Рота інфармацыйных тэхналогій (Беларусь)
Рота інфармацыйных тэхналогій, таксама IT-рота — падраздзяленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у сферу дзейнасці якога ўваходзіць распрацоўка праграмнага забеспячэння для патрэб арміі, забеспячэнне інфармацыйнай і сеткавай бяспекі.
Рота інфармацыйных тэхналогій | |
---|---|
Гады існавання | з лістапада 2018 |
Краіна | Беларусь |
Тып | IT-падраздзяленне |
Функцыя | распрацоўка праграмнага забеспячэння, інфармацыйная бяспека, Інтэрнэт-бяспека |
Колькасць | 60 чалавек |
Дыслакацыя | Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Мінск |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | старшы лейтэнант Уладзімір Старажэнка |
Гісторыя
правіць25 лютага 2018 года міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што ў краіне з’явіцца спецыялізаваная рота, якая будзе займацца пытаннямі інфармацыйнай бяспекі. У ліпені Мінабароны паведаміла, што плануе ўкамплектаваць яе ў канцы 2018 года[1]. Падраздзяленне пачало функцыянаваць у лістападзе[2]. У шэрагі роты трапілі маладыя людзі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і маюць вышэйшую тэхнічную адукацыю па IT-спецыяльнасцях. Першы прызыў склаў 40 чалавек. Яшчэ каля 20 вайскоўцаў прыбылі вясной. Падраздзяленне было сфарміравана на базе Ваеннай акадэміі[3]. Першапачатковы конкурс склаў восем чалавек на месца[4].
26 снежня ў будынку акадэміі для байцоў роты ва ўрачыстай абстаноўцы з перарэзанай чырвонай стужкай Андрэем Раўковым адкрылася асобная камп’ютарная аўдыторыя[4].
За першы год работы рота інфармацыйных тэхналогій выканала 8 праектаў для беларускай арміі. На 2020-ы было запланавана яшчэ 22 праекты. Чатыры з іх яшчэ дапрацоўваліся. Так, напрыклад, вайскоўцы распрацоўвалі праграму для забеспячэння бяспекі, якая дазваляла адсочваць і адсылаць на выдалены сервер даныя аб падлучаных да камп’ютара прыладах. Іншыя праекты тычыліся ўліку і размеркавання матэрыяльных сродкаў ці ж разліку на аснове зыходных даных сцэнарыяў баявых дзеянняў. Праграмісты IT-роты працавалі з 3D-мадэляваннем. Імі быў створаны віртуальны трэнажор для Як-130[2].
Служба
правіцьАдбор праходзіць на конкурснай аснове. Галоўнай умовай з’яўляецца вышэйшая тэхнічная адукацыя па IT-спецыяльнасці. Навабранцаў імкнуцца набіраць з навыкамі пад канкрэтныя праекты. Як правіла, гэта ўжо даволі вопытныя праграмісты, узроўнем не ніжэй middle. Кандыдат павінен прайсці ўступны тэст і атрымаць адабрэнне ад супрацоўнікаў аддзялення прыкладнога праграмавання Ваеннай акадэміі, якія вывучаюць дзелавыя і маральна-псіхалагічныя якасці патэнцыйных байцоў[2]. Частка былых і дзеючых вайскоўцаў працавалі ў Парку высокіх тэхналогій[5].
Байцы жывуць у казарме, якая ўяўляе сабой тыпавое памяшканне. У наяўнасці ёсць трэнажоры, якія дапамагаюць змагацца з рознымі прафесійнымі праблемамі са здароўем. Кожны салдат забяспечаны персанальным рабочым месцам з высокапрадукцыйным камп’ютарам. Да таго ж усе яны маюць бесперабойныя пункты харчавання, і тут жа знаходзіцца ўласнае сервернае памяшканне. Кандыцыянер у працоўнай аўдыторыі мае спецыяльны рэжым кандыцыянавання паветра і падтрымання тэмпературы[5]. Клас арганізаваны ў канцэпцыі «адкрытай прасторы». Праграмісты адзін ад аднаго агароджаны перагародкамі, седзячы ў зручных крэслах з падтрымкай для шыі. Пры праектаванні інтэр’еру былі ўлічаны таксама і гукапаглынанне пакоя, вентыляцыя, кандыцыянаванне і асветленасць. Працоўны дзень — з 8:30 да 18:30[2].
Большую частку часу вайскоўцы працуюць над якімі-небудзь праектамі, але адначасна ідзе іх вучоба, якая звязана як з прысваеннем уліковай спецыяльнасці, так і з атрыманнем спецыяльных ведаў у галіне IT-індустрыі[3]. Асноўнымі задачы ваенных праграмістаў з’яўляецца распрацоўка праграм па ваеннай навігацыі, мадэляванні баявых дзеянняў і сістэм аўтаматызаванага кіравання і стварэнне трэнажорных сістэм[6], а таксама барацьба з інтэрнэт-пагрозамі і гарантаванне інфармацыйнай бяспекі[7]. У той жа час байцы роты, таксама як і ўсе іншыя падраздзяленні беларускай арміі, праходзяць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі[2].
Структура
правіцьРота ўкамплектавана трыма ўзводамі па 20 чалавек[8].
Байцы працуюць у групах, у залежнасці ад складанасці праекта, ад двух да васьмі чалавек. Салдаты старэйшага прызыву звычайна становяцца на пасаду цім-лідараў, паколькі ўжо добра арыентуюцца ў праектах і могуць размяркоўваць задачы для праграмістаў-навабранцаў. Злучным звяно паміж заказчыкам і праграмным прадуктам з’яўляюцца афіцэры групы суправаджэння дзейнасці, якія арганізуюць усю работу падраздзялення[2].
Зноскі
правіць- ↑ В Белоруссии сформировали первую IT-роту // РИА Новости, 26 декабря 2018
- ↑ а б в г д е 22 проекта для армии на этот год: как служит и что разрабатывает новое пополнение IT-роты
- ↑ а б Светлана Пекарь. РЕПОРТАЖ: IT-рота: как служится первому призыву нового подразделения // БЕЛТА, 22 февраля 2019
- ↑ а б Белорусская армия обзавелась первой IT-ротой // Sputnik Belarus, 26 декабря 2018
- ↑ а б Кондиционер, тренажер и душевая: как служат бойцы первой IT-роты // Sputnik Belarus, 26 декабря 2018
- ↑ Запрограммированы на победу: бойцы первой в Беларуси IT-роты принимают присягу
- ↑ Кибервойска белорусской армии показали на видео
- ↑ Три взвода могучих айтишников. Военные рассказали про новое подразделение
Спасылкі
правіць- Егор Лебедок. Что известно о роте информационных технологий армии Беларуси Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Belarus Security Blog, 21 июля 2018.