Лондан (англ.: London) — горад у Канадзе, размешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыа ўздоўж Квебек-Віндсарскага калідора. Лондан знаходзіцца на развілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта і Дэтройтам, што знаходзіцца ў амерыканскім штаце Мічыган. Лонданскі Сіці з'яўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсекс.

Лондан
London
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Заснаваны
1826
Плошча
420,57 км²
Вышыня цэнтра
251 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
366 151[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
519, 226, 548
Паштовы індэкс
N5V—N6P
Афіцыйны сайт
Лондан на карце Канады ±
Лондан (Канада) (Канада)
Лондан (Канада)
Лондан (Канада) (Правінцыя Антарыа)
Лондан (Канада)

Лондан быў заснаваны еўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Петэрам Хэгерманам[2] і стала адной з вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лондан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыа, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія з невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна развіваюцца такія галіны, як адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасць.

Гісторыя правіць

На месцы горада ў Сярэднявеччы размяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генерал-лейтэнант Джон Грэйвс Сімка абраў гэта месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губернатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.

Упершыню Лондан быў заселены еўрапейцамі ў 18011804 гадах, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар знішчыў вялікую частку паселішча, аднак у 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лондан, атрымаў статус горада. Пасля Лондан разросся, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыа.

У мінулым для таго, каб патрапіць у Лондан, ізаляваны ад больш населенай часткі правінцыі, трэба было прайсці праз густы лес, за што Лондан, атрымаў мянушку «Ляснога горада».


Насельніцтва правіць

Насельніцтва складаецца на 48,2 % з мужчын і на 51,8 % — з жанчын. Большасць насельніцтва складаюць нашчадкі выхадцаў з Брытанскіх астравоў, далей ідуць немцы, франкаканадцы, галандцы, італьянцы, палякі, партугальцы, украінцы, індзейцы.

Клімат правіць

Клімат Лондана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 16,7 17,8 24,8 29,4 32,4 38,2 36,7 37,0 34,4 30,0 24,4 18,5 38,2
Сярэдні максімум, °C −2,4 −1,4 4,2 11,6 19,0 23,8 26,3 25,2 20,9 14,0 6,9 0,6 12,4
Сярэдняя тэмпература, °C −6,3 −5,5 −0,3 6,3 13,0 18,0 20,5 19,5 15,3 9,0 3,1 −3 7,5
Сярэдні мінімум, °C −10,1 −9,7 −4,7 1,0 7,0 12,1 14,6 13,7 9,6 4,0 −0,7 −6,5 2,5
Абсалютны мінімум, °C −31,7 −29,5 −24,8 −12,2 −5 −0,6 5,0 1,5 −3,3 −11,1 −18,3 −26,9 −31,7
Норма ападкаў, мм 74,2 60,0 78,4 82,2 82,9 86,8 82,2 85,3 97,7 77,6 91,1 88,6 987,1
Крыніца: Environment Canada

Эканоміка правіць

Эканоміка Лондана развіваецца за кошт вытворчасці лакаматываў, бранятэхнікі, страхавання і інфармацыйных тэхналогій.

Адукацыя і культура правіць

Вядомыя асобы правіць

Горад-пабрацім правіць

Зноскі

  1. "London (City) community profile". 2011 Census data. Statistics Canada.
  2. St-Denis, Guy (1985). Byron:Pioneer Days in Westminster Township. Crinklaw Press. pp. 21-22. ISBN 0-919939-10-4.

Спасылкі правіць