Гіпотэза
Гіпо́тэза (стар.-грэч.: ὑπόθεσις — здагадка; ад ὑπό — знізу, пад + θέσις — тэзіс) — навуковая здагадка, якая вылучаецца дзеля тлумачэння любой з'явы і патрабуе праверкі на вопыт і тэарэтычнага абгрунтавання, дзеля таго каб стаць дакладнай навуковай тэорыяй. Таксама — недаказанае сцвярджэнне або здагадка. Любая гіпотэза павінна быць абвергнута ці пацверджана (даказана). Бясспрэчныя здагадкі (напрыклад, аксіёмы) гіпотэзамі не з'яўляюцца.
Асаблівасцю гіпотэзы, як формы навуковых ведаў з'яўляецца тое, што яна заўсёды мае пэўную ступень імавернасці, адрозную ад 100%.
Таксама гіпотэза можа вызначацца як форма развіцця ведаў, што ўяўляе сабой абгрунтаванае меркаванне, высунутае з мэтай высвятлення уласцівасцей і прычын доследных з'яў (В. І. Кірылаў, А. А. Старчанка).
Як правіла, гіпотэза выказваецца на аснове шэрага назіранняў (прыкладаў), якія пацвярджаюць яе, і таму выглядае праўдападобна. Гіпотэзу ў далейшым або даказваюць, ператвараючы яе ва ўстаноўлены факт (гл. тэарэма, тэорыя), або абвяргаюць (напрыклад, паказваючы контрпрыклад), пераводзячы ў разрад памылковых сцвярджэнняў.
Недаказаная і неабвергнутая гіпотэза называецца адкрытай праблемай.
Фарміраванне гіпотэз
правіцьГіпотэзы, як ідэі, маюць імавернасны характар і ў сваім развіцці маюць тры стадыі:
- Назапашванне матэрыялу, вылучэнне гіпотэзы;
- Фарміраванне асноўнай гіпотэзы і яе абгрунтаванне;
- Праверка атрыманых вынікаў на практыцы.
Праверка гіпотэз
правіцьПераверка гіпотэзы здзяйсняецца з дапамогай эксперыменту ці серыі эксперыментаў. Дзеля правядзення эксперыменту дзеля пераверкі гіпотэзы спачатку ствараецца мадэль, у рамках якой мяркуецца праводзіць дадзены эксперымент. Па выніках эксперыменту да гіпотэзы ўносяцца карэктыроўкі і праводзяцца новыя эксперыменты.
Прыклады матэматычных гіпотэз
правіць- Вялікая тэарэма Ферма, больш 300 гадоў была адкрытай праблемай, даказана Эндру Уайлсам у 1995 годзе
- Гіпотэза Эйнштэйна
- Праблема Гольдбаха, адкрытая праблема
- Гіпотэза Мертэнса, абвергнута
- Гіпотэза Эйлера, абвергнута
- Гіпотэза аб існаванні няцотнага дасканалага ліку, адкрытая праблема
- Гіпотэза Сепіра — Уорфа
- Гіпотэза Арціна, адкрытая праблема
- Паліномная вырашальнасць задачы распазнання прастаты натуральных лікаў, даказана Агравалам, Каялам і Саксенай у 2002 годзе.
Праблемы тысячагоддзя
правіцьМатэматычны інстытут Клэя прапанаваў па мільёне долараў ЗША за рашэнне кожнай з наступных матэматычных праблем: