Нанкін
Нанкін[2], Наньцзін[3] (кіт. 南京, піньінь nánjīng, літаральна: «Паўднёвая сталіца») — былая сталіца Кітая, порт у нізоўях ракі Янцзы, сталіца правінцыі Цзянсу. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, за 260 км на паўночны захад ад Шанхая. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. Насельніцтва — 7.588.900 чалавек (2008).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (ІІІ ст.), Усходняе Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (IV—VI ст.) і інш:, у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. Тут падпісаны Нанкінскі дагавор 1842. У 1853-64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927-37 і 1946-49 месцазнаходжанне ўрада Кітайскай рэспублікі. У 1937-45 акупіраваны японскімі войскамі.
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьСтанкабудаванне, турбінабудаванне, вытворчасць электрарадыёапаратуры, грузавых аўтамашын, сельскагаспадарчае машынабудаванне, металургія, хімічная (асабліва вытворчасць хімічных угнаенняў і сінтэтычных валокнаў), цэментная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Транспарт
правіцьВузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнародны аэрапорт Лукоў. Дзейнічаюць Нанкінскі метрапалітэн, Нанкінскі трамвай.
Навука і культура
правіцьФіліял Акадэміі навук. Нанкінскі ўніверсітэт. Музеі гістарычны і гарадскі. Абсерваторыя.
Славутасці
правіць- Батанічны сад.
- «Імператарскі горад» (XIV—XV ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной).
- Каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (Х ст.).
- Частка гарадскіх сцен эпохі дынастыі Мін (XIV—XVII ст.).
- Пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557).
- Маўзалей Сунь Ятсена.
Гарады-пабрацімы
правіць- Dietfurt an der Altmühl[d], Германія[5]
- Limassol Municipality[d], Кіпр (24 верасня 1992)[6][7][…]
- Ёрк, Вялікабрытанія (2016)[8]
- Бандар-Серы-Бегаван, Бруней[5][9]
- Баранкілья, Калумбія (2021)[5][10]
- Блумфантэйн, ПАР (1999)[5][11]
- Віндхук, Намібія (16 красавіка 2015)[5][12][…]
- Далас, ЗША (2009)[5][13]
- Дуранга[d], Мексіка[14]
- Лейпцыг, Германія (май 1988)[15][5][…]
- Лондан, Канада (1997)[16][5]
- Магілёў, Беларусь (27 верасня 2016)[5][17]
- Малакка, Малайзія (2001)[5][18]
- Мехікалі, Мексіка (14 кастрычніка 1991)[5][19]
- Нагоя, Японія (21 снежня 1978)[5]
- Перт[d], Аўстралія (1998)[5][20]
- Сент-Луіс, ЗША (1979)[5][21][…]
- Тэджон, Паўднёвая Карэя (14 лістапада 1994)[5][22][…]
- Фларэнцыя, Італія[5][23]
- Х’юстан, ЗША[5]
- Эйндхавен, Нідэрланды[5][24]
- дэпартамент О-дэ-Сен, Францыя[5]
- рэгіён Эльзас, Францыя[5]
Зноскі
правіць- ↑ а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
- ↑ https://belarusian.cri.cn/53/2009/08/13/2s122.htm
- ↑ http://www.geohive.com/cntry/cn-32.aspx
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://wb.nanjing.gov.cn/njszfwsbgs/201810/t20181023_616096.html
- ↑ Twinned cities Праверана 27 лістапада 2017.
- ↑ Διδυμοποιημένες Πόλεις Праверана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ https://www.york.gov.uk/twinning
- ↑ http://municipal-bsb.gov.bn/Lists/Announcement/DispForm.aspx?ID=17
- ↑ https://www.barranquilla.gov.co/desarrolloeconomico/relaciones-internacionales/acuerdos
- ↑ https://www.thenanjinger.com/magazine/feature-stories/sisters-are-doin-it-for-themselves/
- ↑ http://www.windhoekcc.org.na/documents/Council%20Meeting%20Speech%2007%20May%202015.pdf
- ↑ https://www.dallasecodev.org/465/Sister-Friendship-Cities
- ↑ http://transparencia.municipiodurango.gob.mx/articulo66/II-A/anual/2018/acta-agosto-31-de-2018.pdf
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/nanjing/
- ↑ https://news.ontario.ca/en/release/32508/30-year-partnership-between-ontario-and-jiangsu-remains-strong
- ↑ https://goridcentr.csgpb.by/pobratimy/virtualnaya-ekskursiya/nankin-kitajskaya-narodnaya-respublika/
- ↑ http://msdesk.mbmb.gov.my/twincities/glance.cfm
- ↑ https://www.lavozdelafrontera.com.mx/analisis/nanjing-y-mexicali-ciudades-hermanas-4276832.html
- ↑ https://perth.wa.gov.au/council/partnerships/sister-cities
- ↑ https://worldtradecenter-stl.com/st-louis-sister-cities-program/nanjing-china/
- ↑ http://wb.nanjing.gov.cn/english/sistercities/201711/t20171122_660539.html
- ↑ https://www.comune.fi.it/pagina/firenze-internazionale/gemellaggi-e-patti-di-amicizia
- ↑ https://docplayer.nl/50331312-Gemeente-eindhoven-oplegvelraadsvoorstel-herijking-beleid-stedenbanden-en-mondiale-bewustwording-mvb-aa.html