Малако
Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых. Яно з’яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.
Малако | |
---|---|
Колер | белы колер |
Вугляродны след | 1,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[1] |
Прадукуецца | малочныя залозы |
Натуральны прадукт выраблены з | сысуны |
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.
Хімічны склад
правіць3 пункту гледжаняя фізічнай хіміі, малако ўяўляе сабой полідысперсную сістэму са складанай структурай. У малацэ тлушч змяшчаецца ў выглядзе эмульсіі, малочны цукар і солі ўтвараюць малекулярную і іонную фазы малака, бялкі — яго калоідную фазу. Фазы цесна звязаны паміж сабой так, што змены ў адным кампаненце вызываюць значныя змены іншых.
Складнікі | Чалавек | Карова | Авечка | Каза | Кабыла | Паўночны алень |
---|---|---|---|---|---|---|
Вада | 87,2 % | 87,5 % | 82,7 % | 86,6 % | 90,1 % | 66,9 % |
Вугляводы | 7,0 % | 4,8 % | 6,3 % | 3,9 % | 5,9 % | 2,8 % |
Тлушчы | 4,0 % | 3,5-4,2 % | 5,3 % | 3,7 % | 1,5 % | 16,9 % |
Бялкі | 1,5 % | 3,5 % | 4,6 % | 4,2 % | 2,1 % | 16,9 % |
Мікраэлементы | 0,3 % | 0,7 % | 0,9 % | 0,8 % | 0,4 % | 1,2 % |
Хімічны склад малака даволі складаны. Вылучана каля 250 яго кампанентаў. Акрамя асноўных кампанентаў малако змяшчае вітаміны, ферменты, гармоны, пігменты, газы і інш.
Вада, якая змяшчаецца ў малацэ, утворана плазмай крыві ў малочнай залозе, і ў ёй знаходзяцца ў калоідным стане кампаненты сухіх рэчываў. Трываласць калоіднай сістэмы дазваляе пераліваць, пастэрызаваць, кіпяціць, стэрылізаваць малако. Патрэбнасць навароджанага ў вадзе ў першыя дні жыцця задавальняецца за кошт малака.
У страваванні
правіцьМалако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходніх славян, сыравіна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу і г.д.
Народныя павер’і
правіцьАд колькасці малака залежаў дабрабыт сям’і. У той жа час малако вельмі часта выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя і дабрабыту.
- Лічылася, калі ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкі, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым і прыгожым.
- Каб дзіця не сурочылі, пры яго першым рытуальным купанні ў ваду дадавалі невялікую колькасць малака.
- Паўсюль на Беларусі малако выкарыстоўвалі як магічны сродак для спынення пажару, асабліва калі ён пачынаўся ад удару маланкі.
- У той жа час у паўсядзённым жыцці гаспадыня павінна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — інакш у каровы яно знікне ўвогуле.
- Праліваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калі крыху малака ўсё ж пралівалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
- Калі малаком частавалі нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалі некалькі драбінак солі. Гэта рабілася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылі карову і ў яе не знікла малако.
- У народнай медыцыне малаком адпойвалі тых, хто быў атручаны, кіслае малако выкарыстоўвалі для лячэння тых, каго ўкусіла змяя[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Teran T. D., Suckow T. So schmeckt Zukunft: Der kulinarische Kompass für eine gesunde Erde / Hrsg.: WWF Deutschland — 2021.
- ↑ Аксана Катовіч, Янка Крук, газета «Звязда»(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Некрашэвіч У. І., Шашкоў М. С., Лазараў Л. П. Малочная справа: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1999. — 232 с.: іл. (Вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). ISBN 985-04-0425-6
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малако