Паянху
Паянху (кіт. спр. 鄱阳湖, піньінь: Póyáng Hú) — найбуйнейшае ў Кітаі прэснаводнае возера, размешчана ў правінцыі Цзянсі, на правым беразе ракі Янцзы. З вялікай ракой возера злучана пратокай, таму служыць натуральным рэгулятарам сцёку. У залежнасці ад сезона плошча возера змяняецца ад 2,7 (узімку) да 5 тыс. км² (улетку).
Паянху | |
---|---|
鄱阳湖 (Póyáng Hú) | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 18 м |
Даўжыня | 120 км |
Шырыня | 17 км |
Плошча | 2700 - 5000 км² |
Аб’ём | 25 000 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 25,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 162 км² |
Упадаюць | Рака Ганьцзян |
Выцякаюць | Рака Янцзы |
Размяшчэнне | |
Краіна | Кітай |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На возеры жывуць паўмільёна пералётных птушак. Міграцыйны перыяд для птушак, якія прыбываюць на возера, прыпадае на сярэдзіну снежня да пачатку студзеня наступнага года. У пачатку XXI стагоддзя пік міграцыі склаў каля 700 тысяч птушак[1]. У зімовы час на возеры гняздуе вялікая колькасць пералётных сцерхаў, з якіх 90% застаюцца на зімоўку. Кожны год органы аховы пералётных птушак возера праводзяць сумесныя праваахоўныя аперацыі, перарываючы незаконныя дзеянні па нанясенні шкоды водна-балотным угоддзям і паляванні на пералётных птушак.