Італьянцы

народ і этнічная група, карэнныя жыхары Італіі

Італья́нцы (італ.: italiani) — раманскі народ, карэнныя жыхары Італіі, поўдня Швейцарыі, Сан-Марына. Жывуць таксама ў іншых Еўрапейскага Саюза, Лацінскай Амерыкі, ЗША, Канадзе і г. д. У Рэспубліцы Беларусь у 2009 г. жыло 98 чал., якія вызначалі сваю тоеснасць як італьянцы. З іх 3 лічылі роднай мовай беларускую[1]. Агульная колькасць (2012 г.) - 34 407 тыс.[2][3]

Італьянцы
(italiani)

Знакамітыя італьянцы

Агульная колькасць 34 407 тыс.
Рэгіёны пражывання  Італія — 26 328 тыс.

 Швейцарыя — 38 тыс.
 Сан-Марына — 29 тыс.
 ЗША — 1 078 тыс.
 Францыя — 1 191 тыс.
 Канада — 788 тыс.
 Бразілія — 556 тыс.
 Аргенціна — 1 926 тыс.
 Германія — 656 тыс.
 Венесуэла — 384 тыс.

Мова італьянская, дыялекты
Рэлігія пераважна каталіцтва, ёсць пратэстанты
Блізкія этнічныя групы карсіканцы, рэтараманцы

Гісторыя

правіць

Паводле дадзеных археалогіі, першыя людзі на тэрыторыі Італіі з'явіліся ў глыбокай старажынасці – 50.000 – 100.000 гг. таму, і яны пакінулі рэшткі сваёй працы, мастацтва, узоры і інш.

Праз тысячагоддзі, пачалася міграцыя індаеўрапейскіх груп, якія далі такія вядомыя культуры як Этрускі, Лаціны і іншыя італійскія плямёны.

Вялікі ўплыў на фарміраванне італьянскай народнасці мела Антычнасць і звязаная з ёй Рымская імперыя: пры цэзары Аўгусце быў праведзны перапіс насельніцтва і колькасць папуляцыі склала прыблізна 7 мільёнаў. У Рыме, сталечным гарады імперыі жыло каля 1 мільёна асоб.

Барбарскія нашэсці і крызіс Рымскай імперыі прывеў да дэўрбанізацыі, заняпаду гарадоў і скрачэнню папуляцыі. Войны, якія вялі іншаземныя дзяржавы па тэрыторыі краіны, эпідэміі чорнай смерці (чумы) і халеры не спрыялі ўзросту папуляцыі. Калі на пачатку тысячагоддзя, у Італіі жыло прыблізна 17 мілёнаў асоб, то ў 1850, іх было толькі каля 25 мільёнаў.

Ва ўласнай дзяржаве

правіць

Узрастанне колькасці жыхароў

правіць
 
Дэмаграфія італьянцаў

У 1861 г. утварылася адзіная Італія. Тады ж быў праведзены першы перапіс насельніцтва. Паколькі перапіс вельмі дарагі і складаны працэс, таму ён праводзіўся толькі адзіны раз у дзесяць год. Прыкладна кожнае дзесяцігоддзе, колькасць жыхароў павялічвалася на 2-4 мільёны. Графік перапісаў паказаў, што колькасць папуляцыі павялічылася на 100% толькі праз 100 год пасля набыцця Незалежнасці, у 1961 г. Тады той паказчык склаў 97,65%. Адмоўным бокам ува ўзросце стала іміграцыя, у выніку якой узніклі шматлікія дыяспары італьянцаў у Злучаных Штатах, Бразіліі, Аргенціне і іншых краінах Еўропы і свету. Вельмі важным у перапісах стаў 1988 год, паводле якога, у Італіі жыло 57.399.000 чалавек, што склала ў параўнанні з 1861 г. - рост на 124%. На кожнага, хто нарадзіўся тады, прыходзілася 2,25 чалавек, на кожных 4 прыходзілася 9.

Узрастанне папуляцыі італьянцаў была вельмі значнай для яе тэрыторыі. Павялічылася шчыльнасць насельніцтва, павялічылася колькасць новых дамоў, школаў, фабрык і працоўных месцаў.

Для прыкладу, павелічэнні насельніцтва за мінулыя такія ж перыяды не былі такімі значнымі і буйнымі. Так, у перыяд з 1700 па 1850 колькасць насельніцтва павялічылася толькі прыкладна на 47%.

Культура італьянцаў

правіць

Італьянская мова з'яўляецца пераважнаю і дзяржаўнаю моваю ў Італіі; яна вядома як літаратурная з ХIIІ стагоддзя. У аснову сучаснай італьянскй мовы леглі дыялекты Тасканіі і Фларэнцыі. Падчас аб'яння краіны ў 1861 г., толькі 2,5% насельніцтва маглі размаўляць на нацыянальнай італьянскай мове. Астатнія дыялекты страчваюць сваю значнасць і паступова зыходзяць з практыкі, таму што сярэдняя школа, міграцыі прымушаюць выкарыстоўваць толькі італьянскую мову. Большасць дыялектаў набыла сваю граматыку і правапіс і могуць звацца як асобныя мовы.

Рэлігія

правіць

Каталіцызм з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй сярод італьянцаў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2