Станіслаў Васілевіч Зась
Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 1964 у Чарнігаўскай вобласці, УССР) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2015—2019), кандыдат ваенных навук.
Станіслаў Зась | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Мяжуеў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Раўкоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Семярыкоў | ||||||
Нараджэнне |
18 жніўня 1964 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат ваенных навук[d] | ||||||
Дзейнасць | палкаводзец | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | з 1985 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||
Званне | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].
29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі[2].
З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі[3].
З 4 лістапада 2015 да 31 снежня 2019 года працаваў дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі.
У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня 2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі[4].
З 1 студзеня 2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гады[5].
УзнагародыПравіць
- ордэн Айчыны III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (2002)[1],
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2008).
Зноскі
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2002 года № 638 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2008 № 472 «Аб прызначэнні С. В. Зася Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта № 295 ад 1 ліпеня 2015 года «Аб прызначэнні выконваючым абавязкі» (руск.)
- ↑ Станіслава Зася зацвердзілі генсакратаром АДКБ . Белсат (28 лістапада 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Вновь назначенный Генеральный секретарь ОДКБ Станислав Зась приступил к работе