Іван Аляксеевіч
Іван V Аляксеевіч (27 жніўня (6 верасня) 1666, Масква — 29 студзеня (8 лютага) 1696, Масква) — маскоўскі цар (1682—1696) з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай.
Іван Аляксеевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Іѡа́ннъ Алеѯї́евичъ | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Пётр I | ||||||
Папярэднік | Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі | ||||||
Пераемнік | Пётр I | ||||||
Нараджэнне |
27 жніўня (6 верасня) 1666[1][2] |
||||||
Смерць |
29 студзеня (8 лютага) 1696[1][3][…] (29 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Раманавы | ||||||
Бацька | Аляксей Міхайлавіч[1][2][…] | ||||||
Маці | Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][1][2][…] | ||||||
Жонка | Праскоўя Фёдараўна Салтыкова[d][1][2][…] | ||||||
Дзеці | Кацярына Іванаўна[1], Ганна Іванаўна[1][4], Праскоўя Іванаўна[d][1][5], Марыя Іванаўна[d][1][5] і Феадосія Іванаўна[d][1][5] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКалі ў 1682 годзе яго старэйшы брат, цар Фёдар Аляксеевіч, памёр без нашчадкаў, 16-гадовы Іван Аляксеевіч, як наступны па старшынстве, павінен быў атрымаць у спадчыну сталец.
Іван Аляксеевіч быў з дзяцінства хваравіты і няздольны да кіравання дзяржавай. Таму было прапанавана адхіліць яго і вылучыць наступным царом яго зводнага брата 10-гадовага Пятра, малодшага сына Аляксея Міхайлавіча.
Прыход да ўлады
правіцьАбодва браты, адзін праз хваравітасць, іншы праз узрост, не маглі ўдзельнічаць у барацьбе за ўладу. Замест іх змагаліся сваякі: за Івана — сястра, царэўна Соф'я і Міласлаўскія, сваякі яго маці; за Пятра — Нарышкіны, сваякі другой жонкі Аляксея Міхайлавіча. Падчас гэтага змагання здарыўся крывавы бунт стральцоў.
У выніку патрыярх Іаакім прапанаваў абвясціць царамі абодвух: Івана — старэйшым царом, Пятра — малодшым царом і прызначыць пры іх рэгенткай царэўну Соф'ю Аляксееўну.
25 чэрвеня 1682 года Іван V Аляксеевіч і Пётр I Аляксеевіч вянчаліся на царства ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Для іх быў збудаваны спецыяльны сталец з двума сядзеннямі, які ў цяпер захоўваецца ў Аружэйнай палаце.
Удзел у дзяржаўных справах
правіцьХоць Іван зваўся «старэйшым царом», непасрэдна ён практычна ніколі не займаўся дзяржаўнымі справамі, а цалкам прысвяціў сябе сям'і. У 1682-1689 гадах кіравала Соф'я Аляксееўна, а ў 1689 годзе фактычная ўлада перайшла да Пятра. У 27-гадовым узросце стан здароўя быў зусім благім, Іван цярпеў на параліч. На 30-м годзе жыцця, 29 студзеня (8 лютага), раптоўна памёр у Маскве і пахаваны ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля.
Сям'я
правіцьЖонка: (з 1684) Праскоўя Фёдараўна Салтыкова (1664-1723), царыца.
Дзеці:
- Марыя Іванаўна (1689-1692), памерла ў маленстве;
- Феадосія Іванаўна (1690-1691), памерла ў маленстве;
- Кацярына Іванаўна (1691-1733), царэўна, замужам за герцагам Карлам Леапольдам Мекленбург-Шверынскім (1678-1747), іх дачка Ганна Леапольдаўна была маці імператара Іван VI Антонавіча, які кіраваў у 1740—1741;
- Ганна Іванаўна (1693-1740), імператрыца Расійскай імперыі ў 1730—1740;
- Праскоўя Іванаўна (1694-1731), царэўна, замужам за генерал-аншэфам Іванам Ільічом Старэйшым Дзмітрыевым-Мамонавым (1680-1730) з галіны роду Рурыкавічаў, якая страціла княжацкі тытул.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Н. Павлов-Сильванский Иоанн V Алексеевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 271–272.
- ↑ а б в г д Н. П.-С. Иоанн V Алексеевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 694.
- ↑ Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
- ↑ Д. Корсаков Анна Иоанновна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 158–178.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage