцзы было ідэнтыфікавана больш за 160 амфібій, у тым ліку самая вялікая ў свеце саламандра і земнаводная, Andrias davidianus, якая знаходзіцца пад крытычнай пагрозай.[18] Яе папуляцыя рэзка скарацілася з-за ўловаў (у Кітаі яе лічылі дэлікатэсам), страты і забруджвання месца пражывання.[8] Аднак Hypselotriton orientalis, які жыве ў ніжнім цячэнні ракі, з’яўляецца адным з нямногіх відаў кітайскай саламандры, які не знаходзіцца пад пагрозай знікнення.[19][20][21]
У басейне ракі жыве вялікая колькасць прэснаводных крабаў, у тым ліку некалькі эндэмікаў.[22] Eriocheir sinensis мігруе паміж прэснай і салёнай вадой і знаходзіцца ў 1400 км вышэй па цячэнні ракі.[23] Прэснаводная медуза Craspedacusta sowerbii, інвазіўны від, зараз вядомы ўва многіх кутках свету, бярэ свой пачатак іменна тут, у басейне ракі Янцзы.[24]
Гісторыя
правіцьЖыхары Кітая паважліва завуць Янцзы, як і Хуанхэ, «маці-ракой» (кіт.: 母亲河 mǔqīnhé). У кітайскую мову таксама ўвайшоў выраз «задняя хваля Янцзы падштурхоўвае пярэднюю хвалю» (кіт.: 长江后浪推前浪 Cháng Jiāng hòulàng tuī qiánlàng), што вобразна азначае пастаянныя змены чалавека або аб’екта, калі старое змяняецца новым [25].
Раён дэльты ракі Янцзы з’яўляецца адным з цэнтраў узнікнення кітайскай цывілізацыі. У перыяд з 5000 да 3000 года да н. э. у раёне дэльты размяшчалася неалітычная культура Мацзябан, а ў эпоху позняга неаліту — культура Лянчжу (3400-2250 гадоў да н.э.). У Перыяд Вясны і Восені тэрыторыя дэльты ўваходзіла ў царства У, якое было заваявана царствам Чу у 334 годзе да н. э. У 223 годзе да н.э. э. дэльта Янцзы ўвайшла ў склад аб’яднанай імперыі дынастыі Цынь.
У перыяд магутнай дынастыі Тан дэльта ракі Янцзы пачала інтэнсіўна апрацоўвацца і засяляцца. Рэгіён, які ўключае вялікую (правабярэжную) частку дэльты, быў з тых часоў вядомы як Цзяннань (гэта значыць землі «на поўдзень ад ракі»). Пачынаючы з часоў Паўднёвых і Паўночных Дынастый дэльта Янцзы з’яўляецца галоўным культурным і эканамічным цэнтрам Кітая. Асноўныя заснаваныя ў старажытнасці гарады рэгіёна: Сучжоў, Нанкін, Ханчжоў і Шаасін.
У часы дынастый Юань і ранняй Мін важным марскім портам у рэгіёне быў Люцзяган (у г. Тайцан), але пасля, з-за заглейвання гэтай гавані рачнымі наносамі, роля галоўнага марскога порта перайшла да Шанхая.
Старшыня КНР Маа Цзэдун неаднаразова здзяйсняў заплывы у Янцзы. Згодна паведамленням афіцыйных СМІ, 16 ліпеня 1966 года ён праплыў 15 км за 65 хвілін, што паслужыла сігналам да пачатку Культурнай рэвалюцыі ў Кітаі[26]
Гаспадарчае выкарыстанне
правіцьВоды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых палёў, асабліва ў Сычуанскай катлавіне і ў ніжнім цячэнні.
Янцзы — галоўны водны шлях Кітая. Суднаходны ўчастак пачынаецца ад падножжа Сіна-Тыбьецкіх гор і працягваецца на 2850 км да Усходне-Кітайскага мора. Караблі з танажам да 10 000 тон могуць падымацца ў Ухань. Агульная працягласць водных шляхоў у басейне ракі Янцзы перавышае 17 тыс. км. Рака з’яўляецца адной з самых ажыўленых водных шляхоў у свеце. Грузавыя перавозкі ў 2005 дасягнулі 795 млн т.[27]
Уздоўж узбярэжжа Кітая знаходзіцца Вялікі канал Кітая, які злучае Янцзы з Жоўтым морам. Акрамя таго, з 2002 Кітай пачаў праект па пераносе вады з поўдня на поўнач басейна ракі Янцзы ў Хуанхэ.
Каскад гідраэлектрастанцый на рэчцы Янцзы мае даўжыню 6 300 км, з плошчай вадазбору 1 808 500 км² і расходам вады ў вусці ракі — 31 900 м³/с або 1070 км³/год. Янцзы з’яўляецца чацвёртай ракой у свеце па паўнаводнасці. Такім чынам, пры стварэнні ставіліся наступныя мэты:
- выраб электраэнергіі;
- зніжэнне паводак;
- паляпшэнне суднаходства;
- змяншэнне эрозіі рэчышча;
- паляпшэння водакарыстання.
Па стане на пачатак 2015 каскад уключаў у сябе 4 ГЭС агульнай магутнасцю каля 45 тысяч МВт. Яшчэ 5 гідраэлектрастанцый каскаду агульнай магутнасцю не менш за 35 тыс. МВт у верхнім цячэнні рэчкі знаходзіліся на стадыі будаўніцтва і праектавання.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Янцзыцзян // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Yang W, Zheng D. Tibetan Geography. China Intercontinental Press, 2004, ISBN 7-5085-0665-0, p. 73
- ↑ Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑ Янцзы падаўжаюць на 28 км
- ↑ Chang Jiang - Datong . www.grdc.sr.unh.edu. Праверана 13 лістапада 2019.
- ↑ а б в г д е Ye, S.; Li, Z.; Liu, J; Zhang, T.; and Xie, S. (2011). Distribution, Endemism and Conservation Status of Fishes in the Yangtze River Basin, China. pp. 41 — 66 in: Ecosystems Biodiversity, InTech. ISBN 978-953-307-417-7.
- ↑ Xing, J.H. (2010). Chinese Alligator Alligator sinensis. pp. 5 — 9 in: Manolis, S.C., and Stevenson, C., eds. (2010). Crocodiles. Status Survey and Conservation Action Plan. Third Edition. IUCN/SSC Crocodile Specialist Group: Darwin.
- ↑ а б AmphibiaWeb (2013). Andrias davidianus.
- ↑ Wang, S.; and Xie, Y. (2009). China species red list. Vol. II Vertebrates — Part 1. High Education Press, Beijing, China.
- ↑ Meadows, D.; and Coll, H. (2013). Status Review Report of Five Foreign Sturgeon. National Marine Fisheries Service, Report to Office of Protected Resources.
- ↑ Xinhua (12 January 2007). Chinese Paddlefish Dies in Illegal Fishing Архівавана 4 сакавіка 2016.. CRIENGLISH.com (China Radio International).
- ↑ Liu, J.; and Cao, W. (1992). Fish resources in the Yangtze basin and the strategy for their conservation. Resources and environment in the Yangtze Valley, 1: 17 — 23.
- ↑ а б Yiman, L.; and Zhouyang, D. (4 January 2013). Expert calls for 10-year fishing moratorium on Yangtze River. ChinaDialogue.
- ↑ а б The Nature Conservancy: China, Places We Protect: The Yangtze River.
- ↑ "The Chinese river dolphin was functionally extinct". baiji.org. 13 снежня 2006. Архівавана з арыгінала 4 студзеня 2007. Праверана 13 снежня 2006.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ Smith, A.T.; and Xie, Y. (2008). A Guide to the Mammals of China. Princeton University Press, New Jersey. ISBN 978-0-691-09984-2.
- ↑ van Dijk, P.P.; Iverson, J.B.; Rhodin, A.G.J.; Shaffer, H.B.; and Bour, R. (2014). Turtles of the World, 7th Edition: Annotated Checklist of Taxonomy, Synonymy, Distribution with Maps, and Conservation Status. IUCN/SSC Turtle Taxonomy Working Group.
- ↑ WWF Global: Yangtze River Архівавана 10 снежня 2017..
- ↑ Stuart, S.; Hoffman, M.; Chanson, J.; Cox, N.; Berridge, R.; Ramani, P., and Young, B. (2008). Threatened Amphibians of the World. Lynx Edicions, Barcelona. ISBN 978-84-96553-41-5
- ↑ Янцзы: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
- ↑ AmphibiaWeb (2008). Cynops orientalis.
- ↑ Neil Cumberlidge, N.; Ng, P.K.L.; Yeo, D.C.J.; Naruse, T.; Meyer, K.S.; Esser, L.J. (2011). "Diversity, endemism and conservation of the freshwater crabs of China (Brachyura: Potamidae and Gecarcinucidae)". Integrative Zoology. 6 (1): 45–55. doi:10.1111/j.1749-4877.2010.00228.x. ISSN 1749-4869. PMID 21392361.
{{cite journal}}
: no-break space character у|pages=
на пазіцыі 3 (даведка) - ↑ Veilleux, É; and de Lafontaine, Y. (2007). Biological Synopsis of the Chinese Mitten Crab (Eriocheir sinensis). Canadian Manuscript Report of Fisheries and Aquatic Sciences 2812.
- ↑ Didžiulis, Viktoras. NOBANIS – Invasive Alien Species Fact Sheet – Craspedacusta sowerbyi . Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 28 верасня 2016.
- ↑ Гл. слоўнікавыя артыкулы «mǔqīnhé» і «Cháng Jiāng hòulàng tuī qiánlàng» у крыніцы: 现代汉语词典 (Сяньдай ханьюй цыдзянь) (кіт.). — 5-е выд. (2005). — Шану іньшугуань, 2010. — С. 152, 968. — ISBN 9787100043854.
- ↑ «The Chairman’s Historic Swim» Архівавана 6 лютага 2010., by RICHARD H. SOLOMON. (Time Magazine, SEPTEMBER 27, 1999 VOL. 154 NO. 12)
- ↑ Суднаходнасць ракі Янцзы павялічваецца
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Янцзы́ // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 779—780. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Grover, David H. 1992 American Merchant Ships on the Yangtze, 1920—1941. Wesport, Conn.: Praeger Publishers.
- Van Slyke, Lyman P. 1988. Yangtze: nature, history, and the river. A Portable Stanford Book. ISBN 0-201-08894-0
- Winchester, Simon. 1996. The River at the Center of the World: A Journey up the Yangtze & Back in Chinese Time, Holt, Henry & Company, 1996, hardcover, ISBN 0-8050-3888-4; trade paperback, Owl Publishing, 1997, ISBN 0-8050-5508-8; trade paperback, St. Martins, 2004, 432 pages, ISBN 0-312-42337-3
- Simon Winchester: Der wilde Strom — Eine Reise auf dem Yangtse. Goldmann Verlag, München 2002, ISBN 3-442-72966-1.
- Philip Wilkinson, Ed Nathan: Yang Tseu Kiang, 2005.
- Danielson, Eric N. 2004. Nanjing and the Lower Yangzi, From Past to Present, The New Yangzi River Trilogy, Vol. II. Singapore: Times Editions/Marshall Cavendish. ISBN 981-232-598-0.
- Danielson, Eric N. 2005. The Three Gorges and The Upper Yangzi, From Past to Present, The New Yangzi River Trilogy, Vol. III. Singapore: Times Editions/Marshall Cavendish. ISBN 981-232-599-9.