Хубэй
Хубэ́й — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у сярэднім цячэнні ракі Янцзы.
Хубэй | |
---|---|
кіт.: 湖北省 | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Wang Xiaodong[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HB |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
|
Плошча 187,4 тыс. км². Насельніцтва 59,75 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Ухань.
ГеаграфіяПравіць
Правінцыя размешчана ў межах Цзянханьскай раўніны, на ўсходзе — адгор’і хрыбта Дабашань (вышыня да 3052 м). Галоўная рака — Янцзы. Шмат азёр. Клімат субтрапічны, мусонны.
ЭканомікаПравіць
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Арашаецца каля 50 % пасяўной плошчы. Галоўная культура — рыс. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, бавоўнік, рамі, кунжут, арахіс, рапс, чай, тытунь. Пладаводства (цытрусавыя, яблыкі, грушы).
Гадуюць буйную рагатую жывёлу (выкарыстоўваецца пераважна як цяглавая сіла), свіней, птушак. Рыбаводства.
Нарыхтоўка пладоў тунгавага дрэва, драўніны. Вядзецца здабыча жалезнай руды і руд каляровых металаў.
Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (цяжкае, энергетычнае, радыётэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Ухань, Хуаншы, Сянфань, Ічан.
Суднаходства па рацэ Янцзы і яе прытоках.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Хубэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 73. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хубэй