18 жніўня
18 жніўня — дзвесце трыццаты (дзвесце трыццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 1201: Заснаваны горад Рыга.
- 1649: Заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй. Пагадненне было часовым капрамісам, антыфеадальная вайна не скончылася.
- 1682: Пачатак валадарства Івана V і Пятра I, цароў рускіх пры рэгенцтве Соф'і Аляксееўны.
- 1743: Абаскі мірны трактат завяршыў руска-шведскую вайну.
- 1868: Пры назіранні сонечнага зацьмення ў Індыі французскі астраном П. Ж. Жансен заўважыў у спектры сонечнай кароны незвычайную лінію — у выніку адбылося адкрыццё гелію.
- 1877: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса Фобас.
- 1924: У Мінску арыштаваны адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання Барыс Савінкаў.
- 1966: На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне для сустрэчы з Маа Цзэдунам сабралася каля мільёна хунвейбінаў.
- 1991: Недалёка ад Хацежына аўтобус ЛАЗ-699 упаў з маста на чыгуначнае палатно, 17 чалавек загінула. Гэта адна з найбуйнейшых аварый за ўвесь час існавання Беларусі.[1]
- 2020: Адбыўся ваенны пераварот у Малі.
Нарадзіліся
правіць- 1685: Брук Тэйлар, англійскі матэматык
- 1750: Антоніо Сальеры, італьянскі кампазітар
- 1824: П'ер Мартэн, французскі металург
- 1830: Франц Іосіф I, імператар аўстрыйскі і кароль венгерскі
- 1848: Іпаліт Корвін-Мілеўскі, польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права (пам. 11.2.1932)
- 1891: Макар Краўцоў, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык
- 1912: Давыд Генін (пам. 1971), савецкі мастак-пейзажыст родам з Віцебску
- 1912: Эльза Марантэ, італьянская пісьменніца (пам. 25.11.1985)
- 1933: Раман Паланскі, кінарэжысёр
- 1933: Жуст Фантэн, французскі футбаліст
- 1946: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
- 1954: Алесь Ксёндзаў, беларускі-мастак
- 1959: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык
- 1962: Феліпэ Кальдэрон, прэзідэнт Мексікі
- 1966: Алена Брава, беларуская пісьменніца
- 1969: Эдвард Нортан, амерыканскі акцёр
Памерлі
правіць- 849: Валафрыд Страбон, паэт, багаслоў
- 1227: Чынгісхан, вялікі каган мангольскі
- 1503: Аляксандр VI, Папа Рымскі
- 1559: Павел IV, Папа Рымскі
- 1765: Франц I Латарынгскі
- 1777: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны
- 1823: Андрэ Жак Гарнерэн, першы ў свеце парашутыст
- 1850: Анарэ дэ Бальзак, французскі пісьменнік
- 1874: Уільям Фейрберн, шатландскі інжынер, прамысловец
- 1905: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак
- 1940: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік
- 2009: Кім Дэ Джун, прэзідэнт Паўднёвай Карэі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- 2019: Васіль Іванавіч Гапоненка, беларускі вучоны ў фізіялогіі
- 2024: Ален Дэлон, французскі акцёр