Рэферэндум у Беларусі (2004)
17 кастрычніка 2004 г. ў Беларусі прайшоў ініцыяваны прэзідэнтам Беларусі, Аляксандрам Лукашэнкам, рэферэндум. Рэферэндум быў прызначаны ўказам прэзідэнта ад 7 верасня 2004 г. № 431[1] і быў сумешчаны з парламенцкімі выбарамі.
ПытаннеПравіць
Пытанне на рэферэндум выносілася адно і гучала наступным чынам: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні?»
У той жа час, згодна з ст. 112 Выбарчага Кодэкса «на рэспубліканскі рэферэндум не могуць выносіцца пытанні: ...звязаныя з абраннем і вызваленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...»[2].
Папярэдні апытаннеПравіць
Па выніках усебеларускага апытання грамадскай думкі, праведзенага The Gallup Organization/Baltic Surveys у канцы верасня 2004 года за змяненне Канстытуцыі былі гатовыя галасаваць 39% апытаных, супраць — 32,5%, астатнія на той момант яшчэ не вызначыліся.[3]
ВынікіПравіць
Паводле звестак ЦВК Беларусі [4] за прагаласавала 79,42% (5 548 477 чал.) ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Супраць адабрэння вынесенага на рэферэндум пытання прагаласавала 9,90% (691 917 чал.) ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, склала 67 001.
У выніку рэферэндуму Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасьць разоў (раней Канстытуцыя прадугледжвала толькі два прэзыдэнцкіх тэрміны запар) і прыняў удзел у выбарах 2006 года і выбарах 2010 года.
ЗаўвагіПравіць
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 7 сентября 2004 г. N 431 г. Минск Архівавана 14 кастрычніка 2012. (руск.)
- ↑ БХК заяўляе аб незаконнасці рэферэндуму. naviny.by
- ↑ The Gallup Organization/Baltic Surveys (Вільня) — ТРЭЦІ ТЭРМІН АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ: "ЗА" І "СУПРАЦЬ"
- ↑ ПОСТАНОВЛЕНИЕ Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 21 октября 2004 г. №268 Архівавана 14 кастрычніка 2012. (руск.)