Іван VI
Іван VI Антонавіч (12 (23) жніўня 1740 — 5 (16) ліпеня) 1764) — расійскі імператар з дынастыі Раманавых з кастрычніка 1740 па лістапад 1741 г., праўнук Івана V.
Іван VI (Іаан III) Антонавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Иван VI (Иоанн III) Антонович | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Рэгент | Эрнст Іаган Бірон (да 7 (18) лістапада 1740) Ганна Леапольдаўна |
||||||
Папярэднік | Ганна Іванаўна | ||||||
Пераемнік | Лізавета Пятроўна | ||||||
Нараджэнне |
12 (23) жніўня 1740[1] |
||||||
Смерць |
5 (16) ліпеня 1764[1] (23 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браўншвейг-Беверн[d] | ||||||
Бацька | Антон Ульрых Браўншвейгскі | ||||||
Маці | Ганна Леапольдаўна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фармальна царстваваў першы год свайго жыцця пры рэгенцтве перш Бірона, а затым уласнай маці Ганны Леапольдаўны. Імператар-немаўля быў зрынуты Лізаветай Пятроўнай, правёў усё жыццё ў зняволенні і быў забіты ў 23-гадовым узросце пры спробе яго вызваліць.
У афіцыйных прыжыццёвых крыніцах згадваецца як Іаан III, гэта значыць рахунак вядзецца ад першага рускага цара Іаана Грознага; у позняй гістарыяграфіі ўсталявалася традыцыя менаваць яго Іванам (Іаанам) VI, лічачы ад Івана I Каліты.
Царстваванне
правіцьПасля смерці імператрыцы Ганны Іванаўны сын Ганны Леапольдаўны (пляменніцы Ганны Іаанаўны) і прынца Антона Ульрыха Браўншвайг-Брэверн-Люнебургскага двухмесячны Іван Антонавіч быў абвешчаны імператарам пры рэгентстве герцага Курляндскага Бірона.
Нарадзіўся ён у самім канцы праўлення Ганны Іаанаўны, таму пытанне аб тым, каго прызначыць рэгентам, доўга мучыла імператрыцу якая знаходзілася пры смерці. Ганна Іаанаўна жадала пакінуць трон за нашчадкамі свайго бацькі Івана V і вельмі турбавалася, як бы ён не перайшоў у будучыні да нашчадкаў Пятра I. Таму ў завяшчанні яна абгаварыла, што спадчыннікам з’яўляецца Іаан Антонавіч, а ў выпадку яго смерці — іншыя дзеці Ганны Леапольдаўны ў парадку старшынства, калі яны народзяцца.
Праз два тыдні пасля ўзыходжання немаўля ў краіне адбыўся пераварот, у выніку якога гвардзейцы, узначаленыя фельдмаршалам Мініхам, арыштавалі Бірона і адхілілі яго ад улады. Новым рэгентам была абвешчана маці імператара. Няздольная кіраваць краінай і жыўшая ў ілюзіях Ганна паступова перадала ўсю сваю ўладу Мініху, а пасля ёю завалодаў Астэрман, які адправіў фельдмаршала ў адстаўку. Але праз год адбыўся новы пераварот. Дачка Пятра Вялікага Лізавета з праабражэнцамі арыштавала Астермана, імператара, яго бацькоў і ўсіх іх набліжаных.
Ізаляцыя
правіцьСпачатку Лізавета намервалася выправадзіць «Браўншвейгскую сям’ю» з Расіі (так было афіцыйна загадана ў маніфесце, які абгрунтоўваў яе права на пасад), але раздумала, спалохаўшыся, што за мяжой яна будзе небяспечная, і загадала пасадзіць у турму былую рэгентшу і яе мужа. У 1742 г. у таямніцы для ўсіх уся сям’я была пераведзена ў прадмесце Рыгі — Дзюнамюндэ, затым у 1744 г. у Араніенбург, а пасля, далей ад мяжы, на поўнач краіны — у Холмагары, дзе маленькі Іван быў цалкам ізаляваны ад бацькоў. Доўгія паўночныя паходы моцна адбіліся на здароўе Ганны Леапольдаўны: у 1746 годзе яна памерла.
Шлісельбург
правіцьСтрах Лізаветы перад магчымым новым пераваротам прывёў да новага падарожжа Івана. У 1756 г. яго перавезлі з Холмагар у адзіночную камеру ў Шлісельбургскай крэпасці. У крэпасці Іван (афіцыйна які зваўся «вядомы арыштант») знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі, яму не дазвалялася нікога бачыць, нават салдат гарнізона крэпасці. За ўвесь час зняволення ён так і не ўбачыў ні аднаго чалавечага твару. Аднак дакументы сведчаць, што вязень ведаў аб сваім царскім паходжанні, быў навучаны грамаце і марыў аб жыцці ў манастыры. У 1759 годзе ў Яна сталі назіраць прыкметы неадэкватных паводзін. Аб гэтым з поўнай упэўненасцю сцвярджала і бачыўшая Івана VI у 1762 г. імператрыца Кацярына II; але турэмшчыкі меркавалі, што гэта толькі сімуляцыя.
Смерць
правіцьПакуль Іван быў у зняволенні, распачыналася шмат спроб вызваліць зрынутага імператара і ізноў узвесці на прастол. Апошняя спроба прывяла маладога зняволенага да смерці. У 1764 годзе, калі ўжо правіла Кацярына II, падпаручнік В. Я. Міровіч, які нёс вартавую службу ў Шлісельбургскай крэпасці, схіліў на свой бок частка гарнізона, каб вызваліць Івана.
Аднак стражнікам Івана была выдадзена сакрэтная інструкцыя забіць арыштанта, калі яго будуць спрабаваць вызваліць (нават прад’явіўшы ўказ імператрыцы аб гэтым), таму ў адказ на патрабаванне Міровіча аб капітуляцыі яны закалолі Яна і толькі потым здаліся. Міровіч быў арыштаваны і абезгалоўлены ў Пецярбургу як дзяржаўны злачынец. Існуе непацверджаная версія, паводле якой яго справакавала Кацярына, каб пазбавіцца ад былога імператара. «Вядомы арыштант» пахаваны, як звычайна лічыцца, у Шлісельбургскай крэпасці; ён адзіны з расійскіх імператараў (калі лічыць знойдзеныя і перапахаваныя рэшткі Мікалая II сапраўднымі), чыё месца пахавання зараз дасканала невядома.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118556169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118556169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118556169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Лента.ру Найдены останки российского императора Ивана VI
Спасылкі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |