Павел Мікалаевіч Муравейка

беларускі ваенны

Павел Мікалаевіч Муравейка (нар. 26 верасня 1971, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2022—2024), Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу краін.

Павел Мікалаевіч Муравейка
Нараджэнне 26 верасня 1971(1971-09-26) (53 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.

У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна[1].

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл[1].

20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

У верасні 2023 года Муравейка заявіў: «У першую чаргу хацеў бы зберагчы ад тых вар'яцкіх думак і шалёных ідэй праверыць на практыцы, ці ўмеюць беларусы прымяняць гэту зброю. У нас ёсць дух, воля і гатоўнасць у выпадку неабходнасці ўсімі сродкамі абараняць нашу краіну», а ў кастрычніку 2023 года сказаў, што Беларусь мае права "прасячы калідор" праз Літву сілай зброі ў адказ на санкцыі[3].

23 мая 2024 года прызначаны Начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[4].

Міжнародныя санкцыі

правіць

18 снежня 2023 года Муравейку дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[5]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[6], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[7].

З 9 жніўня 2024 года Муравейка знаходзіцца у санкцыйным спісе Канады[8].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в Главное оперативное управление Генерального штаба Вооруженных Сил Архівавана 10 лютага 2022.
  2. Муравейка: цяпер як ніколі актуальна падтрыманне і развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы
  3. Хто такі генерал Муравейка, які хоча прарубіць калідор да мора «сілай зброі». Наша Ніва (30 кастрычніка 2023).
  4. Павел Муравейка назначаны начальнікам Генштаба - першым намеснікам Міністра абароны Беларусі
  5. ЭЗ прыняў 12-ы пакет санкцыяў адносна Расеі і Беларусі, у сьпісе 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (18 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  6. Швейцарія приєдналася до 12-го пакета санкцій ЄС проти Росії (укр.). Еўрапейская праўда (22 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  7. Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (8 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Канада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні»