Ёркскі ўніверсітэт (Канада)
Ёркскі ўніверсітэт (англ.: York University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Ёркскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: York University | |
Арыгінальная назва | англ.: York University |
Заснаваны | 1959 |
Студэнты | 53 974 |
Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
Сайт | yorku.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Універсітэт быў заснаваны ў 1959 годзе. Гэта адзін з трох універсітэтаў у Таронта, буйнейшы ўніверсітэт Канады па памеры і трэці па колькасці студэнтаў. Яго велізарны кампус, адкрыты ў 1965 годзе, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Назва ўніверсітэта паходзіць ад былога горада Ёрк, які сёння з'яўляецца часткай (раёнам) Таронта. Тут навучаюцца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе каля 7 тысяч супрацоўнікаў.
Структура правіць
- Школа мастацтваў, медыяў, перформансу і дызайну
- Факультэт адукацыі
- Факультэт экалагічных і гарадскіх змен
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт здароўя
- Школа інжынерыі
- Факультэт вольных мастацтваў і прафесійных студый
- Школа права
- Школа бізнесу
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёркскі ўніверсітэт (Канада)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы