Адкрыць галоўнае меню

Карсіка́нцы (саманазва Corsi) — карэннае насельніцтва Корсіка. Жывуць у Францыі і Італіі. У выніку эміграцыі ў ЗША склалася абшчына выхадцаў з Корсікі, якая перавышае іх агульную колькасць у Еўропе. Усяго ў свеце жыве 162 тыс. карсіканцаў (2012 г.)[1].

Карсіканцы
(Corsi)
Rusio Anna Rocchi accompagnée.jpg
Агульная колькасць 162 тыс.
Рэгіёны пражывання Flag of France.svg Францыя — 31 тыс.

Flag of Italy.svg Італія — 6 200
Flag of the United States.svg ЗША — 125 тыс.

Мова карсіканская
Рэлігія каталіцтва
Блізкія этнічныя групы італьянцы, французы

Паходжанне і гісторыяПравіць

 
Старажытнае мегалітычнае збудаванне

У неаліце Корсіку засялілі плямёны корсаў, што прыйшлі хутчэй за ўсё з Пірэнейскага паўвострава. Некаторыя падабенствы археалагічных знаходак вымусілі некаторых вучоных сцвярджаць, што мясцовая неалітычная культура паходзіць з Малой Азіі. Сучасныя генетычныя даследаванні часткова пацвярджаюць першую гіпотэзу. Было вызначана, што карсіканцы генетычна блізкія да насельніцтва суседняй Сардзініі і Іспаніі[2]. У спадчыну ад старажытных корсаў захаваліся мегаліты.

На працягу гісторыі Корсіка асвойвалася фінікійцамі, грэкамі, этрускамі, уваходзіла ў склад Старажытнага Рыма, Візантыі, дзяржавы вандалаў, сюды ўрываліся готы, лангабарды, франкі, арабы. Характэрна, што карэннае насельніцтва аддавала перавагу жыццю ў цэнтральнай частцы вострава, што спрыяла адноснай бяспецы і захоўвала ад поўнага змяшэння з іншаземцамі. У сярэднявеччы і ў пазнейшы час карсіканцы займаліся пірацтвам, марскім гандлем, часта перасяляліся ў іншыя мясціны Міжземнамор'я, у тым ліку мусульманскія.

Раманізацыя карсіканцаў, відавочна, адбылася ўжо ў часы панавання Старажытнага Рыма. У 1077 г. Корсіка трапіла пад пратэктарат Папы Рымскага. У 1080 г. востраў быў перададзены пад кіраванне адміністрацыі Пізы. Уплыў на мясцовае насельніцтва з боку Пізы і Тасканы прасочваецца ў развіцці карсіканскай мовы, блізкай да тасканскага дыялекту італьянскай мовы. Аднак кантролю над Корсікай дамагалася таксама Генуэзская рэспубліка. Генуя здолела далучыць яе да сябе ў 1282 г. Генуэзцы перасялялі на Корсіку выхадцаў з Паўночнай Італіі.

У 1729 г. пачалася ўзброеная барацьба карсіканцаў за незалежнасць. У 1755 г. была абвешчана Карсіканская рэспубліка, прынята адна з першых у свеце Канстытуцый. У 1768 г. Генуя прадала свае правы на Косіку Францыі. Уварванне французскіх войск выклікала паўстанне карсіканцаў, аднак яны пацярпелі паражэнне. У 1770 г., каб прадухіліць уварванне Вялікабрытаніі, да якой паўстанцы звярнуліся за дапамогай, Францыя афіцыйна ўключыла востраў у свой склад. У 1793 - 1796 гг. карсіканцы зноў дамагліся незалежнасці. Было абвешчана Карсіканскае каралеўства, што знаходзілася ў цесным палітычным саюзе з Вялікабрытаніяй, але рэспубліканская Францыя здолела вярнуць сваё валоданне. У XIX - сярэдзіне XX стст. прэтэнзіі на Корсіку высоўвала Італія. У другой палове XX ст. карсіканцы распачалі ўзброены рух за незалежнасць, аднак ён абмежаваны тэрарыстычнай дзейнасцю.

Традыцыйная культураПравіць

Традыцыйнымі гаспадарчымі заняткамі карсіканцаў здаўна з'яўляліся жывёлагадоўля, земляробства, рамяство, розныя промыслы, звязаныя з морам. Жывёлагадоўля пераважна адгонная, разводзяць авечак, кароў і коз. З казінага малака вырабляюць вядомы карсіканскі сыр брочыа. Вырошчваюць жыта, ячмень, кукурузу, гародніну. На ўзбярэжжы трымаюць сады і вінаграднікі. У мясцовай кулінарыі важнае месца займае каштан, з якога пякуць хлеб, і рыбныя прадукты. Нават у сярэднявеччы значная частка харчу завозілася звонку, але каштаны і рыба з'яўляліся найбольш даступнымі. Іх ужывалі бедныя і багатыя астравіцяне.

Карсіканскія гарады, размешчаныя каля Міжземнага мора, даволі старажытныя, але з-за знешняй пагрозы да XIX ст. іх насельніцтва не было вялікім. Горад Аяча часткова захаваў старую планіроўку. Ён пабудаваны паўколам на схіле пагорка. Сельскія паселішчы прадстаўлены невялікімі вёскамі ў далінах рэк. У гарах знаходзяцца большыя па памерах паселішчы, у тым ліку пабудаваныя ярусамі на скалах. Жытлы пераважна каменныя, часцяком шматпавярховыя, з каменю таксама ладзяць высокую агароджу вакол хаціны.

Асноўнай сацыяльнай адзінкай у мінулым былі пашыраныя патрыярхальныя сем'і, практыкавалася міжсямейная помста вендэта. Апошняя была забаронена толькі ў сярэдзіне XVIII ст. Шчыльныя сувязі паміж сваякамі назіраюцца і ў нашы дні. У немалой ступені гуртаванню родзічаў спрыяе развітая пахавальная абраднасць. Смерць сваяка патрабуе абавязковай прысутнасці нават для тых, хто жыве далёка ад Корсікі. Жанчыны аплакваюць нябожчыка. У фальклоры нават распаўсюджаны асобны пахавальны тып жаночых жалобных песень вачэры. На могілкі памерлага суправаджаюць толькі мужчыны. Хаваюць у сямейным склепе. Асобных долаў на карсіканскіх могілках няма.

На Корсіке здаўна вядомы паэтычныя спаборніцтвы, якія арганізоўваліся падчас ярмарак. Палітычная барацьба на востраве суправаджаецца сачыненнем жартоўных куплетаў, накіраваных супраць суперніка.

РэлігіяПравіць

Веруючыя карсіканцы — пераважна каталікі. Кожны населены пункт мае свайго святога заступніка, у гонар якога штогод праводзіцца свята. Яно суправаджаецца ганаровым шэсцем.

Знакамітыя карсіканцыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць