Інфармацыйныя тэхналогіі

Інфармацыйныя тэхналогіі (ІТ, ад англ.: information technology, IT — чытаецца ай-ці) — шырокі клас дысцыплін і абласцей дзейнасці, якія адносяцца да тэхналогіі кіравання і апрацоўкі даных. Інфармацыйныя тэхналогіі уключаюць у сябе ўсе аспекты, звязаныя з ужываннем вылічальнай тэхнікі, захоўваннем звестак, телекамунікацыяй і перадачай звестак па лініях сувязі.

У апошні час пад інфармацыйнымі тэхналогіямі часцей за ўсё разумеюць камп’ютарныя тэхналогіі. У прыватнасці, ІТ маюць справу з выкарыстаннем камп’ютараў і праграмнага забеспячэння для збору, апрацоўкі, пераўтварэння, абароны, захоўвання і перадачы інфармацыі. Спецыялістаў па камп’ютарнай тэхніцы і праграмаванню часта завуць ІТ-спецыялістамі.

Паводле азначэння, прынятага ЮНЕСКА, ІТ — гэта комплекс узаемазвязаных навуковых, тэхналагічных і інжынерных дысцыплін, якія вывучаюць метады эфектыўнай арганізацыі працы людзей, занятых апрацоўкай і захоўваннем інфармацыі; вылічальную тэхніку і метады ўзаемадзеяння з людзьмі і вытворчым абсталяваннем, іх практычныя прыкладанні, а таксама звязаныя з усім гэтым сацыяльныя, эканамічныя і культурныя праблемы. Самі ІТ патрабуюць складанай падрыхтоўкі, вялікіх першапачатковых выдаткаў і навукаёмістай тэхнікі. Іх увядзенне павінна пачынацца з стварэння матэматычнага забеспячэння, фарміравання інфармацыйных патокаў у сістэмах падрыхтоўкі спецыялістаў.

Асноўныя рысы сучасных ІТ:

  • камп’ютарная апрацоўка інфармацыі па зададзеных алгарытмах;
  • захоўванне вялікіх аб’ёмаў інфармацыі на машынных носьбітах;
  • перадача інфармацыі на любыя адлегласці ў абмежаваны час.

Дысцыпліна інфармацыйных тэхналогій правіць

У шырокім разуменні ІТ ахоплівае ўсе вобласці перадачы, захоўвання і ўспрымання інфармацыі, і не толькі камп’ютарныя тэхналогіі. Пры гэтым ІТ часта асацыююць менавіта з камп’ютарнымі тэхналогіямі, і гэта не выпадкова: з’яўленне камп’ютараў вывела ІТ на новы ўзровень, як калісьці тэлебачанне, а яшчэ раней друкаванае слова. Пры гэтым асновай ІТ з’яўляюцца тэхналогіі апрацоўкі, захоўвання і ўспрымання інфармацыі.

Галіна інфармацыйных тэхналогій правіць

Займаецца стварэннем, развіццём і эксплуатацыяй інфармацыйных сістэм.

Гісторыя правіць

Пачатак развіцця — з 1960-х гадоў, разам са з’яўленнем і развіццём першых інфармацыйных сістэм (IС).

Інвестыцыі ў інфраструктуру і сэрвісы Інтэрнэт выклікалі бурны рост галіны ІТ у канцы 1990-х гадоў.

Структура галіны правіць

Літаратура правіць

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8

Гл. таксама правіць