Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт

Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Western Ontario) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лондан у правінцыі Антарыа, Канада.

Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт
англ.: University of Western Ontario
Арыгінальная назва англ.: University of Western Ontario
Заснаваны 1878
Студэнты 21 836[1]
Размяшчэнне Лондан, Антарыа, Канада
Сайт uwo.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Галоўны кампус размешчаны на 455 гектарах, акружаны жылымі кварталамі і ракой. Ва ўніверсітэце працуюць 12 акадэмічных факультэтаў і школ. Універсітэт быў заснаваны 7 сакавіка 1878 года англіканскім біскупам Ісаакам Хельмутам і стаў пазаканфесійнай установай у 1908 годзе.

Структура правіць

  • Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
  • Факультэт музыкі
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт інфармацыі і медыязнаўства
  • Факультэт права
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Школа бізнесу
  • Школа медыцыны і стаматалогіі

Спасылкі правіць

Заўвагі правіць