Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 27 лістапада 2014 года пасаду міністра займае Андрэй Раўкоў.

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
(Мінабароны РБ)
эмблема
Геральдычны знак — эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
МО РБ.jpg
Будынак МА РБ
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 20 сакавіка 1992
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Камуністычная, д. 1
27°34′00,87″ пн. ш. 53°54′35,99″ у. д.HGЯO
Міністр Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў
Начальнік Генеральнага штаба Генерал-маёр Алег Аляксеевіч Белаконеў
Сайт mod.mil.by


Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Coat of arms of Belarus (official).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў[1], дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.

БудоваПравіць

Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных управаў, 2 управаў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штаба[2].

СлужбаПравіць

Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мiчманаў, малодшых i старшых афiцэраў, акрамя палкоўнiкаў (капiтанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнiкаў (капiтанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнiкаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капiтана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капiтана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнта[3].

МінулаеПравіць

У снежні 1991 г. першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавуса[4]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 г. ўрад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лiстападзе 1992 г. Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воiнскiм абавязку i ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 г. — ваенную дактрыну[5].

МіністрыПравіць

# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1   Пётр Рыгоравіч Чавус Снежань 1991 Красавік 1992 Станіслаў Шушкевіч
2   Павел Паўлавіч Казлоўскі Красавік 1992 Ліпень 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
3   Анатоль Іванавіч Касценка 28 ліпеня 1994 6 чэрвеня 1995 Аляксандр Лукашэнка
4   Леанід Сямёнавіч Мальцаў 10 кастрычніка 1995 1 лістапада 1996
5   Аляксандр Пятровіч Чумакоў 1 лістапада 1996 28 сакавіка 2001
6   Леанід Сямёнавіч Мальцаў 24 верасня 2001 4 снежня 2009
7   Юрый Віктаравіч Жадобін 4 снежня 2009 25 лістапада 2014
8   Андрэй Аляксеевіч Раўкоў 25 лістапада 2014

Зноскі

СпасылкіПравіць