Немцы (ням.: Deutsche) — германскі народ, асноўнае насельніцтва Германіі. Агульная колькасць (2016 г.) — 64 598 000 чал.

Немцы
(Deutsche)
Агульная колькасць 64 598 000 (2016)
Рэгіёны пражывання  Германія — 58 179 000

 Славакія — 46 тыс.
 Венгрыя — 178 000 .
 Францыя — 639 000
 Польшча — 122 000
 Вялікабрытанія — 131 000
 ЗША — 1 532 000
 Канада — 711 000
 Бразілія — 565 000
 Балівія — 229 000
 Парагвай — 225 000
 Чылі — 42 000
 Аўстралія — 130 000
 Расія — 387 000
 Казахстан — 396 000
 Украіна — 31 000
 Намібія — 26 000
 Танзанія — 11 000

Мова нямецкая
Рэлігія каталіцызм, пратэстантызм
Блізкія этнічныя групы аўстрыйцы, германашвейцарцы, эльзасцы

Этымалогія

правіць

Сучасная нямецкая саманазва Deutsche паходзіць ад гутарковых слоў diutisc, theodisk (ад протагерманскага þiudiskaz, літаральна "простыя людзі")[1], якімі ў раннім сярэднявеччы ў Франкскай імперыі і англасаксонскіх дзяржавах называлі германскае насельніцтва ў адрозненні ад раманскага і кельцкага.

Славянскае слова «немцы» (польск.: Niemcy, чэшск.: Němci, славацк.: Nemci, балг.: Немците і г. д.) таксама з'явілася ў раннім сярэднявеччы ў выніку кантактаў славян з германскімі плямёнамі. Яно магло значыць людзей, якія размаўлялі на незразумелай мове («нямыя»)[2], або ад назвы германскага племені неметаў[3].

Рассяленне

правіць

У наш час большая частка немцаў жыве ў Германіі, а таксама ў суседніх краінах (Францыя, Вялікабрытанія, Данія і г. д.).

Ужо ў сярэднявеччы ў выніку перасяленняў і асіміляцыі мясцовага насельніцтва буйныя групы нямецкага насельніцтва з'явіліся ў Прыбалтыцы, поўначы сучаснай Польшчы, Чэхіі, Трансільваніі (так званыя Трансільванскія саксы). Важным цэнтрам перасялення і развіцця нямецкай культуры стала Усходняя Прусія.

Буйныя хвалі нямецкіх міграцый мелі месца ў XVII - першай палове XX ст. ў Новы Свет, у XVIII ст. — у Расійскую імперыю, у канцы XIX - XX ст. — у германскія калоніі Афрыкі.

Аднак лёс нашчадкаў нямецкіх перасяленцаў у іншых краінах складваўся па-рознаму. Пасля паражэння Германіі ў I Сусветнай вайне большасць немцаў была вымушана пакінуць каланіяльныя тэрыторыі. Адзіная прыкметная нямецкая абшчына захавалася толькі ў Намібіі. Пачалася рээміграцыя нямецкага насельніцтва з краін Усходняй Еўропы. Падчас II Сусветнай вайны мірнае нямецкае насельніцтва прымусова высялялася з еўрапейскай часткі СССР у Казахстан і Сярэднюю Азію. Тыя савецкія немцы, што апынуліся на акупаваных тэрыторыях, масава пакідалі раней населеныя раёны разам с нацысцкім войскам. Пасля заканчэння вайны немцы прымусова высяляліся з краін Усходняй Еўропы. Асабліва значныя прымусовыя перасяленні адбыліся з Усходняй Прусіі і Судэцкай вобласці.

У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 2474 чал., якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як немцы[4].

Мованямецкая. Належыць да германскай групы індаеўрапейскай сям'і.

Выдатныя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. DIUTISC(недаступная спасылка)
  2. Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка. В 4 томах. Т. 3. (Муза-Сят) / Перевод с немецкого и дополнения О.Н. Трубачева. - 2-е издание, стереотипное. - М.: Прогресс, 1987. С. 62
  3. Grzegorz Jagodziński, O przenoszeniu nazw ludów Архівавана 17 сакавіка 2016.
  4. ПЕРЕПИСЬ НАСЕЛЕНИЯ 2009. ТОМ III. НАЦИОНАЛЬНЫЙ СОСТАВ НАСЕЛЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. - Минск, 2011. С. 7

Катэгорыі:Народы Намібіі