Рэйчэл Энн Мак-Адамс (англ.: Rachel Anne McAdams; нар. 17 лістапада 1978, Лондан, Антарыа, Канада) — канадская кінаактрыса. У 2002 годзе сыграла ў фільме «Ідэальны пірог», за ролю ў якім была намінаваная на ўзнагароду Genie Award (найпрэстыжейшая канадская кінапрэмія). Першай яе значнай роляй была роля ў фільме «Кепскія дзяўчынкі» (2004), дзе яна выканала ролю Рэджыны Джордж. Затым яна знялася ў фільме паводле аднайменнага рамана Нікаласа Спаркса «Дзённік памяці» (2004) і ў камедыі «Няпрошаныя госці» (2005). У 2009 годзе яна сыграла Ірэн Адлер у фільме Гая Рычы «Шэрлак Холмс». У 2010 годзе выйшла камедыя «Добрай раніцы» з Рэйчэл Мак-Адамс у галоўнай ролі.

Рэйчэл Мак-Адамс
Дата нараджэння 17 лістапада 1978(1978-11-17)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, акцёрка, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, абаронца навакольнага асяроддзя
Узнагароды
IMDb ID 1046097
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Rachel McAdams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rachel McAdams // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.