Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь

Саве́т бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь — канстытуцыйны, вышэйшы калегіяльны каардынацыйна-палітычны орган, які фарміруецца з мэтай рэалізацыі паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны[1][2]. Узначальваецца і фарміруецца Прэзідэнтам, які падпісвае яго пастановы.

Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 15 лістапада 1991
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38
Старшыня Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Дзяржаўны сакратар Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Сайт president.gov.by/ru/pres…

Гісторыя правіць

15 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову № 1249, якой утварыў Савет бяспекі ў складзе 14 асоб: старшыні Вярхоўнага Савета, яго першага намесніка і старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, старшыні ўрада, генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністраў абароны, замежных і ўнутраных спраў, сувязі і транспарту, начальніка Беларускай чыгункі і ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, камандзіра Беларускай ваеннай акругі. Старшыня Вярхоўнага Савета займаў пасаду старшыні Савета бяспекі і прызначаў сабе памочніка ў якасці кіраўніка апарату Савета бяспекі, які налічваў 4 супрацоўнікі. Пасяджэнні склікаліся двойчы на год[3].

У 1992—1994 гадах Савет бяспекі ўзначальвалі старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, потым Мечыслаў Грыб. Паводле прынятай у 1994 годзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, палажэнне аб Савеце бяспекі і яго складзе зацвярджаюцца ўказамі Прэзідэнта[1].

5 жніўня 1994 года Аляксандр Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад Савета бяспекі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржаўнага сакратара замест старшыні Вярхоўнага Савета і старшыні камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы. Пасяджэнні сталі праводзіцца кожныя тры месяцы[4]. У 1997 годзе апарат Савета бяспекі, на чале якога стаяў прызначаны Прэзідэнтам дзяржаўны сакратар, быў перайменаваны ў сакратарыят[1].

Дзейнасць правіць

 
Пасяджэнне Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь за круглым сталом у Палацы Незалежнасці

У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Прэзідэнт Беларусі фарміруе і ўзначальвае Савет бяспекі, назначае на пасаду і вызваляе з яе Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Палітыка-прававую аснову дзейнасці Савета бяспекі складаюць Канстытуцыя і законы Беларусі, дэкрэты, указы і распараджэнні Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, а таксама міжнародныя дагаворы краіны па адпаведных пытаннях[2].

Да ведання Савета бяспекі аднесены пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, прыняцце важнейшых рашэнняў па забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспекі дзяржавы і яе грамадзян[2].

Савет бяспекі мае паўнамоцтвы на выкананне шэрагу задач, сярод якіх[2]:

  • вызначэнне жыццёва важных інтарэсаў краіны, выяўленне рэальных і патэнцыяльных унутраных і знешніх пагрозаў яе бяспецы;
  • распрацоўка асноўных напрамкаў стратэгіі забеспячэння нацыянальнай бяспекі, арганізацыя эфектыўна функцыянуючай сістэмы гарантавання бяспекі краіны;
  • падрыхтоўка прапаноў Прэзідэнту Беларусі для прыняцця рашэнняў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі ў галіне забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы;
  • каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў у працэсе падрыхтоўкі і рэалізацыі рашэнняў у галіне забеспячэння бяспекі і ацэнка эфектыўнасці іх работы;
  • падрыхтоўка аператыўных рашэнняў па прадухіленні надзвычайных сітуацый;
  • распрацоўка прапаноў па рэфармаванні існуючых або стварэнні новых органаў, якія забяспечваюць бяспеку асобы, грамадства і дзяржавы;
  • арганізацыя супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі па пытаннях бяспекі, інфармаванне грамадскасці аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне нацыянальнай бяспекі і практычных мерах па яе рэалізацыі.

Пры Савеце бяспекі дзейнічаюць камісіі:

  • міжведамасная камісія па абароне дзяржаўных сакрэтаў;
  • міжведамасная камісія па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі;
  • дзяржаўныя камісія па радыёчастотах;
  • міжведамасная камісія па бяспецы ў эканамічнай сферы.
  • міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы.

Склад правіць

Палітыка
Беларусь
 

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2021 года, у актуальны склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь уваходзяць 20 асоб[5]:

Старшыня Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Пастаянныя члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь

Членамі Савета бяспекі могуць быць і іншыя службовыя асобы, якія прызначаюцца Прэзідэнтам па прадстаўленні Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Актыўны ўдзел у рабоце Савета бяспекі і падрыхтоўцы яго рашэнняў прымаюць і іншыя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, цэнтральных і іншых арганізацый, буйнейшых нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама дэпутаты палат Парламента, аўтарытэтныя навуковыя і грамадскія дзеячы, эксперты ў сферах эканомікі, права, сацыяльнай палітыкі[2].

Дзяржаўны сакратарыят правіць

Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі — рабочы орган Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага сакратарыята з’яўляюцца[6]:

  • ажыццяўленне інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці Прэзідэнта і Савета бяспекі ў сферы нацыянальнай бяспекі пры ацэнцы ўнутраных і знешніх пагроз жыццёва важным інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы, а таксама прававое і арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне іх дзейнасці па рэалізацыі паўнамоцтваў у забеспячэнні бяспекі;
  • каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў па распрацоўцы асноўных напрамкаў стратэгіі забеспячэння нацыянальнай бяспекі;
  • па даручэнні Прэзідэнта ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй рашэнняў Савета бяспекі і дзейнасцю дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку асобы, грамадства і дзяржавы;
  • забеспячэнне дзейнасці міжведамасных камісій пры Савеце бяспекі.

Дзяржаўныя сакратары правіць

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б в г д Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (бел.)
  3. Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1991 г. № 1249 (руск.) (15 лістапада 1991). Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. Аляксандр Лукашэнка.. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. № 24 (руск.). Беларускі прававы партал. Праверана 13 красавіка 2014.
  5. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 106 «О составе Совета Безопасности Республики Беларусь»
  6. Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (бел.)

Літаратура правіць